Библия БКБПЦ Пераклад праваслаўнай царквы

Дзеянні Апосталаў, 6 Дзеянні Апосталаў, 6 глава

1 У гэ́тыя дні, калі памнажа́лася ко́лькасць ву́чняў, узнíкла нарака́нне Элінíстаў на Яўрэ́яў за тое, што былí занядба́ны ў штодзённым абслуго́ўванні ўдо́вы іх.
2 Тады двана́ццаць Апосталаў, склíкаўшы мно́ства ву́чняў, сказалі: няго́жа нам, пакíнуўшы сло́ва Бо́жае, абслуго́ўваць сталы́;
3 таму, браты́, вы́берыце са свайго асяро́ддзя сем мужоў паважа́ных, напо́ўненых Ду́хам Святы́м і му́драсцю, якіх паста́вім на гэ́тую спра́ву,
4 а мы пастая́нна бу́дзем у малітве і служэ́нні сло́ва.
5 І спадаба́лася сло́ва гэтае ўсяму сходу; і вы́бралі Сцяфа́на, му́жа, напо́ўненага вераю і Ду́хам Святы́м, і Філіпа, і Про́хара, і Нікано́ра, і Цíмана, і Парме́на, і Мікалая, празелíта з Антыяхíі,
6 якіх паста́вілі перад Апосталамі, і тыя, памаліўшыся, ускла́лі на іх ру́кі.
7 І сло́ва Божае ўзраста́ла, і значна памнажа́лася ко́лькасць вучняў у Іерусаліме, і вялікае мноства святаро́ў прыняло́ веру.
8 Сцяфан жа, напо́ўнены верай і сілай, твары́ў цу́ды і знаме́нні вялікія ў народзе.
9 І ўсталі некаторыя з сінагогі, называ́най сінагогай Ліберцíнцаў і Кірыне́йцаў і Александры́йцаў, і з тых, што былí з Кілікíі і Асíі, і спрача́ліся са Сцяфанам;
10 але не здо́лелі супрацьстая́ць му́драсці і Духу, Якім ён прамаўля́ў.
11 Тады падасла́лі яны людзей, каб тыя казалі: мы чулі, як ён гаварыў блюзне́рскія словы на Маісея і на Бога.
12 І падбухто́рылі народ, і старэ́йшын, і кніжнікаў, і, напа́ўшы, схапілі яго і прывялі ў сінедрыён,
13 і вы́ставілі лжы́вых све́дкаў, якія казалі: гэты чалавек не перастае́ гавары́ць блюзне́рскія сло́вы су́праць святога месца гэтага і су́праць закону;
14 бо мы чулі, як ён каза́ў, што гэты Іісус Назарэй зруйну́е ме́сца гэтае і пераме́ніць звы́чаі, якія перада́ў нам Маісей.
15 І, угляда́ючыся ў яго, усе, хто сядзе́ў у сінедрыёне, уба́чылі аблічча яго, як аблічча Ангела.
Нашли в тексте ошибку? Выделите её и нажмите:Ctrl + Enter

Дзеянні Апосталаў, 6 глава. Пераклад праваслаўнай царквы

Обратите внимание! Номера стихов — это ссылки, ведущие на раздел со сравнением переводов, параллельными ссылками, текстами с номерами Стронга. Попробуйте.


Біблейская камісія БПЦ
© 2017

ПОДДЕРЖИТЕ НАС

Библии
Комментарии
  1. Новая Женевская Библия
  2. Учебной Библии МакАртура
  3. Толкование Мэтью Генри
  4. Комментарии МакДональда
  5. Толковая Библия Лопухина
  6. Комментарии Жана Кальвина
  7. Толкования Августина
  8. Библия говорит сегодня
  9. Комментарии Скоуфилда
  10. Комментарии Баркли
  11. Серия комментариев МакАртура
  12. Толкование Иоанна Златоуста
  13. Толкование Феофилакта Болгарского
  14. Новый Библейский Комментарий
  15. Лингвистический. Роджерс
  16. Комментарии Давида Стерна
  17. Ветхий Завет в Новом
  18. Комментарии Кузнецовой


2007–2026. Сделано с любовью для любящих и ищущих Бога. Если у вас есть вопросы или пожелания, то пишите нам bible-man@mail.ru.