Саўл пераследуе Касцёл

1 Саўл жа быў згодны з ягоным забойствам.
У той дзень пачаўся вялікі пераслед Касцёла ў Ерузалеме. Усе, акрамя Апосталаў, разышліся па краінах Юдэі і Самарыі.
2 Стэфана пахавалі пабожныя людзі і ўчынілі па ім вялікі плач.
3 А Саўл нішчыў Касцёл, уваходзіў у дамы, забіраючы мужчын і жанчын і кідаючы іх у вязніцу.
АБВЯШЧЭННЕ ЕВАНГЕЛЛЯ Ў САМАРЫІ

Філіп у Самарыі

4 Тыя ж, хто рассеяўся, хадзілі, абвяшчаючы слова Евангелля.
5 Філіп жа прыйшоў у самарыйскі горад і абвяшчаў там Хрыста.
6 А людзі аднадушна слухалі і прымалі тое, што казаў Філіп, бо бачылі ўчыненыя ім знакі.
7 З многіх апантаных выходзілі з вялікім крыкам нячыстыя духі, шмат паралізаваных і кульгавых было аздароўлена.
8 І была вялікая радасць у тым горадзе.
Сымон-чарадзей

9 Быў нейкі чалавек, па імені Сымон, які раней у тым жа горадзе займаўся чарадзействам і здзіўляў народ Самарыі, выдаючы сябе за кагосьці вялікага.
10 Усе, ад малога да вялікага, прыслухоўваліся да яго, кажучы: «У ім — моц Божая, якая завецца вялікай».
11 І слухаліся яго, бо ён доўгі час здзіўляў іх чарадзействам.
12 Калі ж яны паверылі Філіпу, які абвяшчаў Евангелле пра Валадарства Божае і імя Езуса Хрыста, то пачалі прымаць хрост, і мужчыны, і жанчыны.
13 Паверыў і сам Сымон і, прыняўшы хрост, трымаўся Філіпа; бачачы знакі і цуды, ён моцна дзівіўся.
Пётр і Ян у Самарыі

14 Калі ж Апосталы ў Ерузалеме пачулі, што Самарыя прыняла слова Божае, паслалі да іх Пятра і Яна,
15 якія, прыйшоўшы, памаліліся за іх, каб яны прынялі Духа Святога,
16 таму што Ён яшчэ не сыходзіў ні на кога з іх, бо яны былі толькі ахрышчаныя ў імя Пана Езуса.
17 Тады Апосталы ўскладалі на іх рукі, і яны атрымлівалі Духа Святога.
18 Калі ж Сымон убачыў, што праз ускладанне рук Апосталаў удзяляецца Дух Святы, прынёс ім грошы,
19 кажучы: «Дайце і мне такую ўладу, каб кожны, на каго ўскладу рукі, атрымаў Духа Святога».
20 Але Пётр сказаў яму: «Срэбра тваё няхай будзе з табой на пагібель, бо ты думаў за грошы набыць дар Божы.
21 Няма табе ў гэтым ні часткі, ні долі, бо тваё сэрца няшчырае перад Богам.
22 Таму адвярніся ад свайго зла і прасі Пана, можа тады даравана будзе табе задума твайго сэрца.
23 Бо я бачу, што ты напоўнены горкай жоўцю і знаходзішся ў путах несправядлівасці».
24 Сымон адказаў: «Маліцеся за мяне да Пана, каб не напаткала мяне нішто са сказанага вамі».
25 Тады яны, даўшы сведчанне і абвясціўшы слова Пана, пайшлі назад у Ерузалем і абвяшчалі Евангелле ў многіх самарыйскіх паселішчах.
Эфіопскі еўнух прымае хрост

26 Анёл Пана сказаў Філіпу: «Устань і ідзі на поўдзень на дарогу, што вядзе з Ерузалема ў Газу; яна пустая».
27 Той, устаўшы, пайшоў. І вось, муж эфіопскі, еўнух, вяльможа Кандакі, каралевы эфіопаў, пастаўлены над усімі яе скарбамі, які прыязджаў у Ерузалем, каб пакланіцца Богу,
28 вяртаўся і, седзячы на сваёй павозцы, чытаў прарока Ісаю.
29 Дух сказаў Філіпу: «Падыдзі і далучыся да яго павозкі».
30 Калі Філіп падбег, пачуў, што той чытае прарока Ісаю, і запытаўся: «Ці разумееш, што чытаеш?»
31 Той адказаў: «Як жа магу разумець, калі ніхто не павучыў мяне?» І папрасіў Філіпа падняцца і сесці з ім.
32 А ўрывак з Пісання, якое ён чытаў, быў такі:

«Як авечка, якую вядуць на зарэз,
як ягня, што маўчыць перад тымі, хто стрыжэ яго,
так і ён не адкрыў вуснаў сваіх.

33

У пакоры сваёй быў асуджаны;
і хто раскажа пра ягоны род?
Бо забіраюць з зямлі жыццё ягонае».

34 Еўнух спытаўся ў Філіпа: «Прашу цябе, скажы, пра каго гэта кажа прарок? Ці пра сябе, ці пра каго іншага?»
35 Тады Філіп раскрыў вусны свае і, пачынаючы з гэтага месца Пісання, абвяшчаў яму Евангелле пра Езуса.
36 Калі яны ехалі па дарозе, наблізіліся да нейкай вады, і еўнух сказаў: «Вось вада. Што перашкаджае мне ахрысціцца?»
37 [отсутсвует]
38 Ён загадаў спыніць павозку. Абодва, Філіп з еўнухам, сышлі ў ваду, і Філіп ахрысціў яго.
39 Калі выйшлі з вады, Дух Пана падхапіў Філіпа, і еўнух ужо больш не бачыў яго, і працягваў свой шлях, радуючыся.
40 А Філіп прыбыў у Азот і, ідучы, абвяшчаў Евангелле ва ўсіх гарадах, пакуль не прыйшоў у Цэзарэю.
Нашли в тексте ошибку? Выделите её и нажмите:Ctrl + Enter

Дзеі Апосталаў, 8 глава. Пераклад Рыма-Каталіцкага Касцёла

Обратите внимание! Номера стихов — это ссылки, ведущие на раздел со сравнением переводов, параллельными ссылками, текстами с номерами Стронга. Попробуйте.


Публікуецца з дазволу праваўладальніка:
Канферэнцыя Каталіцкіх Біскупаў у Беларусі.
© 2017, 2019

ПОЖЕРТВОВАТЬ

Библии
Комментарии
  1. Новая Женевская Библия
  2. Учебной Библии МакАртура
  3. Толкование Мэтью Генри
  4. Комментарии МакДональда
  5. Толковая Библия Лопухина
  6. Комментарии Жана Кальвина
  7. Толкования Августина
  8. Библия говорит сегодня
  9. Комментарии Скоуфилда
  10. Комментарии Баркли
  11. Серия комментариев МакАртура
  12. Толкование Иоанна Златоуста
  13. Толкование Феофилакта Болгарского
  14. Новый Библейский Комментарий
  15. Лингвистический. Роджерс
  16. Комментарии Давида Стерна
  17. Ветхий Завет в Новом
  18. Комментарии Кузнецовой


2007–2026. Сделано с любовью для любящих и ищущих Бога. Если у вас есть вопросы или пожелания, то пишите нам bible-man@mail.ru.