1 Быў у Кесары́і адзін чалавек па імені Карнíлій, со́тнік з палка́, называ́нага Італíйскім,
2 пабо́жны і богабая́зны з усім домам сваім, ён рабіў многія справы міласэ́рнасці лю́дзям і заўсёды маліўся Богу;
3 ён у відзе́нні ясна ўбачыў каля дзевятай гадзíны дня Ангела Божага, які ўвайшоў да яго і сказаў яму: Карнíлій!
4 Ён жа, угле́дзеўшыся ў яго і спало́хаўшыся, сказаў: што, Госпадзí Ангел сказаў яму: твае малітвы і твае справы міласэ́рнасці ўзнялíся ва ўспамíн перад Богам;
5 і цяпер пашлі ў Іаппíю людзей і пакліч Сíмана, якога завуць Пятром;
6 ён гасцю́е ў нейкага Сíмана-гарбара́, дом якога каля мора; ён скажа табе тое, праз што спасе́шся ты і ўвесь дом твой.
7 І калі адышоў Ангел, які размаўляў з Карнíліем, ён паклíкаў дваіх са сваіх слуг і набо́жнага воіна з тых, што былí пры ім,
8 і, расказаўшы ім усё, паслаў іх у Іаппíю.
9 А на другі дзень, калі яны былí ў дарозе і набліжа́ліся да горада, Пётр каля шостай гадзíны ўзышоў на дах до́ма памалíцца.
10 Ён прагалада́ўся і хацеў паесці; пакуль жа гатава́лі яму, найшло́ на яго захапле́нне,
11 і бачыць ён неба адкры́тае, і сыхо́дзіць да яго нейкае ёмішча, нíбы вялікае палатно, прывя́занае за чатыры канцы, і апуска́ецца на зямлю́,
12 і былí ў ім усяля́кія чатырохно́гія зямны́я, і звяры́, і паўзуны́, і птушкі нябе́сныя.
13 І быў голас да яго: устань, Пётр, закалí і еж.
14 Але Пётр сказаў: ні ў якім ра́зе, Госпадзі, бо я ніко́лі не еў нічога пага́нага ці нячы́стага.
15 А голас зноў, другі раз, да яго: тое, што Бог ачы́сціў, ты не лічы́ пага́ным.
16 Так было́ тройчы; і зноў узя́та было́ ёмішча на неба.
17 Пакуль Пётр недаўмява́ў у сабе, што зна́чыла б відзе́нне, якое ён бачыў, — вось, людзі, пасла́ныя Карнíліем, распыта́ўшы пра дом Сíманаў, спыніліся каля варот
18 і го́ласна пыта́ліся: ці тут гасцю́е Сíман, называ́ны Пятром?
19 І ў той час, як Пётр разважа́ў пра відзе́нне, сказаў яму Дух: вось, тры чалавекі шукаюць цябе;
20 дык устань, спусціся і ідзі з імі, ні ў чым не сумнява́ючыся, бо гэта Я паслаў іх.
21 Пётр, спусціўшыся да людзей, пасла́ных да яго Карніліем, сказаў: вось, я той, каго вы шука́еце; што за прычына, дзе́ля якой вы прыйшлí
22 Яны ж адказалі: Карнілій сотнік, муж пра́ведны і богабая́зны, які ма́е добрае све́дчанне ад усяго народа Іудзейскага, атрыма́ў ад святога Ангела ўказа́нне паклíкаць цябе ў дом свой і паслу́хаць сло́вы твае.
23 Пётр, запрасіўшы, пачастава́ў іх, а на другі дзень, уста́ўшы, пайшоў з імі, і некато́рыя з братоў Іаппíйскіх пайшлі з ім;
24 на насту́пны дзень прыйшлí яны ў Кесары́ю. Карнілій жа чакаў іх, склíкаўшы сваяко́ў сваіх і блізкіх сяброў.
25 Калі Пётр уваходзіў, Карнілій сустрэў яго і, упа́ўшы яму ў ногі, пакланіўся.
26 Але Пётр падня́ў яго, ка́жучы: устань, я таксама чалавек.
27 І, размаўля́ючы з ім, увайшоў і заста́ў многіх сабра́ных;
28 і сказа́ў ім: вы ве́даеце, што не дазваля́ецца Іудзею мець зносіны з іншапляме́ннікам альбо прыхо́дзіць да яго; а мне Бог адкрыў, каб я ніводнага чалавека не называў пага́ным або нячы́стым;
29 таму я і прыйшоў, не пярэ́чыўшы, калі мяне паклíкалі; дык пыта́юся: дзе́ля якой справы вы паслалі за мной?
