Біблія » Дзекуць-Малея Пераклад Л. Дзекуць-Малея

Дзеяньні 28 Дзеяньні 28 раздзел

1 Тады, выратаваўшыся, даве́даліся, што востраў называецца Мэліта.
2 Варвары-ж паказалі нам нябывалую людзкасьць: бо, распаліўшы агонь, прынялі нас усіх, бо быў дождж і сьцюжа.
3 Калі-ж Паўла, набраўшы бе́рамя хворасту, клаў на агонь, ад жару выйшла яхідна й павісла на руцэ ў яго.
4 Варвары, угле́дзіўшы зьвісаўшага з рукі ягонай гада, гутарылі паміж сабою: пэўне чалаве́к гэты — душагуб, бо й уратаванаму ад мора справядлівасьць жыць не дае́.
5 Але ён, абтросшы гада ў агонь, не дазнаў нічога благога.
6 Яны-ж чакалі, што ён пачне́ пухнуць, ці ўраз упадзе́ няжывы. Паждаўшы-ж доўга і бачучы, што нічога благога з ім ня сталася, зьмянілі думкі й казалі, што ён — Бог.
7 Навакол-жа таго ме́сца былі землі першака́ вострава, на ймя Публія, які, прыняўшы нас, тры дні прыязна ўгашчаў.
8 І сталася, што бацька Публія ляжаў хворы на гарачку й жывот. Паўла, увайшоўшы да яго і памаліўшыся, узлажыў на яго рукі й аздаравіў яго.
9 Калі-ж гэта сталася, і другія хворыя на востраве прыходзілі і былі аздароўлены.
10 Дык выяўлялі нам вялікую пашану, а, як мы адплывалі, надавалі, што трэба было.
11 Цераз тры ме́сяцы вырушылі мы на Александрыйскім караблі, пад назовам Дыаскуры, што зімаваў на востраве,
12 і, прыплыўшы ў Сіракузы, прабылі тры дні.
13 Вырушыўшы стуль, прыплылі мы ў Рэгію; і, як цераз дзе́нь узьняўся паўдзённы ве́цер, дык на другі дзе́нь прыйшлі ў Путэолі,
14 дзе́ знайшлі братоў і былі запрошаны імі пабыць се́м дзён; ды гэтак прыйшлі ў Рым.
15 І стуль браты, пачуўшы аб нас, павыходзілі нам насустрэчу да Аппіявае плошчы й Трох Гасьцініц. Пабачыўшы іх, Паўла, падзякаваўшы Богу, акрыяў.
16 Калі-ж мы ўвайшлі ў Рым, сотнік здаў вязьняў ваяводзе; Паўле-ж дазволілі жыць у сябе́ з жаўне́рам, што яго пілнаваў.
17 І сталася, што цераз тры дні склікаў Паўла першакоў Жыдоўскіх. Калі-ж яны зыйшліся, сказаў да іх: Мужы браты! хаця я нічога не ўчыніў супраць народу й звычаяў айцоў, мяне́, як вязьня, аддалі з Ерузаліму ў рукі Рымлян.
18 Яны, распытаўшы мяне́, хаце́лі мяне́ звольніць, бо ніякае сьмяротнае віны на мне́ ня было.
19 Калі-ж Жыды супрацівіліся, дык я быў прымушаны паклікацца на Ке́сара, але не затым, каб ме́ўся ў чым вінаваціць мой народ.
20 Дзеля гэтае прычыны я й паклікаў вас, каб пабачыць і пагутарыць: бо за спадзяваньне Ізраіля закавалі мяне́ ў путы гэтыя.
21 Яны-ж сказалі да яго: Мы ані пісем аб табе́ не дасталі з Юдэі, ані ніхто з братоў, прыходзячы, не абвяшчаў і не гаварыў аб табе́ нічога благога.
22 Ды хочам пачуць ад цябе́, як ты мысьліш; бо аб гэрэзіі гэтай ве́дама нам, што ўсюды працівяцца е́й.
23 І, назначыўшы яму дзе́нь, многа прыйшло да яго ў гасьцініцу. І ад ранку да ве́чара выкладаў ім, сьве́дчучы аб царстве Божым ды пераконываючы іх аб Ісусе із закону Майсе́явага і Прарокаў.
24 І адны былі перакананы словамі ягонымі, другія-ж ня ве́рылі.
25 І, не згаджаючыся міжы сабою, пайшлі, калі Паўла сказаў адно слова: Добра сказаў да айцоў нашых Дух Сьвяты праз Прарока Ісаю, мовячы:
26 Ідзі да народу гэтага і скажы: Слыхам пачуеце, ды не зразуме́еце; і, відзячы, глядзе́ць будзеце, ды ня ўбачыце;
27 бо загрубе́ла сэрца народу гэтага, і вушыма цяжка чуюць, і вочы свае́ заплюшчылі, каб не пабачыць вачыма й не пачуць вушыма ды сэрцам ня ўцяміць і не навярнуцца, каб Я не аздаравіў іх (Ісая 6:9−10).
28 Няхай-жа будзе вам ве́дама, што паганам паслана спасе́ньне Божае, яны-ж і пачуюць.
29 І, як ён гэта сказаў, Жыды выйшлі, крэпка спрачаючыся між сабою.
30 Паўла-ж цэлыя два гады жыў у нанятай ім гасподзе і прымаў усіх, што прыходзілі да яго,
31 абвяшчаючы царства Божае ды з усе́й адвагай без перашкоды навучаючы пра Госпада Ісуса Хрыста.
Знайшлі памылку ў тэксце? Вылучыце яе і націсніце: Ctrl + Enter


