Біблія » Дзекуць-Малея Пераклад Л. Дзекуць-Малея

Дзеяньні 17 Дзеяньні 17 раздзел

1 Прайшоўшы-ж праз Амфіпаль і Апалёнію, прыйшлі ў Фессалоніку, дзе была Жыдоўская сынагога.
2 І Паўла, паводле звычаю свайго, прыйшоў да іх і тры суботы гутарыў з імі із Пісаньня,
3 даводзячы й паказуючы, што Хрысту нале́жала цярпе́ць і ўваскрэснуць із мёртвых, ды што Ён, Ісус, ёсьць Хрыстос, аб якім я вам кажу.
4 І некаторыя з іх уве́равалі і далучыліся да Паўлы й Сілы: вялікая грамада веручых Грэкаў, дый жанок важне́йшых нямала.
5 Няве́руючыя-ж Жыды, праз завісьць, назьбіраўшы нейкіх нягодных бадзяк ды ўчыніўшы таўпу, збунтавалі ме́ста. І, падыйшоўшы да дому Язонавага, шукалі іх, каб ве́сьці да народу.
6 Не знайшоўшы-ж іх, пацягнулі Язона й некаторых братоў да начальнікаў ме́ста, крычучы, што гэтыя сусьве́тныя бунтары прыйшлі і сюды,
7 а Язон іх прыняў. Усе-ж яны чыняць супраць уставаў ке́саравых, кажучы, што ёсьць другі цар: Ісус.
8 І, чуючы гэта, устрывожыўся народ і начальнікі ме́ста,
9 але, узяўшы забясьпе́чаньне ад Язона й другіх, звольнілі іх.
10 Браты-ж зараз уначы выправілі Паўлу й Сілу ў Вэрыю. Тыя-ж, прыйшоўшы, пайшлі ў школу Жыдоў.
11 Гэтыя-ж былі больш дабрадушныя, чым у Фессалоніцы: яны прынялі слова з усе́й ахвотай ды кожын дзе́нь разьбіралі Пісаньне, ці гэтак яно ёсьць.
12 Дый многа із іх уве́равалі, ды нямала й жанок Грэцкіх паважаных і мужоў.
13 Калі-ж Жыды ў Фессалоніцы даве́даліся, што й у Вэрыі абвяшчаецца праз Паўлу слова Божае, дык прыйшлі й сюды, падбураючы народ.
14 Тады браты хутка выправілі Паўлу, быццам к мору йшоў, а Сіла й Цімахве́й тамака асталіся.
15 Тыя-ж, што праводзілі Паўлу, давялі яго да Афін і, узяўшы загад для Сілы й Цімахве́я, каб чым хутчэй ішлі да яго, пайшлі.
16 Калі-ж Паўла чакаў на іх у Афінах, узбурыўся ў ім дух ягоны, гле́дзячы на ме́ста, апанаванае ідаламі.
17 Дык гутарыў у сынагозе з Жыдамі й пабожнымі, а такжа на торжышчы што-дня, з кім здарылася.
18 Некаторыя-ж з філёзофаў эпікурэйцаў ды стоікаў спрачаліся з ім: адны гаварылі: Што хоча сказаць баўбатун гэты? а другія: Здае́цца, прапаве́дуе чужых багоў, — бо абвяшчаў ім Ісуса і ўваскрасе́ньне Ягонае.
19 І, узяўшы яго, прывялі да Арэапагу, кажучы: Ці можам ведаць, што гэта за новую навуку ты прапаве́дуеш?
20 Бо не́шта чужое ўкладаеш нам у вушы; дык хочам ве́даці, што гэта ма́е быць?
21 Усе́-ж Афіняне й заходжыя чужынцы ні аб чым іншым ня рупіліся, як гаварыць ці слухаць навіны.
22 Паўла-ж, стануўшы пасярод Арэапагу, прамовіў: Мужы Афінскія, з усяго я бачу, што вы нібы асабліва набожныя.
23 Бо, праходзячы й аглядаючы сьвятыні вашыя, знайшоў я й жэртвенік, на якім напісана: Няве́дамаму Богу. Дык Таго, Каму вы, ня ве́даючы, пакланяецеся, я вам абвяшчаю.
24 Бог, які стварыў сусьве́т і ўсё ў ім, Ён, Гаспадар не́ба й зямлі, не ў рукатворных храмах жыве́
25 і не ад рук чалаве́чых служэньне прыймае, быццам не́чага патрабуючы, а Сам дае́ ўсім жыцьцё й дыханьне й усё.
26 І зрабіў з аднае́ крыві ўве́сь род чалаве́чы, каб жыў на ўсе́нькім абліччы зямлі, вызначыўшы напе́рад часы й ме́жы жыльля іхняга,
27 каб шукалі Госпада, ці не нашчупаюць Яго ды ня знойдуць, хаця Ён і недалёка ад кожнага з нас:
28 бо ў Ім жывем і рухаемся і існуем, як і некаторыя із вашых паэтаў сказалі: Мы бо й род Ягоны.
29 Дык мы, як род Божы, не павінны думаць, быццам Божства падобна да золата ці серабра або камня, вы́разанага здольнасьцяй і выдумкай чалаве́чай.
30 Дык вось, Бог, глянуўшы на часы няве́даньня, прыказуе цяпе́р скрозь усім людзям пакаяцца:
31 бо вызначыў дзе́нь, у які маніцца справядліва судзіць сьве́т праз Мужа, Якога вызначыў, даўшы ўсім пэўнасьць праз ускрасе́ньне Яго із мёртвых.
32 Пачуўшы-ж аб уваскрасе́ньні із мёртвых, адны насьмяхаліся, другія-ж казалі: Паслухаем цябе́ аб гэтым другім разам!
33 І гэтак Паўла выйшаў спасярод іх.
34 Некаторыя-ж мужы, прыстаўшы да яго, уве́равалі; між імі й Дыаніс Арэапагіт, і жанчына на ймя Дамара, і іншыя з імі.

