Біблія » БКБПЦ Пераклад праваслаўнай царквы

Дзеянні Апосталаў 20 Дзеянні Апосталаў 20 раздзел

1 Калі ж сму́та суняла́ся, Павел, склíкаўшы вучняў, даў ім настаўле́нні і, развіта́ўшыся з імі, вы́йшаў і накірава́ўся ў Македо́нію.
2 Прайшоўшы тыя вобласці і да́ўшы ве́руючым многія настаўле́нні, ён прыйшоў у Эла́ду;
3 пражы́ў ён там тры месяцы; а калі Іудзеі ўчынíлі су́праць яго змову, то ён, збіра́ючыся адпра́віцца ў Сíрыю, вы́рашыў вярну́цца праз Македо́нію.
4 Суправаджа́лі яго да Асíі Сасіпа́тр Пíрраў, Веры́янін, а з Фесаланікíйцаў Арыста́рх і Секу́нд, і Га́ій Дзе́рвянін, і Цімафе́й, і Асійцы Цíхік і Трафíм.
5 Яны, пайшоўшы ўперад, чакалі нас у Траа́дзе.
6 Мы ж адправіліся з Філíпаў пасля дзён праснако́ў і дабра́ліся да іх у Траа́ду за пяць дзён, і прабылí там сем дзён.
7 У першы ж дзень ты́дня, калі вучні сабра́ліся для пераламле́ння хле́ба, Павел, ма́ючы наме́р вы́правіцца на насту́пны дзень, гу́тарыў з імі і працягваў размаўляць да по́ўначы.
8 У верхнім пакоі, дзе мы сабра́ліся, было́ многа свяцíльнікаў.
9 І сядзеў на акне нейкі юнак, па імені Яўцíх, ён пагрузíўся ў глыбо́кі сон у той час, як Павел доўга прамаўля́ў, і, пахіснуўшыся ў сне, упаў з трэцяга паверха ўніз, і паднялí яго мёртвым.
10 Сышоўшы, Павел прыпа́ў да яго і, абня́ўшы яго, сказаў: не трыво́жцеся, бо душа́ яго ў ім.
11 Падня́ўшыся наверх, пераламíўшы хлеб і пае́ўшы, ён прамаўля́ў яшчэ доўга, да світа́ння, і потым пайшоў адтуль.
12 Між тым юнака́ прывялí жыво́га і вельмі ўсце́шыліся.
13 А мы, прыйшо́ўшы на карабе́ль, адпра́віліся ў Ас, каб узяць адтуль Паўла; бо ён так загадаў, пажада́ўшы сам ісці пехато́ю.
14 Калі ж ён сустрэ́ўся з намі ў А́се, мы, узя́ўшы яго, прыбылí ў Міцілíну;
15 І, адплы́ўшы адтуль, назаўтра апыну́ліся насу́праць Хіо́са, а на другі дзень дабра́ліся да Само́са і, пабыва́ўшы ў Трагілíі, насту́пнага дня прыбылí ў Мілíт;
16 бо Павел вы́рашыў абміну́ць Эфес, каб не затрыма́цца ў Асíі, бо ён спяша́ўся, каб, па магчы́масці, у дзень Пяцідзеся́тніцы быць у Іерусаліме.
17 Пасла́ўшы з Мілíта ў Эфес, ён паклíкаў прасвíтараў царквы́,
18 і калі яны прыйшлі да яго, то сказаў ім: вы ве́даеце, як я з першага дня, калі прыйшоў у Асíю, увесь час быў з вамі,
19 працу́ючы дзе́ля Госпада з усёй пакорнаму́драсцю і мно́гімі слязьмí, і сярод выпрабава́нняў, якія спасцíглі мяне па зламы́снасці Іудзеяў;
20 як я не прапусцíў нічога кары́снага, пра што не сказаў бы вам і чаму не вучы́ў бы вас прылю́дна і па дама́х,
21 закліка́ючы Іудзеяў і Э́лінаў да пакая́ння перад Богам і веры ў Госпада нашага Іісуса Хрыста.
22 І вось цяпер я па пабуджэ́нню Ду́ха іду ў Іерусалім, не ве́даючы, што́ там адбу́дзецца са мною;
23 аднак Дух Святы́ па ўсіх гарадах све́дчыць, ка́жучы, што кайданы́ і паку́ты чака́юць мяне.
24 Але я ні на што не зважа́ю і не даражу́ сваім жыццём, толькі б з ра́дасцю завяршы́ць шлях мой і служэ́нне, якое прыня́ў я ад Госпада Іісуса: прапаве́даваць Ева́нгелле благада́ці Божай.
25 І вось цяпер я ведаю, што ўжо не ўба́чыце аблíчча майго ўсе вы, сярод якіх хадзіў я, прапаве́дуючы Царства Божае.
26 Таму я све́дчу вам сёння, што я чысты ад крывí ўсіх,
27 бо я не ўхіля́ўся ад таго, каб прапаве́даваць вам усю волю Божую.
28 Дык вось, дба́йце пра сябе і пра ўсё ста́да, у якім Дух Святы́ паставіў вас ахава́льнікамі, па́свіць Царкву Госпада і Бога, якую Ён здабы́ў Крывёю Сваёю.
29 Бо я ведаю, што пасля́ адыхо́ду майго ўво́йдуць да вас ваўкí лю́тыя, якія не пашкаду́юць ста́да;
30 і сярод вас саміх паўста́нуць людзі, якія будуць прапаве́даваць скажо́на, каб пацягну́ць вучняў за сабою.
31 Таму будзьце пíльнымі, па́мятаючы, што я тры гады́ дзень і ноч няспы́нна са слязьмí вучыў кожнага з вас.
32 І цяпер даруча́ю вас, браты́, Богу і слову благада́ці Яго, якое можа наста́віць вас і даць вам спа́дчыну з усімі асвячо́нымі.
33 Ні серабра́, ні золата, ні адзе́ння я ні ад каго не пажада́ў;
34 вы самі ве́даеце, што патрэ́бам маім і тых, што былí са мною, паслужы́лі ру́кі гэтыя мае́.
35 Ва ўсім паказа́ў я вам, што, так працу́ючы, трэба падтры́мліваць сла́бых і па́мятаць словы Госпада Іісуса, бо Ён Сам сказаў: «блажэ́нней даваць, чым браць».
36 І, прамо́віўшы гэта, ён стаў на кале́ні свае і з усімі імі памалíўся.
37 Тады пача́ўся вялікі плач ва ўсіх, і, кíдаючыся на шы́ю Паўла, яны цалава́лі яго,
38 смутку́ючы найбольш з-за ска́занага ім сло́ва, што яны ўжо не ўба́чаць аблíчча яго. І право́дзілі яго на карабе́ль.
Знайшлі памылку ў тэксце? Вылучыце яе і націсніце: Ctrl + Enter


