1 І тых дзён, як павялічыўся лік вучанікаў, пачалося нараканьне Гэленістых на Гэбрэістых, што ўдовы іхныя занядбаны ў штадзеннай паслузе.
2 Тады двананцацёх, згукаўшы множасьць вучанікаў, сказалі: «Ня добра, каб мы, пакінуўшы слова Божае, служылі сталом.
3 Дык, браты, нагледзьце з памеж сябе сямёх добрае славы, поўных Духа а мудрасьці, каторых пастановім на гэты занятак,
4 А самы аддамося бязупынку малітве а службе слова».
5 І ўпадабала гэтае слова ўся множасьць; і абралі Сьцепана, мужа поўнага веры а Духа Сьвятога, а Піліпа а Прахора а Міканора а Тымона а Пармена а Міколу, нова-наверненага з Антыёхі,
6 Каторых пастанавілі перад апосталамі; і, памаліўшыся, яны ўзлажылі рукі на іх.
7 І слова Божае расло, і лік вучанікаў вельма мнажыўся ў Ерузаліме, і вялікі груд сьвятароў быў паслухмены веры.
8 І Сьцяпан, поўны ласкі а моцы, чыніў чудосы а вялікія знакі памеж люду.
9 І паўсталі некатрыя з бажніцы, званай бажніцаю Свабодных а Кірынейцаў, і Александрыцых, і тыя зь Кілікі а Азі, сьперачаючыся ізь Сьцепаном;
10 Але не маглі ўстоіць супроці мудрасьці а Духу, Каторым гукаў.
11 Тады яны падвучылі некатрых, каторыя сказалі: «Мы чулі, што ён гукаў блявузґальныя словы на Масея а Бога».
12 І паднялі люд а старцоў а кніжнікаў, і, напаўшы, схапілі яго й павялі да сынэдрыёну.
13 І пастанавілі хвальшывыя сьветкі, каторыя казалі: І«Гэты чалавек не перастаець гукаць на сьвятое месца а на Права;
14 Бо мы чулі, як ён казаў, што гэты Ісус Назарэцянін зьнішча гэтае месца і зьмене абычаі, каторыя Масей перадаў нам».
15 І ўсі, што сядзелі ў сынэдрыёне, уцеміўшыся ў яго, бачылі від ягоны, як від ангіла.
Нашли в тексте ошибку? Выделите её и нажмите:Ctrl + Enter

Дзеі, 6 глава. Пераклад Яна Станкевіча

Обратите внимание! Номера стихов — это ссылки, ведущие на раздел со сравнением переводов, параллельными ссылками, текстами с номерами Стронга. Попробуйте.

ПОЖЕРТВОВАТЬ

Библии
Комментарии
  1. Новая Женевская Библия
  2. Учебной Библии МакАртура
  3. Толкование Мэтью Генри
  4. Комментарии МакДональда
  5. Толковая Библия Лопухина
  6. Комментарии Жана Кальвина
  7. Толкования Августина
  8. Библия говорит сегодня
  9. Комментарии Скоуфилда
  10. Комментарии Баркли
  11. Серия комментариев МакАртура
  12. Толкование Иоанна Златоуста
  13. Толкование Феофилакта Болгарского
  14. Новый Библейский Комментарий
  15. Лингвистический. Роджерс
  16. Комментарии Давида Стерна
  17. Ветхий Завет в Новом
  18. Комментарии Кузнецовой


2007–2026. Сделано с любовью для любящих и ищущих Бога. Если у вас есть вопросы или пожелания, то пишите нам bible-man@mail.ru.