1 Таго часу Гірад кароль наклаў рукі на некатрых із царквы, каб зрабіць ім атугу.
2 І забіў Якава, брата Яанавага, мячом.
3 А бачачы, што гэта прыемна Жыдом, дадаў, арыштаваўшы й Пётру. Тады былі дні праснакоў.
4 І, няўшы яго, пасадзіў у вязьніцу, паручыўшы чатыром чацьвёркам жаўнераў вартаваць яго, манючыся просьле Пасхі вывесьці яго люду.
5 Дык Пётра быў дзяржаны ў вязьніцы; але гарачую малітву царква чыніла Богу за яго.
6 І як Гірад ішоў вывесьці, тае ночы Пётра спаў памеж двух жаўнераў, скаваны двума ланцугамі, і вартаўнікі ля дзьвярэй сьцераглі вязьніцу.
7 І гля, ангіл Спадароў прышоў туды, і сьвятліня зазьзяла ў будоўлі, і, штырхнуўшы ў бок Пётру, пабудзіў яго, і сказаў: «Устань борзда». І ланцугі апалі з рук ягоных.
8 І ангіл сказаў яму: «Паперажыся й азуйся». І ён зрабіў так. І кажа яму: «Апрані вопратку сваю і йдзі за імною».
9 І, вышаўшы, ішоў за ім, і ня ведаў, што гэта было запраўды роблена ангілам, але думаў, што відзе відзень.
10 І прайшоўшы першую а другую варту, яны прышлі да зялезнае брамы, што вяла да места, каторая сама адчынілася ім; і зышлі на вуліцу, і якга ангіл пакінуў яго.
11 Тады Пётра, ачуціўшыся, сказаў: «Цяпер я ведаю запраўды, што Спадар паслаў ангіла Свайго ўзяць мяне з рукі Гірадавае і ўсяго спадзяваньня люду жыдоўскага».
12 І, усьведаміўшы гэта, прышоў да дому Марыі, маці Яанавае, каторага мянушка была Марка, ідзе шмат зьбіралася й маліліся.
13 І як ён пастукаў у варотцы брамы, служэбка, імям Рода, вышла паелухаць;
14 І, пазнаўшы голас Пётраў, з радасьці не адчыніла варотцаў, але, убегшы, паведаміла, што Пётра стаіць ля брамы.
15 А яны сказалі ёй: «Ты здурэла». Але яна цьвердзіла, што так было. Яны ж сказалі: «Гэта ангіл ягоны».
16 Але Пётра далей стукаў. І, адчыніўшы, абачылі яго й зумеліся.
17 Даўшы ім знак рукою маўчаць, ён паведаў ім, як Спадар вывеў яго зь вязьніцы, і сказаў: «Накажыце праз гэта Якаву а братом». І вышаў, і пайшоў на іншае месца.
18 А як разаднела, была немалая паруха памеж жаўнераў з тога, што сталася зь Пётрам.
19 І шукаў яго Гірад, і не знайшоў; выпытаўшы вартаўнікоў, казаў завесьці іх на кару сьмерці. І зышоў зь Юдэі да Цэсарэі, і заставаўся там.
20 І быў ён злы на Тыран а Сыдонян; яны ж прышлі да яго згодна і, сьхінуўшы на свой бок Уласта, дворнага маршалку каралеўскага, шукалі міру, бо край іхны жывіўся з каралеўскага.
21 Прызначанага ж дня, адзеўшыся ў вадзецьце каралеўскае і сеўшы на павышаным седаве, Гірад меў прынародную мову да іх;
22 А люд гукаў: «Голас божы, а ня людзкі!»
23 І якга ангіл Спадароў выцяў яго, бо ён ня даў хвалы Богу; і ён, сточаны чэрвямі, выпусьціў дух.
24 Слова ж Божае расло а пашыралася.
25 А Варнава а Саўла зьвярнуліся зь Ерузаліму, справіўшы службу, паручаную ім, узяўшы таксама із сабою Яана, мянушкаю Марка.
Знайшлі памылку ў тэксце? Вылучыце яе і націсніце: Ctrl + Enter


Сябры, вельмі патрэбныя наступныя папяровыя выданні:

  1. Сьвятая Бібля ў перакладзе Янкі Станкевіча 1973 (і Новы Закон 1970).
  2. Эвангельле Мацьвея, Марка, Лукі, Іоана — 1926−1930, Лодзь.
  3. Евангелля і Дзеі ў перакладах Гадлеўскага і Татарыновіча.
  4. Генезіс і Кніга Эклезіяста, або Прапаведніка ў перакладзе Яна Пятроўскага, 1984, 1987.

Калі вы імі валодаеце і можаце прадаць, патэлефануеце па тэлефоне +375296422269, ці напішыце — bible-man@mail.ru.

Калі вы чытаеце на беларускай мове, паспрабуйце новы праект — biblia.by:

Дзеі сьвятых апосталаў, 12 раздзел. Пераклад Яна Станкевіча.

Звярніце ўвагу. Нумары вершаў — гэта спасылкі, якія вядуць на раздзел з параўнаннем перакладаў, паралельнымі спасылкамі, тэкстамі з нумарамі Стронг. Паспрабуйце, магчыма, вы будзеце прыемна здзіўлены.

ПОДДЕРЖИТЕ НАС

Дзеі 12 раздзел в переводах:
Дзеі 12 раздзел, комментарии:
  1. Новой Женевской Библии
  2. Толкование Мэтью Генри
  3. Комментарии МакДональда
  4. Толковая Библия Лопухина
  5. Комментарии Баркли
  6. Комментарии Жана Кальвина
  7. Толкования Августина
  8. Толкование Иоанна Златоуста
  9. Толкование Феофилакта Болгарского
  10. Новый Библейский Комментарий
  11. Лингвистический. Роджерс
  12. Комментарии Давида Стерна
  13. Библия говорит сегодня
  14. Комментарии Скоуфилда


2007–2024. Зроблена з любоўю для тых, што любяць і шукаюць Бога. Калі ў вас ёсць пытанні ці пажаданні, то пішыце нам: bible-man@mail.ru.