30 І Карнíлій адказаў: пача́ўшы чатыры дні таму і да гэтай гадзíны я пасцíўся і ў дзевя́тую гадзíну маліўся ў доме маім; і вось, стаў перада мною муж у све́тлым адзе́нні
31 і сказаў: «Карнілій! пачу́та малітва твая, і мíласціны твае ўспамяну́ты перад Богам;
32 дык пашлі ў Іаппíю і пакліч Сíмана, якога завуць Пятром; ён гасцю́е ў доме Сíмана-гарбара́ каля мора; ён прыйдзе і будзе прамаўля́ць да цябе».
33 Я адразу ж паслаў да цябе, і ты добра зрабіў, што прыйшоў; дык вось, цяпер мы ўсе перад Богам стаім, каб вы́слухаць усё, што зага́дана табе Богам.
34 Пётр адкрыў вусны і прамовіў: я сапраўды́ ўпэ́ўніваюся, што ў Бога няма прадузя́тасці,
35 але ў кожным народзе той, хто баіцца Яго і жыве́ пра́ведна, даспадо́бы Яму;
36 Ён паслаў сло́ва сына́м Ізра́ілевым, дабраве́сцячы мір праз Іісуса Хрыста, Які ёсць Гасподзь усіх;
37 вы ведаеце пра тое, што адбыва́лася па ўсёй Іудзеі, пачына́ючы з Галілеі, пасля хрышчэ́ння, якое прапаве́даваў Іаан;
38 пра Іісуса з Назарэ́та, як Яго пама́заў Бог Ду́хам Святы́м і сілаю, і Ён хадзіў, тво́рачы дабро і ацаля́ючы ўсіх апанава́ных дыявалам, таму што Бог быў з Ім;
39 і мы све́дкі ўсяго, што зрабіў Ён у краіне Іудзейскай і ў Іерусаліме; Яго і забілі, паве́сіўшы на дрэ́ве.
40 Яго ўваскрасіў Бог на трэці дзень і даў Яму быць я́ўленым,
41 не ўсяму народу, а све́дкам, якіх раней абраў Бог, нам, якія з Ім елі і пілí пасля ўваскрасе́ння Яго з мёртвых;
42 і Ён загада́ў нам прапаве́даваць лю́дзям і све́дчыць, што Ён — вы́значаны Богам суддзя́ жывы́х і мёртвых;
43 пра Яго ўсе прарокі све́дчаць, што кожны, хто веруе ў Яго, атрыма́е прабачэ́нне грахоў íмем Яго.
44 Яшчэ калі прамаўля́ў Пётр сло́вы гэтыя, сышоў Дух Святы на ўсіх, што слу́халі сло́ва.
45 І ве́руючыя з абрэ́заных, якія прыйшлі з Пятром, ура́зіліся, што і на язы́чнікаў вы́ліўся дар Святога Духа,
46 бо пачулі, як яны гаво́раць на іншых мо́вах і веліча́юць Бога. Тады Пётр сказаў:
47 хіба́ можа хто забаранíць хрысцíцца вадою тым, што атрыма́лі Духа Святога, як і мы?
48 І загадаў ім хрысцíцца ў імя́ Іісуса Хрыста. Тады яны папрасілі яго заста́цца на некалькі дзён.
Знайшлі памылку ў тэксце? Вылучыце яе і націсніце:
Ctrl + Enter
Сябры, вельмі патрэбныя наступныя папяровыя выданні:
- Сьвятая Бібля ў перакладзе Янкі Станкевіча 1973 (і Новы Закон 1970).
- Эвангельле Мацьвея, Марка, Лукі, Іоана — 1926−1930, Лодзь.
- Евангелля і Дзеі ў перакладах Гадлеўскага і Татарыновіча.
- Генезіс і Кніга Эклезіяста, або Прапаведніка ў перакладзе Яна Пятроўскага, 1984, 1987.
Калі вы імі валодаеце і можаце прадаць, патэлефануеце па тэлефоне +375296422269, ці напішыце — bible-man@mail.ru.
Калі вы чытаеце на беларускай мове, паспрабуйце новы праект — biblia.by:
Дзеянні Святых Апосталаў, 10 раздзел. Пераклад праваслаўнай царквы.
Звярніце ўвагу. Нумары вершаў — гэта спасылкі, якія вядуць на раздзел з параўнаннем перакладаў, паралельнымі спасылкамі, тэкстамі з нумарамі Стронг. Паспрабуйце, магчыма, вы будзеце прыемна здзіўлены.
Біблейская камісія БПЦ
© 2017