Біблія » Дзекуць-Малея Пераклад Л. Дзекуць-Малея

Дзеяньні 23 Дзеяньні 23 раздзел

1 Паўла-ж, паўзіраўшыся на сынэдрыон, сказаў: Мужы браты! У-ва ўсім добрым сумле́ньні жыў я перад Богам ажно да сягоньняшняга дня.
2 Архірэй-жа Ананія загадаў тым, што стаялі перад ім, каб білі яго ў вусны.
3 Тады Паўла сказаў да яго: Бог будзе біць цябе́, падбе́леная сьцяна! Бо ты сядзіш, каб судзіць мяне́ паводле закону, і незаконна кажаш мяне́ біці.
4 А тыя, што стаялі перад ім, сказалі: Архірэя Божага зьневажаеш?
5 Паўла-ж азваўся: Ня ве́даў я, браты, што ён архірэй. Бо-ж напісана: На павадыра народу твайго не кажы блага (Выхад 22:28).
6 І, ве́даючы, што адна часьціна ёсьць Саддуке́і, а другая Фарысэі, загаласіў Паўла ў сынэдрыоне: Мужы браты! Я — Фарысэй, сын Фарысэявы. За надзе́ю й ускрасе́ньне мёртвых судзяць мяне́!
7 Калі-ж ён гэтае сказаў, узьнялася спрэчка паміж Фарысэямі й Саддуке́ямі, і разьдзялілася грамада.
8 Бо Саддуке́і кажуць, што няма ўваскрасе́ньня, ані Ангела й духа; Фарысэі-ж прызнаюць абодвух.
9 Узьняўся вялікі крык. І, паўстаўшы, кніжнікі Фарысэйскае часткі спрачаліся, кажучы: Нічога благога не знаходзім мы ў чалаве́ку гэтым. Ці дух гаварыў яму, ці Ангел, не змагаймася з Богам.
10 Калі-ж спрэчка ўзгаралася, дык тысячнік, баючыся, каб яны не разарвалі Паўлу, загадаў жаўне́рам зыйсьці ўзяць яго спасярод іх ды вясьці ў замак.
11 У наступную-ж ноч Госпад, стануўшы перад ім, сказаў: Бадрыся, Паўла! Бо як ты сьве́дчыў аба Мне́ ў Ерузаліме, гэтак мусіш сьве́дчыць і ў Рыме.
12 А як настаў дзе́нь, некаторыя Жыды, зрабіўшы змову, далі зарок, кажучы, што ня будуць е́сьці ані піці, пакуль не заб’юць Паўлу.
13 Было-ж іх больш за сорак, што далі гэткі зарок.
14 Яны, прыйшоўшы да архірэяў і старшых, сказалі: Мы пад прысягай заракліся е́сьці што-колечы, пакуль не заб’е́м Паўлу.
15 Вы-ж цяпе́р павядомце тысячніка з сынэдрыонам, каб заўтра вывеў яго да вас, быццам хочаце пільне́й разглядзе́ць справу ягоную; а мы, пе́рш, чым ён падойдзе, гатовы забіць яго.
16 Пачуўшы-ж пра гэту засаду, сын сястры Паўлавае прыйшоў і, увайшоўшы ў замак, паведаміў Паўлу.
17 Паўла-ж, паклікаўшы аднаго із сотнікаў, сказаў: Завядзі гэтага дзяцюка да тысячніка, бо ён мае не́шта сказаць яму.
18 Дык той, узяўшы яго, завёў да тысячніка і сказаў: Вязень Паўла, паклікаўшы мяне́, прасіў завясьці да цябе́ гэтага дзяцюка, які мае не́шта сказаці табе́.
19 Тысячнік, узяўшы яго за руку й адыйшоўшыся набок, запытаўся: Што маеш сказаць мне́?
20 І сказаў: Жыды пастанавілі прасіць цябе́, каб заўтра вывеў Паўлу да сынэдрыону, быццам манючыся падрабне́й распытацца аб ім.
21 Ты-ж не патурай ім: бо на яго засе́лі больш за сорак мужоў із іх, якія далі зарок ня е́сьці й ня піць, пакуль не заб’юць яго, і цяпер яны гатовы, чакаючы ве́сткі ад цябе́.
22 Дык тысячнік пусьціў дзяцюка, загадаўшы: Нікому не кажы, што мяне аб гэтым паведаміў.
23 І, паклікаўшы не́йкіх двух сотнікаў, сказаў: Прыгатуйце дзьве́сьце жаўне́раў, каб ісьці ў Кесарыю, ды коньнікаў се́мдзесят ды стральцоў дзьве́сьце — на трэцюю гадзіну ночы.
24 Прыгатуйце й жывёлу, каб, пасадзіўшы Паўлу, адвясьці жывога да старасты Фэлікса.
25 Дый напісаў пісьмо гэткага зьме́сту:
26 Клаўдзі Лізі вяльможнаму старасьце Фэліксу: радуйся!
27 Чалаве́ка гэтага, якога Жыды схапілі й маніліся забіць, я, выступіўшы з войскам, адабраў, даве́даўшыся, што ён — Рымскі грамадзянін.
28 Хочучы-ж ве́даць прычыну, за што вінавацяць яго, я прывёў яго ў сынэдрыон іхні
29 і знайшоў, што яго вінавацяць за супярэчнасьці ў законе іхнім, ды што няма ў ім ніякае віны, вартае сьме́рці ці кайданоў.
30 Калі-ж паведамілі мяне́ пра змову проці чалаве́ка гэтага, што ме́ла стацца ад Жыдоў, я ўраз паслаў яго да цябе́, загадаўшы й абвінавачываючым яго гаварыць проці яго перад табою. Бывай здароў.
31 Дык жаўне́ры, як ім было загадана, узялі Паўлу й павялі ўначы ў Антыпатрыду;
32 назаўтрае-ж, пакінуўшы коньнікаў ісьці з ім, вярнуліся ў замак.
33 Тыя, прыйшоўшы ў Кесарыю і аддаўшы пісьмо старасьце, паставілі перад ім і Паўлу.
34 Стараста-ж, прачытаўшы й спытаўшыся, з якое ён краіны, дый даве́даўшыся, што із Кілікіі,
35 сказаў: Я выслухаю цябе́, як зьявяцца абвініцелі твае́. І загадаў пілнаваць яго ў прэторыі Ірадавай.
Знайшлі памылку ў тэксце? Вылучыце яе і націсніце: Ctrl + Enter


