Библия Клышка Пераклад Анатоля Клышкi

2-ы Карынфянаў, 7 2 да Карынфянаў, 7 глава

1 Дык, улюбёныя, маючы гэтыя абяцанні, ачысцім сябе ад усяго, што апаганьвае цела і дух, удасканальваючы святасць у страху перад Богам.
2 Змясціце нас у свае сэрцы; мы нікога не пакрыўдзілі, нікога не сапсавалі, ні ад каго не шукалі карысці.
3 Не ў асуджэнне кажу: бо я раней казаў, што вы — у нашых сэрцах, каб нам разам памерці і разам жыць.
4 Вялікая мая ўпэўненасць у вас, вялікая ў мяне гордасць за вас: я напоўнены суцяшэннем, я перапаўняюся радасцю пры ўсім нашым горы.
5 І нават калі мы прыйшлі ў Македонію, наша цела не мела ніякага спакою, а з усіх бакоў гнялі нас; звонку — напасці, унутры — страхі.
6 Але Бог, Які суцяшае прыгнечыных, суцешыў нас прыбыццём Ціта,
7 і не толькі прыбыццём яго, але і суцяшэннем, якім ён суцешыўся аб вас, аб’яўляючы нам аб вашым гарачым жаданні, аб вашым плачы, аб вашай руплівасці дзеля мяне, так што я яшчэ болей узрадаваўся.
8 Таму калі я і засмуціў вас лістом, я не раскайваюся: калі і раскайваўся, бачу, што той ліст — нават калі на гадзіну — вас засмуціў,
9 то цяпер я радуюся — не таму, што вы былі засмучаны, а таму, што былі засмучаны да пакаяння: бо вы былі засмучаны паводле Бога, каб ні ў чым не пацярпець шкоды ад нас.
10 Бо смутак паводле Бога робіць пакаянне для выратавання, аб чым не шкадуюць; а смутак гэтага свету чыніць смерць.
11 Бо вось, якраз гэта — тое, што вы былі засмучаны паводле Бога, глядзіце, якую выклікала ў вас рупнасць, а якое апраўданне, а якое абурэнне, а які страх, і якое жаданне, а якую гарачнасць, а якую адплату! Ва ўсім вы паказалі сябе чыстымі ў гэтай справе.
12 Дык калі я і напісаў вам, то не дзеля таго, хто пакрыўдзіў, і не дзеля пакрыўджанага, але дзеля таго, каб перад Богам стала вам відавочным ваша старанне аб нас6.
13 Таму мы суцешаныя. Але, акрамя нашага суцяшэння, мы яшчэ болей узрадаваліся Цітавай радасці, таму што яго дух супакоены ўсімі вамі.
14 Бо калі я чым пахваліўся яму пра вас, — я не быў пасаромлены, але, як мы ўсё вам казалі ў праўдзе, так і наша пахвала перад Цітам аказалася праўдаю.
15 І яго сэрца яшчэ болей горнецца да вас, калі ён успамінае аб паслухмянасці ўсіх вас, як вы прынялі яго са страхам і трымценнем.
16 Я радуюся, што маю адвагу ва ўсім быць упэўненым у вас.

Примечания к тексту

12 6: У некат. рукап.: наша старанне аб вас.
Нашли в тексте ошибку? Выделите её и нажмите:Ctrl + Enter

2 да Карынфянаў, 7 глава. Пераклад Анатоля Клышкi

Обратите внимание! Номера стихов — это ссылки, ведущие на раздел со сравнением переводов, параллельными ссылками, текстами с номерами Стронга. Попробуйте.


Публікуецца з дазволу праваўладальніка.
© 2014

ПОДДЕРЖИТЕ НАС

Библии
Комментарии
  1. Новая Женевская Библия
  2. Учебной Библии МакАртура
  3. Толкование Мэтью Генри
  4. Комментарии МакДональда
  5. Толковая Библия Лопухина
  6. Комментарии Жана Кальвина
  7. Толкования Августина
  8. Библия говорит сегодня
  9. Комментарии Скоуфилда
  10. Комментарии Баркли
  11. Серия комментариев МакАртура
  12. Толкование Иоанна Златоуста
  13. Толкование Феофилакта Болгарского
  14. Новый Библейский Комментарий
  15. Лингвистический. Роджерс
  16. Комментарии Давида Стерна
  17. Ветхий Завет в Новом
  18. Комментарии Кузнецовой


2007–2026. Сделано с любовью для любящих и ищущих Бога. Если у вас есть вопросы или пожелания, то пишите нам bible-man@mail.ru.