1 І Аґрыпа сказаў Паўлу: «Дазволена тэ гукаць за сябе». Тады Паўла, выцягнуўшы руку сваю, адказаў на сваю абарону:
2 «Каролю Аґрыпа, маю за шчасьце, што сядні магу бараніцца перад табою што да ўсяго, у чым мяне вінуюць Жыды,
3 Асабліва затым, што ты ведамец усіх звычаёў а справаў сярод Жыдоў. Затым прашу цябе выслухаць мяне цярпліва.
4 Парадак жыцьця майго, каторае спачатку я праводзіў сярод народу свайго ў Ерузаліме, ад маладосьці ведамны ўсім Жыдом;
5 Яны здаўна ведаюць празь мяне, калі захочуць сьветчыць, што я жыў фарысэям, подле найстродшае сэкты ў нашай веры.
6 І цяпер я стаю перад судам за спадзеву абятніцы, данае Богам айцом нашым,
7 Каторай ужыцьцяўленьне спадзяюцца абачыць нашы двананцаць плямёнаў, шчыра служачы Богу дзень і ноч. Вось за гэтую спадзеву, каролю Аґрыпа, вінуюць мяне Жыды.
8 Чаму вы ўважаеце за непраўдападобнае ў вашых ачох, што Бог ускрышае мертвых?
9 Праўда, і я думаў, што маю шмат дзеяць супроці імені Ісуса Назарэцкага.
10 Гэта я й рабіў у Ерузаліме: адзяржаўшы ўладу ад найвышшых сьвятароў, я шмат сьвятых замыкаў у вязьніцы і, як забівалі іх, я даваў свой голас.
11 І па ўсіх бажніцах я шмат разоў мучыў іх і сіліў блявузґаць; і, у надзвычайнай на іх злосьці, перасьледаваў нават і ў навонных местах.
12 Дзеля гэтага йдучы да Дамашку з уладаю а паручэньням ад найвышшых сьвятароў,
13 Серадня на дарозе я абачыў, каролю, зь неба сьвятліню, ясьнейшую за зьзяньне сонечнае, каторая засьвяціла навокал мяне й тых, што йшлі з імною.
14 І, як усі мы палі на зямлю, я пачуў голас, што казаў імне гэбрэйскай моваю: "Саўле, Саўле, чаму перасьлядуеш ты Мяне? цяжка табе йсьці супроці восьцяў",
15 А я сказаў: "Хто ты Спадару?" А Спадар сказаў: "Я Ісус, Каторага ты перасьлядуеш.
16 Але ўстань і стань на ногі свае, бо Я на тое зьявіўся табе, каб прызначыць цябе за слугу а сьветку таго, што ты бачыў і што Я аб’яўлю табе,
17 Выбаўляючы цябе зь люду гэтага і з народаў, да каторых пасылаю цябе,
18 Адчыніць вочы ім, каб яны абярнуліся ад цемні да сьвятліні і ад улады шайтана да Бога, каб вераю ў Мяне адзяржалі дараваньне грахоў і дзель із пасьвячанымі".
19 Затым, каролю Арыпа, я ня быў непаслухмены гэтай нябёснай відзені;
20 Але сьпярша жыхарам Дамашку а таксама Ерузаліму, адлі ўсяму краю Юдэйскаму а народам абяшчаў, каб каяліся й навярнуліся да Бога, робячы ўчынкі гожыя каяты.
21 За гэта Жыды, няўшы мяне ў сьвятыні, спрабавалі забіць мяне.
22 Але, адзяржаўшы помач ад Бога, яшчэ дагэтуль стаю, сьветчачы малым і вялікім, ня кажучы нічога іншага, як тое, што мела стацца, казанае прарокамі а Масеям,
23 Што меў Хрыстос цярпець і, першы ўскрэшшы зь мертвых, абясьціць сьвятліню люду і народам».
24 І, як ён адказаў на абарону сваю ад усяго, Фэст кажа вялікім голасам: «Шалееш ты, Паўле! шмат навукі да шалу прыводзе цябе».
25 Але Паўла сказаў: «Я не шалёны, найпачэсьліўшы Фэеьце, але выказую словы праўды а здаровага розуму;
26 Бо ведае праз гэта кароль, перад каторым свабодна гукаю; бо я пераканаўшыся, што ад яго нічога з гэтага не схавана, бо ня ў куце гэта дзеялася.
27 Ці верыш ты, каролю Аґрыпа, прарокам? ведаю, што верыш».
28 Тады Аґрыпа сказаў Паўлу: «За малым ты не пераканаў мяне стаць хрысьцянінам».
29 А Паўла сказаў: «Маліў бы я Бога, каб ці мала, ці шмат, не адно ты, але ўсі, што слухаюць мяне сядні, сталі такімі, як Я, з выняткам гэтых залезаў».
30 І ўстаў кароль, і вайвода, і Верніка, і тыя, што сядзелі зь імі;
31 І, адышоўшы, яны гукалі мяжсобку, кажучы: «Гэты чалавек нічога гожага сьмерці альбо зялезаў не зрабіў».
32 І сказаў Аґрыпа Фэсту: «Гэты чалавек мог бы быць звольнены, калі б ён не адазваўся да цэсара».
Нашли в тексте ошибку? Выделите её и нажмите:Ctrl + Enter

Дзеі, 26 глава. Пераклад Яна Станкевіча

Обратите внимание! Номера стихов — это ссылки, ведущие на раздел со сравнением переводов, параллельными ссылками, текстами с номерами Стронга. Попробуйте.

ПОДДЕРЖАТЬ СЛУЖЕНИЕ

Библии
Комментарии
  1. Новая Женевская Библия
  2. Учебной Библии МакАртура
  3. Толкование Мэтью Генри
  4. Комментарии МакДональда
  5. Толковая Библия Лопухина
  6. Комментарии Жана Кальвина
  7. Толкования Августина
  8. Библия говорит сегодня
  9. Комментарии Скоуфилда
  10. Комментарии Баркли
  11. Серия комментариев МакАртура
  12. Толкование Иоанна Златоуста
  13. Толкование Феофилакта Болгарского
  14. Новый Библейский Комментарий
  15. Лингвистический. Роджерс
  16. Комментарии Давида Стерна
  17. Ветхий Завет в Новом
  18. Комментарии Кузнецовой


2007–2026. Сделано с любовью для любящих и ищущих Бога. Если у вас есть вопросы или пожелания, то пишите нам bible-man@mail.ru.