Зноскі:

10 школа = сынагога.

Знайшлі памылку ў тэксце? Вылучыце яе і націсніце: Ctrl + Enter


Сябры, вельмі патрэбныя наступныя папяровыя выданні:

  1. Сьвятая Бібля ў перакладзе Янкі Станкевіча 1973 (і Новы Закон 1970).
  2. Эвангельле Мацьвея, Марка, Лукі, Іоана — 1926−1930, Лодзь.
  3. Евангелля і Дзеі ў перакладах Гадлеўскага і Татарыновіча.
  4. Генезіс і Кніга Эклезіяста, або Прапаведніка ў перакладзе Яна Пятроўскага, 1984, 1987.

Калі вы імі валодаеце і можаце прадаць, патэлефануеце па тэлефоне +375296422269, ці напішыце — bible-man@mail.ru.

Калі вы чытаеце на беларускай мове, паспрабуйце новы праект — biblia.by:

Дзеяньні Сьвятых Апосталаў, 17 раздзел. Пераклад Л. Дзекуць-Малея.

Звярніце ўвагу. Нумары вершаў — гэта спасылкі, якія вядуць на раздзел з параўнаннем перакладаў, паралельнымі спасылкамі, тэкстамі з нумарамі Стронг. Паспрабуйце, магчыма, вы будзеце прыемна здзіўлены.

Public Domain

Public Domain — народны здабытак.
Лукаш Дзекуць-Малей, Антон Луцкевіч.
© 1931, 1948; у 1985, 1991 унесены праўкі.

ПОДДЕРЖАТЬ ДЕНЬГАМИ

Дзеяньні 17 раздзел в переводах:
Дзеяньні 17 раздзел, комментарии:
  1. Новой Женевской Библии
  2. Толкование Мэтью Генри
  3. Комментарии МакДональда
  4. Толковая Библия Лопухина
  5. Комментарии Баркли
  6. Комментарии Жана Кальвина
  7. Толкования Августина
  8. Толкование Иоанна Златоуста
  9. Толкование Феофилакта Болгарского
  10. Новый Библейский Комментарий
  11. Лингвистический. Роджерс
  12. Комментарии Давида Стерна
  13. Библия говорит сегодня
  14. Комментарии Скоуфилда


2007–2024. Зроблена з любоўю для тых, што любяць і шукаюць Бога. Калі ў вас ёсць пытанні ці пажаданні, то пішыце нам: bible-man@mail.ru.