Сябры, вельмі патрэбныя наступныя папяровыя выданні:

  1. Сьвятая Бібля ў перакладзе Янкі Станкевіча 1973 (і Новы Закон 1970).
  2. Эвангельле Мацьвея, Марка, Лукі, Іоана — 1926−1930, Лодзь.
  3. Евангелля і Дзеі ў перакладах Гадлеўскага і Татарыновіча.
  4. Генезіс і Кніга Эклезіяста, або Прапаведніка ў перакладзе Яна Пятроўскага, 1984, 1987.

Калі вы імі валодаеце і можаце прадаць, патэлефануеце па тэлефоне +375296422269, ці напішыце — bible-man@mail.ru.

Калі вы чытаеце на беларускай мове, паспрабуйце новы праект — biblia.by:

Дзеянні Святых Апосталаў, 20 раздзел. Пераклад праваслаўнай царквы.

Звярніце ўвагу. Нумары вершаў — гэта спасылкі, якія вядуць на раздзел з параўнаннем перакладаў, паралельнымі спасылкамі, тэкстамі з нумарамі Стронг. Паспрабуйце, магчыма, вы будзеце прыемна здзіўлены.

Я ХОЧУ ПОМОЧЬ

Дзеянні Апосталаў 20 раздзел в переводах:
Дзеянні Апосталаў 20 раздзел, комментарии:
  1. Новой Женевской Библии
  2. Толкование Мэтью Генри
  3. Комментарии МакДональда
  4. Толковая Библия Лопухина
  5. Комментарии Баркли
  6. Комментарии Жана Кальвина
  7. Толкования Августина
  8. Толкование Иоанна Златоуста
  9. Толкование Феофилакта Болгарского
  10. Новый Библейский Комментарий
  11. Лингвистический. Роджерс
  12. Комментарии Давида Стерна
  13. Библия говорит сегодня
  14. Комментарии Скоуфилда


2007–2024. Зроблена з любоўю для тых, што любяць і шукаюць Бога. Калі ў вас ёсць пытанні ці пажаданні, то пішыце нам: bible-man@mail.ru.