Біблія » Дзекуць-Малея Пераклад Л. Дзекуць-Малея

Дзеяньні 20 Дзеяньні 20 раздзел

1 Калі-ж сьціхла ўзварушэньне, Паўла, паклікаўшы вучняў ды разьвітаўшыся, пайшоў, кіруючыся ў Македонію.
2 Прайшоўшы-ж гэныя зе́млі ды многімі словамі навучыўшы іх, прыйшоў у Грэцыю.
3 Прабыўшы-ж тры ме́сяцы, калі Жыды зрабілі на яго засаду, і ён маніўся вырушыць у Сірыю, прыйшла яму думка вярнуцца праз Македонію.
4 Ішлі-ж з ім да Азіі Сосіпатр Вэрыец ды із Фессалонян Арыстарх і Сэкунд, і Гай Дэрбянін і Цімахве́й, ды із Азійцаў Тыхік і Трахім.
5 Яны, апярэдзіўшы, чакалі на нас у Троадзе.
6 Мы-ж адплылі былі пасьля дзён праснакоў із Філіпаў ды дзён цераз пяць прыйшлі к ім у Троаду, дзе́ прабылі се́м дзён.
7 У пе́ршы-ж дзе́нь тыдня, калі вучні сабраліся на ламаньне хле́ба, Паўла, манючыся назаўтрае выйсьці, вёў з імі гутарку й зацягнуў яе́ ажно да паўночы.
8 Было-ж даволі сьве́тачаў у сьвятліцы, дзе́ мы сабраліся.
9 Дзяцюк-жа не́йкі, на ймя Яўціх, сядзючы́ на акне́, крэпка заснуў; як Паўла прамаўляў доўга, пахіснуўшыся ў сьне́, зваліўся ён з трэцяга паве́рху ўніз і быў падняты няжывы.
10 Паўла-ж, зыйшоўшы ўніз, прыпаў да яго і, абняўшы, сказаў: Не палохайцеся, бо душа ягоная ў ім.
11 І, падняўшыся наве́рх ды разламаўшы хле́б і пае́ўшы, гутарыў даволі ажне да сьвітаньня дый пайшоў.
12 А дзяцюка прывялі жывога і ўце́шыліся нямала.
13 Мы-ж пайшлі напе́рад да карабля і паплылі ў Асс, манючыся забраць стуль Паўлу: бо гэтак ён нам загадаў, манючыся сам ісьці пехатой.
14 Калі-ж ён зыйшоўся з намі ў Асьсе, дык, забраўшы яго, прыбылі мы ў Мітыле́ну.
15 І, адплыўшы стуль, мы на другі дзе́нь затрымаліся проці Хіоса, а назаўтрае прысталі к Самосу і, пабыўшы ў Трагільлі, наступнага дня прыбылі ў Міле́т;
16 бо Паўла надумаў плыці міма Эфэсу, каб ня траціць часу ў Азіі, бо сьпяшаўся быць, калі магчыма, ў дзе́нь Пяцідзясятніцы ў Ерузаліме.
17 З Міле́ту-ж паслаўшы ў Эфэс, ён паклікаў да сябе́ старшых царквы́
18 і, як яны апынуліся перад ім, сказаў ім: Вы ве́даеце, як я, ад пе́ршага дня прыходу майго ў Азію, уве́сь час быў з вамі,
19 служачы Богу з усе́й пакорнасьцяй і многімі сьлязьмі й спакушэньнямі, што прыходзілі на мяне́ ад подступаў Жыдоўскіх,
20 ды як нічога не прапускаў я із таго, што было-б карысна, каб вам пераказаць і навучаць вас усенародна й па дамох,
21 сьве́дчучы й Жыдом і Грэкам аб пакаяньні перад Богам ды аб ве́ры ў Госпада нашага Ісуса Хрыста.
22 І вось цяпе́р, зьвязаны Духам, іду я ў Ерузалім, ня ве́даючы, што тамака сустрэне мяне́,
23 адно толькі Дух Сьвяты сьве́дчыць па ме́стах, кажучы, што ждуць мяне́ путы й мукі.
24 Ды я нічога ня дбаю й не даражу маім жыцьцём, абы толькі ў радасьці закончыць шлях мой і служэньне, што ўзяў ад Госпада Ісуса, сьве́дчучы аб Эвангельлі міласьці Божае.
25 І цяпе́р вось ве́даю, што ня ўгле́дзіце больш аблічча майго вы ўсе́, сярод каго я хадзіў, абвяшчаючы царства Божае.
26 Дык сьве́дчу вам у сягоньняшні дзе́нь, што я чысты ад крыві ўсіх:
27 бо ня ўхіляўся абвяшчаць вам усю волю Божую.
28 Пілнуйце-ж самі сябе́ й усё стада, у якім Дух Сьвяты паставіў вас за япіскапаў, каб пасьвіць царкву Бога, якую Ён прыдбаў уласнаю крывёй Сваёй.
29 Я-ж ве́даю гэта, што пасьля адыходу майго прыйдуць да вас ваўкі лютыя, якія не пашкадуюць стада,
30 дый спасярод вас самых паўстануць людзі, што гаварыцімуць наадварот, каб пацягнуць вучняў за сабою.
31 Дык не драмліце, памятаючы, што я тры гады ўдзе́нь і ўначы не пераставаў са сьлязьмі навучаці кожнага із вас.
32 І цяпе́р я аддаю вас, браты, Богу й слову міласьці Ягонае, што можа збудаваць і даць вам спадчыну міжы ўсімі пасьвячонымі.
33 Ні серабра, ні золата, ні вопратак я ні ад кога не жадаў:
34 вы-ж самі ве́даеце, што патрэбы мае́ і тых, што былі са мною, здавалялі вось гэтыя рукі.
35 У-ва ўсім паказваў я вам, што, гэтак працуючы, трэба падтрымліваць слабых ды памятаць словы Госпада Ісуса, як Ён казаў: Шчасьліве́й даваць, чым браць.
36 І, сказаўшы гэтае ды сукланіўшы кале́ні свае́, маліўся з імі з усімі.
37 Тады ўзьняўся вялікі плач усіх, і кідаючыся на шыю яму, цалавалі яго,
38 сумуючы найбольш дзеля слова, якое сказаў, што ўжо больш ня ўгле́дзяць аблічча ягонага. І праводзілі яго да карабля.
Знайшлі памылку ў тэксце? Вылучыце яе і націсніце: Ctrl + Enter


