Библия Каталіцкі Пераклад Рыма-Каталіцкага Касцёла

2 да Карынцянаў, 7 2-е пасланне да Карынцянаў, 7 глава

Павел выяўляе свае пачуцці

1 Таму, умілаваныя, маючы абяцанні, ачысцім сябе ад усякага бруду цела і духа, здзяйсняючы асвячэнне ў боязі Божай.
2 Прыміце нас! Мы нікога не пакрыўдзілі, нікога не ашукалі, нікога не выкарыстоўвалі.
3 Не для асуджэння кажу, бо я раней сказаў, што вы ў сэрцах нашых, каб разам памерці і разам жыць.
4 У мяне вялікае спадзяванне на вас, вялікая мне за вас пахвала. Я напоўнены суцяшэннем, перапоўнены радасцю ў кожным нашым уціску.
Павел у Македоніі, дзе да яго далучаецца Ціт

5 Бо калі мы прыйшлі ў Македонію, цела нашае не мела ніякай палёгкі, але ва ўсім пакутавалі: звонку — змаганні, унутры — боязь.
6 Але Бог, які суцяшае прыніжаных, суцешыў нас прыйсцем Ціта.
7 І не толькі яго прыйсцем, але і суцяшэннем, якім ён цешыўся сярод вас, расказваючы нам аб вашай руплівасці, вашым плачы, вашым клопаце пра мяне, таму я яшчэ больш узрадаваўся.
8 Калі я і засмуціў вас у пасланні, не шкадую. Калі і шкадаваў, — бо бачу, што гэтае пасланне на нейкі час засмуціла вас, —
9 цяпер радуюся, не дзеля таго, што вы засмуціліся, але што вы засмуціліся для пакаяння. Вы засмуціліся паводле Божай волі, каб ні ў чым не мець ад нас шкоды.
10 Бо гэты смутак паводле Божай волі, яго не трэба шкадаваць, бо ён праз пакаянне вядзе да збаўлення, а смутак свету нясе смерць.
11 Вось жа сам сум, які згодны з Божай воляй, наколькі ж вялікую абудзіў у вас руплівасць, абарону, абурэнне, боязь, жаданне, клопат, адплату! Ва ўсім вы паказалі сябе беззаганнымі ў гэтай справе.
12 Таму, калі я і напісаў вам, то не дзеля крыўдзіцеля і не дзеля пакрыўджанага, але каб выявілася руплівасць вашая аб нас перад Богам.
13 Дзеля гэтага мы спазнаем суцяшэнне.
Яшчэ больш мы суцешыліся з прычыны радасці Ціта, бо яго дух умацаваўся дзякуючы ўсім вам.
14 Я не саромеўся, калі ў чым хваліўся вамі перад ім, але, як усё мы ў праўдзе сказалі вам, так і перад Цітам хвала нашая аказалася праўдзівай.
15 І сэрца яго тым больш хінецца да вас, калі ён успамінае аб паслухмянасці ўсіх вас, як вы прынялі яго з бояззю і трымценнем.
16 Я радуюся, што ва ўсім магу спадзявацца на вас.
Нашли в тексте ошибку? Выделите её и нажмите:Ctrl + Enter

2-е пасланне да Карынцянаў, 7 глава. Пераклад Рыма-Каталіцкага Касцёла

Обратите внимание! Номера стихов — это ссылки, ведущие на раздел со сравнением переводов, параллельными ссылками, текстами с номерами Стронга. Попробуйте.


Публікуецца з дазволу праваўладальніка:
Канферэнцыя Каталіцкіх Біскупаў у Беларусі.
© 2017, 2019

ПОЖЕРТВОВАТЬ

Библии
Комментарии
  1. Новая Женевская Библия
  2. Учебной Библии МакАртура
  3. Толкование Мэтью Генри
  4. Комментарии МакДональда
  5. Толковая Библия Лопухина
  6. Комментарии Жана Кальвина
  7. Толкования Августина
  8. Библия говорит сегодня
  9. Комментарии Скоуфилда
  10. Комментарии Баркли
  11. Серия комментариев МакАртура
  12. Толкование Иоанна Златоуста
  13. Толкование Феофилакта Болгарского
  14. Новый Библейский Комментарий
  15. Лингвистический. Роджерс
  16. Комментарии Давида Стерна
  17. Ветхий Завет в Новом
  18. Комментарии Кузнецовой


2007–2026. Сделано с любовью для любящих и ищущих Бога. Если у вас есть вопросы или пожелания, то пишите нам bible-man@mail.ru.