Сябры, вельмі патрэбныя наступныя папяровыя выданні:

  1. Сьвятая Бібля ў перакладзе Янкі Станкевіча 1973 (і Новы Закон 1970).
  2. Эвангельле Мацьвея, Марка, Лукі, Іоана — 1926−1930, Лодзь.
  3. Евангелля і Дзеі ў перакладах Гадлеўскага і Татарыновіча.
  4. Генезіс і Кніга Эклезіяста, або Прапаведніка ў перакладзе Яна Пятроўскага, 1984, 1987.

Калі вы імі валодаеце і можаце прадаць, патэлефануеце па тэлефоне +375296422269, ці напішыце — bible-man@mail.ru.

Калі вы чытаеце на беларускай мове, паспрабуйце новы праект — biblia.by:

Дзеяньні Сьвятых Апосталаў, 23 раздзел. Пераклад Л. Дзекуць-Малея.

Звярніце ўвагу. Нумары вершаў — гэта спасылкі, якія вядуць на раздзел з параўнаннем перакладаў, паралельнымі спасылкамі, тэкстамі з нумарамі Стронг. Паспрабуйце, магчыма, вы будзеце прыемна здзіўлены.

Public Domain

Public Domain — народны здабытак.
Лукаш Дзекуць-Малей, Антон Луцкевіч.
© 1931, 1948; у 1985, 1991 унесены праўкі.

ПОДДЕРЖАТЬ ДЕНЬГАМИ

Дзеяньні 23 раздзел в переводах:
Дзеяньні 23 раздзел, комментарии:
  1. Новой Женевской Библии
  2. Толкование Мэтью Генри
  3. Комментарии МакДональда
  4. Толковая Библия Лопухина
  5. Комментарии Баркли
  6. Комментарии Жана Кальвина
  7. Толкования Августина
  8. Толкование Иоанна Златоуста
  9. Толкование Феофилакта Болгарского
  10. Новый Библейский Комментарий
  11. Лингвистический. Роджерс
  12. Комментарии Давида Стерна
  13. Библия говорит сегодня
  14. Комментарии Скоуфилда


2007–2024. Зроблена з любоўю для тых, што любяць і шукаюць Бога. Калі ў вас ёсць пытанні ці пажаданні, то пішыце нам: bible-man@mail.ru.