1 І як яны гукалі да люду, прыступілі да іх сьвятарове а ўраднікі сьвятыні а садукеі,
2 Надта парушаючыся з тае прычыны, што яны наўчаюць люд і абяшчаюць у Ісусу ўскрысеньне зь мертвых.
3 І наклалі на іх рукі, і пасадзілі іх да вязьніцы да раньня, бо ўжо быў вечар.
4 Але шмат хто з тых, што чулі слова, уверылі, і быў лік мужоў каля пяцёх тысячаў.
5 І сталася назаўтрае нараніцы, што зьберліся ў Ерузаліме начэльнікі іхныя а старцы а кніжнікі.
6 А Ганна, найвышшы сьвятар, а Каяпа а Яан а Аляксандра, і колькі было іх із роду найвышшага сьвятара;
7 І, пастанавіўшы іх пасярэдзіне, пыталіся: «Якой сілаю альбо ў якім іменю вы ўчынілі гэта?»
8 Тады Пётра, напоўніўшыся Духа Сьвятога, сказаў ім: «Начэльнікі люду а старцы,
9 Калі мы сядні выпытаваны ўзглядам добрага ўчынку калеку, як ён быў уздароўлены;
10 Няхай будзе ведама вам усім і ўсяму люду ізраельскаму, што ў іменю Ісуса Хрыста Назарэцкага, Каторага вы ўкрыжавалі, Каторага Бог ускрысіў зь мертвых, у Ім пастаноўлены ён тут перад вамі здаровы.
11 Ён ё камень, пагрэбаваны вамі будаўнічымі, Каторы стаў галаўным каменям,
12 І няма ні ў кім іншым спасеньня; бо няма іншага імені пад небам, данага людзём, каторым мы маглі б спасьціся».
13 І бачачы адвагу Пётраву а Яанаву, і зацеміўшы, што яны някніжныя а простыя, яны дзіваваліся; і пазналі, што яны былі зь Ісусам;
14 Бачачы ж стаячага зь імі ўздароўленага чалавека, нічога не маглі сказаць напярэк.
15 І, расказаўшы ім выйсьці з рады, разважалі мяжсобку,
16 Кажучы: «Што нам рабіць із гэтымі людзьмі? бо, што запраўды яўны знак стаўся перазь іх, ведама ўсім жыхарам Ерузаліму, і мы ня можам заперачыць гэтага.
17 Але, каб далей гэта не пашыралася памеж люду, стродка прыгразіма ім наперад у гэтым імені нікому ня гукаць».
18 І, гукнуўшы іх, абавязалі не вымаўляць ані вучыць у імені Ісусавым.
19 Але Пётра а Яан, адказуючы, сказалі ім: «Ці справядліва гэта перад Богам валей вас слухаць, чымся Бога? рассудзіце.
20 Што да нас, мы ня можам узьдзяржацца ад гуканьня таго, што мы бачылі й чулі».
21 А яны, пагразіўшы балей ім, адпусьцілі іх, не знаходзячы спосабу пакараць іх, з прычыны люду; бо ўсі славілі Бога за сталае.
22 Бо звыш сараку год было таму чалавеку, што зь ім стаўся гэты знак уздараўленьня.
23 І, будучы адпушчаныя, яны прышлі да сваіх і паведамілі ўсе, што старшыя сьвятары а старцы казалі ім.
24 Яны ж, пачуўшы, згодна ўзьнялі голас свой да Бога й сказалі: «Спадару, Ты Тый, што ўчыніў неба й зямлю й мора і ўсе, што ў іх!
25 Ты вуснамі айца нашага Давіда, слугі Свайго, сказаў Духам Сьвятым: "Чаго пыхата шалеюць народы, і люды выдумляюць пустое?
26 Каралёве земныя а дзяржаўцы зьберліся разам на Спадара а на Хрыста".
27 Бо запраўды зьберліся ў месьце гэтым на Сьвятое Дзяцё Твае Ісуса, памазанага Табою, Гірад а Понт Пілат із паганамі й людам ізраельскім,
28 Каб зрабіць тое, што рука Твая а рада Твая наканавала, каб сталася.
29 А цяпер, Спадару, глянь на пагрозы іхныя і дай слугам Сваім адважна казаць слова Твае,
30 У каторым Ты выцягуеш руку Сваю на ўздараўленьне а на ўчыненьне знакоў а чудосаў імям Сьвятога Дзіцяці Твайго Ісуса».
31 І як яны маліліся, затрэслася месца, на каторым яны былі зьбершыся, і ўсі напоўніліся Духам Сьвятым, і казалі слова Божае адважна.
32 І ў множасьці тых вернікаў было адно сэрца й адна душа; і ніхто не казаў, што што-лень з тога, што ён меў, было ягонае собскае, але ўсе ў іх было супольнае.
33 І зь вялікай моцаю апосталы сьветчылі праз ускрысеньне Спадара Ісуса, і вялікая ласка была на іх усіх.
34 Ня было памеж іх нікога патрабуючага; бо каторыя былі собсьнікамі земляў альбо дамоў, прадаючы іх, прыносілі цэны праданых,
35 І клалі ля ног апосталаў; і дзялілі на кажнага подле яго патрэбы.
36 Гэтак Язэп, катораму апосталы далі мянушку Варнава, што знача «Сын пацяшэньня», Левіт, родам Кіпрыянін,
37 Маючы зямлю, прадаўшы яе, прынёс грошы і паклаў іх ля ног апостальскіх.
Нашли в тексте ошибку? Выделите её и нажмите:Ctrl + Enter

Дзеі, 4 глава. Пераклад Яна Станкевіча

Обратите внимание! Номера стихов — это ссылки, ведущие на раздел со сравнением переводов, параллельными ссылками, текстами с номерами Стронга. Попробуйте.

ПОДДЕРЖИТЕ НАС

Библии
Комментарии
  1. Новая Женевская Библия
  2. Учебной Библии МакАртура
  3. Толкование Мэтью Генри
  4. Комментарии МакДональда
  5. Толковая Библия Лопухина
  6. Комментарии Жана Кальвина
  7. Толкования Августина
  8. Библия говорит сегодня
  9. Комментарии Скоуфилда
  10. Комментарии Баркли
  11. Серия комментариев МакАртура
  12. Толкование Иоанна Златоуста
  13. Толкование Феофилакта Болгарского
  14. Новый Библейский Комментарий
  15. Лингвистический. Роджерс
  16. Комментарии Давида Стерна
  17. Ветхий Завет в Новом
  18. Комментарии Кузнецовой


2007–2026. Сделано с любовью для любящих и ищущих Бога. Если у вас есть вопросы или пожелания, то пишите нам bible-man@mail.ru.