Евангелізацыя ў Іконіі

1 У Іконіі сталася падобнае. Яны разам увайшлі ў юдэйскую сінагогу і прамаўлялі так, што паверыла вялікае мноства юдэяў і грэкаў.
2 Юдэі, якія не паверылі, падбухторылі і варожа настроілі язычнікаў супраць братоў.
3 Нягледзячы на гэта яны прабылі там доўгі час, мужна прамаўляючы пра Пана, які даваў сведчанне слову сваёй ласкі і здзяйсняючы іх рукамі знакі і цуды.
4 Так народ у горадзе падзяліўся: адны былі з юдэямі, а другія — з Апосталамі.
5 Калі язычнікі і юдэі разам са сваімі кіраўнікамі сабраліся іх зняважыць і ўкаменаваць,
6 яны ўцяклі ў лікаонскія гарады Лістру і Дэрбэ ды ў іхнія ваколіцы
7 і там абвяшчалі Евангелле.
Евангелізацыя ў Лістры. Аздараўленне кульгавага

8 У Лістры сядзеў адзін чалавек, хворы на ногі, кульгавы ад свайго нараджэння, які ніколі не хадзіў.
9 Ён слухаў, як прамаўляў Павел. А калі той паглядзеў на яго і ўбачыў, што ён мае веру для аздараўлення,
10 сказаў гучным голасам: «Стань на свае ногі і выпрастайся!» Той ускочыў і пачаў хадзіць.
11 Калі натоўп убачыў, што ўчыніў Павел, узняў голас свой, кажучы па-лікаонску: «Багі ў людскім падабенстве сышлі да нас!»
12 Барнабу называлі Зеўсам, а Паўла — Гермесам, бо ён быў галоўным прамоўцам.
13 Жрэц Зеўса, ідал якога знаходзіўся перад горадам, разам з натоўпам прывёў да брамы быкоў і прынёс вянкі, і хацеў скласці ахвяру.
14 Калі пачулі пра гэта апосталы Барнаба і Павел, разадралі сваё адзенне, кінуліся ў натоўп і крычалі, кажучы:
15 «Людзі, навошта гэта робіце? Мы такія самыя людзі, як вы. Абвяшчаем Евангелле, каб вы ад гэтых марнасцяў навярнуліся да Бога жывога, які стварыў неба і зямлю, мора і ўсё, што ў іх ёсць.
16 Які ў мінулых пакаленнях дазволіў усім народам хадзіць сваімі дарогамі.
17 Аднак не пераставаў сведчыць пра сябе, чынячы дабро, даючы вам дождж з неба і ўраджайныя поры, даючы ежу і напаўняючы вяселлем вашыя сэрцы».
18 Так кажучы, ледзь стрымалі людзей, каб не прыносілі ім ахвяры.
19 Прыйшлі ў Лістру юдэі з Антыёхіі і Іконіі і, падбухторыўшы народ, укаменавалі Паўла і выцягнулі яго за горад, думаючы, што ён памёр.
20 Але, калі абступілі яго вучні, ён устаў і ўвайшоў у горад, і на другі дзень пайшоў з Барнабам у Дэрбэ.
Вяртанне ў Антыёхію Сірыйскую. Заканчэнне місіі

21 У тым горадзе яны абвяшчалі Евангелле і прыдбалі шмат вучняў. Пасля вярнуліся ў Лістру, Іконію ды Антыёхію,
22 умацоўваючы душы вучняў і заахвочваючы іх трываць у веры, бо нам трэба прайсці праз многія цярпенні, каб увайсці ў Божае Валадарства.
23 Праз ускладанне рук устанавілі ім у кожным Касцёле старэйшын, у малітве і посце даручылі іх Пану, у якога паверылі.
24 Прайшоўшы праз Пісідыю, прыбылі ў Памфілію.
25 І, абвясціўшы слова ў Пэргэ, сышлі ў Аталію.
26 Адтуль адплылі ў Антыёхію, дзе праз ласку Божую былі прызначаныя на справу, якую выканалі.
27 Калі прыйшлі туды і сабралі Касцёл, расказалі, што Бог учыніў з імі і як Ён адчыніў брамы веры язычнікам.
28 І доўгі час заставаліся яны разам з вучнямі.
Нашли в тексте ошибку? Выделите её и нажмите:Ctrl + Enter

Дзеі Апосталаў, 14 глава. Пераклад Рыма-Каталіцкага Касцёла

Обратите внимание! Номера стихов — это ссылки, ведущие на раздел со сравнением переводов, параллельными ссылками, текстами с номерами Стронга. Попробуйте.


Публікуецца з дазволу праваўладальніка:
Канферэнцыя Каталіцкіх Біскупаў у Беларусі.
© 2017, 2019

Я ХОЧУ ПОМОЧЬ

Библии
Комментарии
  1. Новая Женевская Библия
  2. Учебной Библии МакАртура
  3. Толкование Мэтью Генри
  4. Комментарии МакДональда
  5. Толковая Библия Лопухина
  6. Комментарии Жана Кальвина
  7. Толкования Августина
  8. Библия говорит сегодня
  9. Комментарии Скоуфилда
  10. Комментарии Баркли
  11. Серия комментариев МакАртура
  12. Толкование Иоанна Златоуста
  13. Толкование Феофилакта Болгарского
  14. Новый Библейский Комментарий
  15. Лингвистический. Роджерс
  16. Комментарии Давида Стерна
  17. Ветхий Завет в Новом
  18. Комментарии Кузнецовой


2007–2026. Сделано с любовью для любящих и ищущих Бога. Если у вас есть вопросы или пожелания, то пишите нам bible-man@mail.ru.