Біблія » БКБПЦ Пераклад праваслаўнай царквы

Дзеянні Апосталаў 4 Дзеянні Апосталаў 4 раздзел

1 Калі ж яны прамаўля́лі да наро́ду, падступíлі да іх святары́, і нача́льнік хра́мавай ва́рты, і садуке́і,
2 раздражнёныя тым, што яны навуча́юць народ і абвяшча́юць у Іісусе ўваскрасе́нне з мёртвых;
3 і накла́лі на іх ру́кі, і ўзялí іх пад ва́рту да ра́ніцы, бо ўжо быў ве́чар.
4 Мно́гія ж з тых, што слу́халі сло́ва, уве́равалі; і ста́ла ко́лькасць мужо́ў такіх каля́ пяцí ты́сяч.
5 І ста́лася на насту́пны дзень, што былí сабра́ны ў Іерусалім нача́льнікі іх, і старэ́йшыны, і кнíжнікі,
6 і Анна першасвята́р, і Каіа́фа, і Іаан, і Аляксандр, і іншыя з ро́ду першасвята́рскага;
7 і, паста́віўшы іх пасярэ́дзіне, пыта́ліся: якою сілаю ці якім íмем зрабілі вы гэта?
8 Тады Пётр, напо́ўніўшыся Ду́хам Святы́м, прамовіў да іх: нача́льнікі народа і старэ́йшыны Ізра́ільскія!
9 калі нас сёння дапы́тваюць пра дабрадзе́йства хво́раму чалаве́ку, як ён быў ацалёны,
10 то няхай вядо́ма будзе ўсім вам і ўсяму народу Ізра́ільскаму, што íмем Іісуса Хрыста́ Назарэ́я, Якога вы распя́лі і Якога Бог уваскрасíў з мёртвых, — Ім паста́ўлены ён перад вамі здаро́вы;
11 Ён — ка́мень, якім вы, будаўнікí, пагрэ́бавалі, аднак ён стаў галаво́ю вугла́, і няма ні ў кім іншым спасе́ння,
12 бо няма пад небам іншага імя́, да́дзенага лю́дзям, праз якое нале́жыць нам спасцíся.
13 Ба́чачы адва́гу Пятра і Іаана і разуме́ючы, што гэта людзі невучо́ныя і про́стыя, яны здзіўля́ліся, разам з тым і пазнава́лі іх, што тыя былí з Іісусам;
14 а ба́чачы ацалёнага чалавека, які стаяў з імі, не маглі нічога сказаць су́праць.
15 І, загада́ўшы ім вы́йсці з сінедрыёна, яны ра́іліся між сабою,
16 гаво́рачы: што нам рабіць з гэтымі людзьмí? бо я́ўны цуд, учы́нены імі, ўсім жыхара́м Іерусаліма вядо́мы, і мы не можам адмаўля́ць гэтага;
17 але каб гэта шырэ́й не распаўсю́дзілася ў народзе, дава́йце накладзём суро́вую забаро́ну, каб яны больш не прамаўля́лі ў імя́ гэтае ніко́му з людзе́й.
18 І, паклíкаўшы іх, яны загада́лі ім зусíм не абвяшча́ць і не навуча́ць у імя́ Іісуса.
19 Але Пётр і Іаан, сказалі ім у адказ: судзíце, ці пра́ведна перад Богам слу́хацца вас больш, чым Бога́
20 мы ж не можам не гаварыць пра тое, што ба́чылі і чу́лі.
21 І, зноў пагразíўшы ім і не знайшо́ўшы за што пакара́ць, адпусцілі іх з-за народу, бо ўсе праслаўля́лі Бога за тое, што адбыло́ся;
22 а было́ больш за сорак гадо́ў таму чалаве́ку, з якім адбы́ўся гэты цуд ацале́ння.
23 Калі ж іх адпусцíлі, яны прыйшлі да сваіх і паве́дамілі тое, што́ ім гаварылі першасвятары́ і старэ́йшыны.
24 Тыя ж, пачуўшы, аднаду́шна ўзвы́сілі голас да Бога і сказалі: Уладару́! Ты Бог, Які ствары́ў неба, і зямлю́, і мора, і ўсё, што ў іх,
25 Які ву́снамі айца нашага Давіда, слугí Твайго, сказаў Ду́хам Святы́м: «чаму ўзбунтава́ліся язы́чнікі і народы заду́малі ма́рнае́
26 паўста́лі цары́ зямны́я, і князí сабра́ліся разам су́праць Госпада і су́праць Хрыста Яго».
27 Бо сапраўды́ сабра́ліся ў горадзе гэтым су́праць Святога Сы́на Твайго Іісуса, пама́занага Табою, і Ірад, і Понцій Пілат з язы́чнікамі і народам Ізра́ільскім,
28 каб зрабіць тое, чаму ста́цца прадвы́значыла рука́ Твая і заду́ма Твая;
29 і цяпер, Госпадзі, спагля́нь на пагро́зы іх і дай рабам Тваім з усёй адва́гай прамаўля́ць слова Тваё
30 ў той час, калі Ты прасціра́еш руку́ Тваю для ацале́ння, каб знаме́нні і цу́ды здзяйсня́ліся ў імя́ Святога Сына Твайго Іісуса.
31 І калі памалíліся яны, здрыгану́лася месца тое, дзе яны былí сабра́ны, і напо́ўніліся ўсе Ду́хам Святы́м ды прамаўля́лі слова Божае з адва́гаю.
32 У мно́ства ж тых, што ўве́равалі, было́ адно сэ́рца і адна душа́, і ніхто нічога з маёмасці сваёй не называ́ў сваім, але ўсё ў іх было́ супо́льнае.
33 І з вялікай сілаю Апосталы све́дчылі пра ўваскрасе́нне Госпада Іісуса Хрыста, і благада́ць вялікая была́ на ўсіх іх.
34 Не было́ сярод іх ніко́га, хто цярпе́ў няста́чу, бо ўсе, хто меў зямлю́ ці дамы́, прада́ўшы, прыно́сілі гро́шы за прада́дзенае
35 і кла́лі да ног Апосталаў; і дава́лася кожнаму, колькі яму было́ патрэ́бна.
36 Так, Іасíя, назва́ны Апосталамі Варна́вам, што ў перакла́дзе азнача́е «сын суцяшэ́ння», левіт, родам Кіпрыёт,
37 ме́ўшы поле, прада́ў яго, прынёс грошы і пакла́ў да ног Апосталаў.
Знайшлі памылку ў тэксце? Вылучыце яе і націсніце: Ctrl + Enter


