Біблія » БКБПЦ Пераклад праваслаўнай царквы

Дзеянні Апосталаў 2 Дзеянні Апосталаў 2 раздзел

1 І калі наступíў дзень Пяцідзеся́тніцы, былí ўсе яны аднаду́шна ра́зам.
2 І ра́птам пачу́ўся з неба шум, бы́ццам ад пары́ву бу́йнага ве́тру, і напо́ўніў уве́сь дом, дзе яны сядзе́лі;
3 і явíліся ім падзе́леныя языкí, нíбы во́гненныя, і апусцíліся па адны́м на ко́жнага з іх.
4 І напо́ўніліся ўсе Ду́хам Святы́м, і пачалí гавары́ць на іншых мо́вах, як Дух дава́ў ім прамаўля́ць.
5 Знахо́дзіліся ў Іерусалíме Іудзе́і, мужы́ набо́жныя, з уся́кага наро́да, што пад не́бам.
6 Калі ж пачу́ўся шум гэты, сышо́ўся шматлíкі люд і збянтэ́жыўся, бо ко́жны чуў, што яны прамаўля́юць яго ўла́снай гаво́ркаю.
7 І былí ўра́жаны ўсе і здзіўля́ліся, ка́жучы адзін аднаму́: хіба́ ўсе яны, што прамаўля́юць, не Галіле́яне́
8 чаму ж мы чу́ем ко́жны сваю ўла́сную гаво́рку, у якой нарадзíліся, —
9 Парфя́не, і Мíдзяне, і Еламíты, і жыхары́ Месапата́міі, Іудзе́і і Кападакíі, По́нта і Асíі,
10 Фры́гіі і Памфíліі, Егіпта і ча́стак Лíвіі, суме́жных з Кірыне́яй, і прыйшо́ўшыя з Ры́ма, Іудзе́і і празелíты,
11 Кры́цяне і АравíцІяне, — чуем, што яны прамаўля́юць на нашых мо́вах пра ве́ліч Бо́жую?
12 І былí ўра́жаны ўсе і недаўмява́лі, гаво́рачы адзін да аднаго́: што́ гэта можа быць?
13 Іншыя ж здзе́кліва каза́лі: яны напілíся сало́дкага віна́.
14 Тады Пётр, ста́ўшы з адзіна́ццаццю, узвы́сіў го́лас свой і прамо́віў да іх: мужы́ Іудзе́йскія і ўсе жыхары́ Іерусалíма! няха́й гэта вам ста́не вядо́ма, і ўслу́хайцеся ў сло́вы мае́:
15 яны не п’я́ныя, як ду́маеце вы, бо яшчэ то́лькі трэ́цяя гадзíна дня;
16 але гэта тое, што прадка́зана праро́кам Іаíлем:
17 «і бу́дзе ў апо́шнія дні, — ка́жа Гаспо́дзь, — вы́лію ад Духа Майго́ на ко́жную плоць, і бу́дуць праро́чыць сыны́ ва́шы і до́чкі ва́шы; і юнакí ва́шы відзе́нні бу́дуць ба́чыць, і ста́рцам ва́шым бу́дуць снíцца сны;
18 і на рабо́ў Маіх і на рабы́нь Маіх вы́лію ў тыя дні ад Духа Майго, і яны бу́дуць праро́чыць;
19 і дам цу́ды на небе ўгары́ і знаме́нні на зямлí ўнізе, кроў, і агонь, і куро́дым;
20 сонца ператво́рыцца ў цемру, і месяц — у кроў, перш чым наста́не дзень Гаспо́дні, вялíкі і сла́ўны;
21 і будзе: ко́жны, хто прызаве́ імя́ Гаспо́дняе, спасе́цца».
22 Мужы́ Ізра́ільскія! вы́слухайце сло́вы гэ́тыя: Іісуса Назарэ́я, Му́жа, засве́дчанага вам ад Бога сíламі, і цу́дамі, і знаме́ннямі, якія зрабіў праз Яго Бог сяро́д вас, як і са́мі вы ве́даеце,
23 Яго, вы́дадзенага па вы́значанай заду́ме і прадве́данню Бо́жаму, вы ўзялí і, рука́мі беззако́нных прыбíўшы цвіка́мі, забíлі;
24 але Бог уваскрасíў Яго, вы́зваліўшы з пу́таў сме́рці, таму што немагчы́ма было́ ёй утрыма́ць Яго.
25 Бо Давід ка́жа пра Яго: «ба́чыў я Госпада перад сабо́ю заўсёды, бо Ён правару́ч мяне́, каб я не пахісну́ўся;
26 таму ўзвесялíлася сэ́рца маё і ўзра́даваўся язык мой, ды і плоць мая́ супако́іцца ў надзе́і,
27 бо не пакíнеш Ты душы́ маёй у пе́кле і не дасí свято́му Твайму ўба́чыць тле́нне;
28 Ты даў мне спазна́ць шляхí жыцця́; Ты напо́ўніш мяне́ ра́дасцю перад аблíччам Тваім».
29 Мужы́ браты́! дазво́льце мне сказа́ць вам адкры́та пра праайца́ Давíда, што ён і памёр, і пахава́ны, і магíла яго ў нас да гэ́тага дня;
30 бу́дучы ж праро́кам і ве́даючы, што Бог кля́тваю пакля́ўся яму́ з пато́мства яго ўздзвíгнуць Хрыста́ ў пло́ці і пасадзíць на яго прасто́ле,
31 ён, прадба́чыўшы, сказа́ў пра ўваскрасе́нне Хрыста, што не пакíнута душа́ Яго ў пе́кле і це́ла Яго не ўбачыла тле́ння.
32 Гэ́тага Іісуса Бог уваскрасíў, і ўсе мы све́дкі таго́.
33 Дык вось, правíцаю Бо́жаю ўзне́сены і атрыма́ўшы ад Айца абяца́нне Святога Духа, Ён вы́ліў то́е, што вы цяпер ба́чыце і чу́еце.
34 Бо Давід не ўзышо́ў на нябёсы, але сам ён ка́жа: «сказа́ў Гаспо́дзь Го́спаду майму: сядзí правару́ч Мяне́,
35 паку́ль не пакладу́ во́рагаў Тваіх у падно́жжа ног Тваіх».
36 Дык няхай жа цвёрда ве́дае ўве́сь дом Ізра́ілеў, што Го́спадам і Хрысто́м Бог зрабіў Яго, Таго́ Іісуса, Яко́га вы распя́лі.
37 Пачу́ўшы гэта, яны ўра́жаны былí сэ́рцам і сказа́лі Пятру́ і аста́тнім Апо́сталам: што́ нам рабíць, мужы́ браты́?
38 Пётр жа прамо́віў да іх: пака́йцеся, і няха́й ахры́сціцца кожны з вас у імя́ Іісуса Хрыста дзе́ля адпушчэ́ння грахо́ў, і атрыма́еце дар Святога Духа;
39 бо вам нале́жыць абяца́нне і дзе́цям ва́шым, і ўсім да́льнім, колькі іх паклíча Гаспо́дзь Бог наш.
40 І шмат якíмі íншымі сло́вамі ён све́дчыў і перако́нваў іх, ка́жучы: рату́йцеся ад роду гэ́тага разбэ́шчанага.
41 Тады́ ты́я, што ахво́тна прынялí сло́ва яго, былí ахры́шчаны; і далучы́лася ў той дзень каля трох ты́сяч душ;
42 і яны пастая́нна знахо́дзіліся ў вучэ́нні Апо́сталаў, і ў супо́льнасці, і пераламле́нні хле́ба, і ў малíтвах.
43 І з’явіўся страх ў кожнай душы́; і многа цу́даў ды знаме́нняў дзе́ялася праз Апо́сталаў у Іерусалíме.
44 Страх жа вялікі быў ва ўсіх. Усе ве́руючыя былí ра́зам, і ўсё ў іх было́ супо́льнае;
45 і прадава́лі ўла́снасць і маёмасць, і дзялíлі на ўсіх, колькі каму трэ́ба было́;
46 і кожны дзень яны аднаду́шна знахо́дзіліся ў хра́ме, і, пераламля́ючы хлеб па дама́х, прыма́лі ежу ў радасці і прастаце́ сэ́рца,
47 хва́лячы Бога і адчува́ючы добразычлíвасць усяго народа. Гасподзь жа штодзень далучаў да Царквы тых, што спаса́ліся.
Знайшлі памылку ў тэксце? Вылучыце яе і націсніце: Ctrl + Enter