Сябры, вельмі патрэбныя наступныя папяровыя выданні:

  1. Сьвятая Бібля ў перакладзе Янкі Станкевіча 1973 (і Новы Закон 1970).
  2. Эвангельле Мацьвея, Марка, Лукі, Іоана — 1926−1930, Лодзь.
  3. Евангелля і Дзеі ў перакладах Гадлеўскага і Татарыновіча.
  4. Генезіс і Кніга Эклезіяста, або Прапаведніка ў перакладзе Яна Пятроўскага, 1984, 1987.

Калі вы імі валодаеце і можаце прадаць, патэлефануеце па тэлефоне +375296422269, ці напішыце — bible-man@mail.ru.

Калі вы чытаеце на беларускай мове, паспрабуйце новы праект — biblia.by:

Дзеяньні Сьвятых Апосталаў, 20 раздзел. Пераклад Л. Дзекуць-Малея.

Звярніце ўвагу. Нумары вершаў — гэта спасылкі, якія вядуць на раздзел з параўнаннем перакладаў, паралельнымі спасылкамі, тэкстамі з нумарамі Стронг. Паспрабуйце, магчыма, вы будзеце прыемна здзіўлены.

Public Domain

Public Domain — народны здабытак.
Лукаш Дзекуць-Малей, Антон Луцкевіч.
© 1931, 1948; у 1985, 1991 унесены праўкі.

ПОДДЕРЖАТЬ ДЕНЬГАМИ

Дзеяньні 20 раздзел в переводах:
Дзеяньні 20 раздзел, комментарии:
  1. Новой Женевской Библии
  2. Толкование Мэтью Генри
  3. Комментарии МакДональда
  4. Толковая Библия Лопухина
  5. Комментарии Баркли
  6. Комментарии Жана Кальвина
  7. Толкования Августина
  8. Толкование Иоанна Златоуста
  9. Толкование Феофилакта Болгарского
  10. Новый Библейский Комментарий
  11. Лингвистический. Роджерс
  12. Комментарии Давида Стерна
  13. Библия говорит сегодня
  14. Комментарии Скоуфилда


2007–2024. Зроблена з любоўю для тых, што любяць і шукаюць Бога. Калі ў вас ёсць пытанні ці пажаданні, то пішыце нам: bible-man@mail.ru.