Біблія » БКБПЦ Пераклад праваслаўнай царквы

Дзеянні Апосталаў 27 Дзеянні Апосталаў 27 раздзел

1 Калі ж было́ вы́рашана плыць нам у Італію, то перадалí Паўла і некато́рых іншых вя́зняў сотніку па íмені Юлій з палка́ А́ўгуста.
2 Узышо́ўшы на Адрамíцкі карабе́ль і сабра́ўшыся плыць праз асійскія мясціны, мы адпра́віліся; з намі быў Арыстарх Македо́нянін з Фесало́нікі.
3 На другі дзень мы прыплылí ў Сідон; і Юлій, абыхо́дзячыся з Паўлам чалавекалю́бна, дазволіў яму пайсцí да сяброў і атрыма́ць ад іх дапамо́гу.
4 Адпра́віўшыся адтуль, мы падплылí да Кіпра, бо вятры́ былí супрацíўныя;
5 і, пераплыўшы мора насу́праць Кілікíі і Памфілíі, мы прыбылí ў Мíры Лікíйскія.
6 Там сотнік, знайшо́ўшы Александры́йскі карабе́ль, які плыў у Італію, пасадзíў нас на яго.
7 Многія дні плывучы́ мару́дна і з цяжкасцю наблізіўшыся да Кнíда з-за неспрыя́льнага нам ветру, мы падплылí да Крыта каля Салмо́ны;
8 і, з ця́жкасцю міну́ўшы яго, мы прыбылí да нейкага месца, якое называ́лася Добрыя Пры́стані і непадалёку ад якога быў горад Ласе́я.
9 Калі ж прайшло многа часу і пла́ванне ўжо зрабілася небяспе́чным, бо ўжо і пост міну́ў, Павел перасцерага́ў,
10 ка́жучы ім: мужы́! я бачу, што пла́ванне пагража́е перашко́дамі і стра́тамі не толькі грузу і караблю́, але і жыццю́ нашаму.
11 Аднак сотнік больш давяра́ў стырнаво́му і ўлада́льніку карабля́, чым сло́вам Паўла.
12 Паколькі ж пры́стань была́ непрыда́тнай для зімоўкі, то большасць прапаноўвала адплыць адтуль, каб дабра́цца, калі будзе магчымасць, да Фінíка, га́вані Крыцкай, адкрытай на паўднёвы за́хад і паўно́чны за́хад, і перазімаваць.
13 Калі ж падзьму́ў паўднёвы вецер, яны, спадзеючы́ся, што дасягну́ць сваёй мэты, адпра́віліся і паплылí ўздоўж Кры́та.
14 Але неўзаба́ве пасля гэтага наляцеў з боку Крыта бу́рны вецер, які называецца эўраклідо́н.
15 Паколькі карабе́ль падхапíла і ён не мог працíвіцца ветру, мы паддалíся хвалям, і нас насíла.
16 Наблíзіўшыся да нейкага астраўка́ пад назвай Кла́ўда, мы ледзьве змаглі ўтрыма́ць лодку;
17 падня́ўшы яе, пачалí, выкарысто́ўваючы кана́ты, абвя́зваць карабе́ль; а баючы́ся, каб не сесці на мель, спусцілі ве́тразь, і так насíліся.
18 І паколькі нас моцна шпурля́ла бу́раю, то на другі дзень пачалí выкіда́ць груз,
19 а на трэці мы сваімі рукамі павыкіда́лі асна́стку карабля́.
20 Калі ж ні сонца, ні зоры не пака́зваліся многія дні, а моцная бура наляга́ла, то ўрэшце прапала ўсякая надзея, што мы вы́ратуемся.
21 І паколькі доўга не елі, то Павел, ста́ўшы пасяро́д іх, сказаў: мужы́! трэба было́ паслу́хацца мяне і не адплыва́ць ад Крыта, тады б мы пазбе́глі перашкод гэтых і страт;
22 а цяпер закліка́ю вас узбадзёрыцца, бо з вас ніводная душа́ не загíне, а толькі карабе́ль;
23 бо явіўся мне гэтай ноччу Ангел ад Бога, Якому я нале́жу і Якому служу́,
24 і сказаў: не бойся, Павел! табе нале́жыць з’явíцца перад ке́сарам, і вось, Бог падарава́ў табе ўсіх, хто плыве з табою.
25 Таму ўзбадзёрцеся, мужы́, бо я веру Богу, што будзе так, як ска́зана мне:
26 на нейкі востраў нале́жыць нам быць вы́кінутымі.
27 Калі ж настала чатырна́ццатая ноч, як нас насіла па Адрыяты́чным моры, каля по́ўначы маракі пачалí здага́двацца, што набліжа́юцца да нейкай зямлі,
28 і калі паме́ралі глыбіню́, атрыма́лася дваццаць са́жняў; праплы́ўшы невялікую адле́гласць, паме́ралі зноў і атрыма́лася пятнаццаць са́жняў.
29 Баючы́ся, каб неяк не трапіць на камяністыя ме́сцы, кінулі з кармы́ чатыры я́кары, і маліліся, каб настаў дзень.
30 Калі ж маракí хаце́лі ўцячы́ з карабля́ і спуска́лі лодку ў мора, ро́бячы вы́гляд, што збіра́юцца кінуць з носа я́кары,
31 Павел сказаў сотніку і воінам: калі яны не застану́цца на караблí, то вы не зможаце вы́ратавацца.
32 Тады воіны абрэ́залі вяроўкі ў лодкі, і яна ўпала.
33 Перад надыходам дня Павел прасіў усіх прыня́ць ежу, ка́жучы: сёння чатырна́ццаты дзень, як вы ў чаканні застаяце́ся галоднымі, нічога не еўшы;
34 таму прашу вас прыня́ць ежу, бо гэта трэба для вашага выратава́ння; ні ў кога ж з вас волас з галавы не прападзе́.
35 Сказаўшы гэта і ўзя́ўшы хлеб, ён узнёс падзяку Богу перад усімі і, пераламíўшы, пачаў есці.
36 Тады ўсе ўзбадзёрыліся і таксама прынялí ежу;
37 было́ ж усіх нас на караблі дзве́сце семдзесят шэсць душ.
38 Насы́ціўшыся е́жаю, пачалí аблягча́ць карабе́ль і выкіда́ць пшаніцу ў мора.
39 Калі ж настаў дзень, зямлі не пазнава́лі, а заўва́жылі нейкі залíў, што меў пясчаны бераг, да якога, пара́іўшыся, вы́рашылі, калі змогуць, прыста́ць з караблём.
40 І, адрэ́заўшы я́кары, пакінулі іх у моры; пры гэтым, адвязаўшы вяроўкі рулёў і падня́ўшы пярэдні ве́тразь па ветры, накірава́ліся да берага.
41 Але, натра́пілі на касу́ і пасадзíлі карабе́ль на мель; нос карабля́ ўвяз і заста́ўся нерухо́мым, а карму́ разбіва́ла сілаю хваль.
42 Воіны мелі наме́р пазабіва́ць вязняў, каб хто-небудзь, вы́плыўшы, не ўцёк.
43 Але сотнік, жада́ючы вы́ратаваць Паўла, утрыма́ў іх ад гэтага наме́ру і загада́ў тым, хто ўмее плаваць, першымі кíнуцца і выхо́дзіць на бераг,
44 а аста́тнім ратава́цца — каму на дошках, каму яшчэ на якіх абло́мках карабля́. І так ста́лася, што ўсе цэ́лымі вы́браліся на зямлю́.
Знайшлі памылку ў тэксце? Вылучыце яе і націсніце: Ctrl + Enter