Сябры, вельмі патрэбныя наступныя папяровыя выданні:

  1. Сьвятая Бібля ў перакладзе Янкі Станкевіча 1973 (і Новы Закон 1970).
  2. Эвангельле Мацьвея, Марка, Лукі, Іоана — 1926−1930, Лодзь.
  3. Евангелля і Дзеі ў перакладах Гадлеўскага і Татарыновіча.
  4. Генезіс і Кніга Эклезіяста, або Прапаведніка ў перакладзе Яна Пятроўскага, 1984, 1987.

Калі вы імі валодаеце і можаце прадаць, патэлефануеце па тэлефоне +375296422269, ці напішыце — bible-man@mail.ru.

Калі вы чытаеце на беларускай мове, паспрабуйце новы праект — biblia.by:

Дзеянні Святых Апосталаў, 2 раздзел. Пераклад праваслаўнай царквы.

Звярніце ўвагу. Нумары вершаў — гэта спасылкі, якія вядуць на раздзел з параўнаннем перакладаў, паралельнымі спасылкамі, тэкстамі з нумарамі Стронг. Паспрабуйце, магчыма, вы будзеце прыемна здзіўлены.

ПОДДЕРЖАТЬ СЛУЖЕНИЕ

Дзеянні Апосталаў 2 раздзел в переводах:
Дзеянні Апосталаў 2 раздзел, комментарии:
  1. Новой Женевской Библии
  2. Толкование Мэтью Генри
  3. Комментарии МакДональда
  4. Толковая Библия Лопухина
  5. Комментарии Баркли
  6. Комментарии Жана Кальвина
  7. Толкования Августина
  8. Толкование Иоанна Златоуста
  9. Толкование Феофилакта Болгарского
  10. Новый Библейский Комментарий
  11. Лингвистический. Роджерс
  12. Комментарии Давида Стерна
  13. Библия говорит сегодня
  14. Комментарии Скоуфилда


2007–2024. Зроблена з любоўю для тых, што любяць і шукаюць Бога. Калі ў вас ёсць пытанні ці пажаданні, то пішыце нам: bible-man@mail.ru.