Сябры, вельмі патрэбныя наступныя папяровыя выданні:

  1. Сьвятая Бібля ў перакладзе Янкі Станкевіча 1973 (і Новы Закон 1970).
  2. Эвангельле Мацьвея, Марка, Лукі, Іоана — 1926−1930, Лодзь.
  3. Евангелля і Дзеі ў перакладах Гадлеўскага і Татарыновіча.
  4. Генезіс і Кніга Эклезіяста, або Прапаведніка ў перакладзе Яна Пятроўскага, 1984, 1987.

Калі вы імі валодаеце і можаце прадаць, патэлефануеце па тэлефоне +375296422269, ці напішыце — bible-man@mail.ru.

Калі вы чытаеце на беларускай мове, паспрабуйце новы праект — biblia.by:

Дзеянні Святых Апосталаў, 4 раздзел. Пераклад праваслаўнай царквы.

Звярніце ўвагу. Нумары вершаў — гэта спасылкі, якія вядуць на раздзел з параўнаннем перакладаў, паралельнымі спасылкамі, тэкстамі з нумарамі Стронг. Паспрабуйце, магчыма, вы будзеце прыемна здзіўлены.

Я ХОЧУ ПОМОЧЬ

Дзеянні Апосталаў 4 раздзел в переводах:
Дзеянні Апосталаў 4 раздзел, комментарии:
  1. Новой Женевской Библии
  2. Толкование Мэтью Генри
  3. Комментарии МакДональда
  4. Толковая Библия Лопухина
  5. Комментарии Баркли
  6. Комментарии Жана Кальвина
  7. Толкования Августина
  8. Толкование Иоанна Златоуста
  9. Толкование Феофилакта Болгарского
  10. Новый Библейский Комментарий
  11. Лингвистический. Роджерс
  12. Комментарии Давида Стерна
  13. Библия говорит сегодня
  14. Комментарии Скоуфилда


2007–2024. Зроблена з любоўю для тых, што любяць і шукаюць Бога. Калі ў вас ёсць пытанні ці пажаданні, то пішыце нам: bible-man@mail.ru.