Сябры, вельмі патрэбныя наступныя папяровыя выданні:

  1. Сьвятая Бібля ў перакладзе Янкі Станкевіча 1973 (і Новы Закон 1970).
  2. Эвангельле Мацьвея, Марка, Лукі, Іоана — 1926−1930, Лодзь.
  3. Евангелля і Дзеі ў перакладах Гадлеўскага і Татарыновіча.
  4. Генезіс і Кніга Эклезіяста, або Прапаведніка ў перакладзе Яна Пятроўскага, 1984, 1987.

Калі вы імі валодаеце і можаце прадаць, патэлефануеце па тэлефоне +375296422269, ці напішыце — bible-man@mail.ru.

Калі вы чытаеце на беларускай мове, паспрабуйце новы праект — biblia.by:

Дзеянні Святых Апосталаў, 27 раздзел. Пераклад праваслаўнай царквы.

Звярніце ўвагу. Нумары вершаў — гэта спасылкі, якія вядуць на раздзел з параўнаннем перакладаў, паралельнымі спасылкамі, тэкстамі з нумарамі Стронг. Паспрабуйце, магчыма, вы будзеце прыемна здзіўлены.

ПОДДЕРЖАТЬ СЛУЖЕНИЕ

Дзеянні Апосталаў 27 раздзел в переводах:
Дзеянні Апосталаў 27 раздзел, комментарии:
  1. Новой Женевской Библии
  2. Толкование Мэтью Генри
  3. Комментарии МакДональда
  4. Толковая Библия Лопухина
  5. Комментарии Баркли
  6. Комментарии Жана Кальвина
  7. Толкования Августина
  8. Толкование Иоанна Златоуста
  9. Толкование Феофилакта Болгарского
  10. Новый Библейский Комментарий
  11. Лингвистический. Роджерс
  12. Комментарии Давида Стерна
  13. Библия говорит сегодня
  14. Комментарии Скоуфилда


2007–2024. Зроблена з любоўю для тых, што любяць і шукаюць Бога. Калі ў вас ёсць пытанні ці пажаданні, то пішыце нам: bible-man@mail.ru.