Сябры, вельмі патрэбныя наступныя папяровыя выданні:

  1. Сьвятая Бібля ў перакладзе Янкі Станкевіча 1973 (і Новы Закон 1970).
  2. Эвангельле Мацьвея, Марка, Лукі, Іоана — 1926−1930, Лодзь.
  3. Евангелля і Дзеі ў перакладах Гадлеўскага і Татарыновіча.
  4. Генезіс і Кніга Эклезіяста, або Прапаведніка ў перакладзе Яна Пятроўскага, 1984, 1987.

Калі вы імі валодаеце і можаце прадаць, патэлефануеце па тэлефоне +375296422269, ці напішыце — bible-man@mail.ru.

Калі вы чытаеце на беларускай мове, паспрабуйце новы праект — biblia.by:

Дзеяньні Сьвятых Апосталаў, 28 раздзел. Пераклад Л. Дзекуць-Малея.

Звярніце ўвагу. Нумары вершаў — гэта спасылкі, якія вядуць на раздзел з параўнаннем перакладаў, паралельнымі спасылкамі, тэкстамі з нумарамі Стронг. Паспрабуйце, магчыма, вы будзеце прыемна здзіўлены.

Public Domain

Public Domain — народны здабытак.
Лукаш Дзекуць-Малей, Антон Луцкевіч.
© 1931, 1948; у 1985, 1991 унесены праўкі.

ПОДДЕРЖИТЕ НАС

Дзеяньні 28 раздзел в переводах:
Дзеяньні 28 раздзел, комментарии:
  1. Новой Женевской Библии
  2. Толкование Мэтью Генри
  3. Комментарии МакДональда
  4. Толковая Библия Лопухина
  5. Комментарии Баркли
  6. Комментарии Жана Кальвина
  7. Толкования Августина
  8. Толкование Иоанна Златоуста
  9. Толкование Феофилакта Болгарского
  10. Новый Библейский Комментарий
  11. Лингвистический. Роджерс
  12. Комментарии Давида Стерна
  13. Библия говорит сегодня
  14. Комментарии Скоуфилда


2007–2024. Зроблена з любоўю для тых, што любяць і шукаюць Бога. Калі ў вас ёсць пытанні ці пажаданні, то пішыце нам: bible-man@mail.ru.