Библия Клышка Пераклад Анатоля Клышкi

2-ы Карынфянаў, 11 2 да Карынфянаў, 11 глава

1 О, каб вам пацярпець мяне, нават калі я трошкі неразумны! Але вы і церпіце мяне!
2 Бо я руплюся аб вас Божай руплівасцю; бо я заручыў вас з адным мужам, каб прадставіць Хрысту чыстаю дзевай.
3 Але баюся, як бы, як змей падмануў Еву сваёю хітрасцю, не былі папсаваны вашы думкі, адышоўшы ад прастаты і чысціні, якая ў Хрысце.
4 Бо калі нехта прыходзіць і прапаведуе другога Ісуса, якога мы не прапаведавалі, ці калі вы атрымліваеце іншага духа, якога не атрымлівалі, ці іншае дабравесце, якога не прымалі, то вы яго выдатна церпіце.
5 Бо думаю, што я ні ў чым не саступаю звышапосталам.
6 Але нават калі я недасведчаны ў слове, — але не ў ведах; ды і ва ўсіх адносінах мы паказалі вам гэта ва ўсім.
7 Ці грэх я зрабіў, прыніжаючы сябе, каб узвысіць вас, таму што дабравесціў задарма вам Дабравесце Божае?
8 Я абіраў другія цэрквы, беручы плату для служэння вам,
9 і калі быў у вас і апынуўся ў нястачы, я нікому не стаў цяжарам; бо нястачу маю папоўнілі браты, якія прыйшлі з Македоніі, і я ва ўсім стараўся не абцяжарваць вас, і буду старацца.
10 Па праўдзе Хрыстовай ува мне скажу, што гэтай пахвалы ніхто ад мяне не адыме ў краінах Ахаіі.
11 Чаму? Ці таму, што я не люблю вас? Бог ведае.
12 Але што раблю, тое і буду рабіць, каб адсекчы зачэпку тым, хто шукае падставы, каб ў тым, чым яны хваляцца, яны аказаліся такімі ж, як і мы,
13 Бо такія — ілжэапосталы, падступныя працаўнікі, якія прыкідваюцца Апосталамі Хрыстовымі.
14 І нядзіўна: бо сам сатана прыкідваецца Анёлам святла.
15 Дык нічога вялікага, што і служкі яго прыкідваюцца служкамі праведнасці; канец іх будзе паводле іх учынкаў.
16 Зноў кажу: няхай не падумае хто, што я неразумны; а калі не так, прыміце мяне, нават калі б я быў неразумны, каб і мне крыху пахваліцца.
17 Тое, што кажу, не паводле Госпада кажу, а як бы ў неразумнасці, у гэтай настойлівасці пахвалы.
18 Калі многія хваляцца паводле цела, і я буду хваліцца.
19 Бо вы, людзі мудрыя, ахвотна церпіце неразумных;
20 бо вы церпіце, калі хто вас занявольвае, калі хто аб’ядае, калі хто абірае, калі хто ўзносіцца, калі хто б’е вас у твар.
21 На сорам кажу, як быццам мы былі слабыя. Але ў чым хто-небудзь іншы ні адважваўся — у неразумнасці кажу, — адважваюся ў тым і я.
22 Яны — яўрэі? І я. Яны ізраільцяне? І я. Яны нашчадкі Аўраамавы? І я.
23 Яны служкі Хрыстовы? Кажу як бы не ў сабе: я болей: куды болей у працы, куды болей у турмах, бязмерна пад ударамі, часта пры смерці.
24 Ад іудзеяў пяць разоў я атрымліваў па сорак удараў без аднаго;
25 тры разы быў біты палкамі, адзін раз каменаваны, тры разы разбіваўся карабель са мною, ноч і дзень правёў у марской глыбіні;
26 часта ў падарожжах, у небяспеках на рэках, у небяспеках ад рабаўнікоў, у небяспеках ад землякоў, у небяспеках ад язычнікаў, у небяспеках у горадзе, у небяспеках у пустэльні, у небяспеках на моры, у небяспеках паміж ілжэбратамі;
27 у працы і знямозе, часта ў недасыпанні, у голадзе і смазе, часта ў пастах, у холадзе і ў галізне;
28 апрача таго, у мяне настаўніцтва штодня, турбота аб усіх цэрквах.
29 Хто слабы, а я не слабы? Хто спакушаецца, а я сам не згараю?
30 Калі трэба хваліцца, буду хваліцца маёю нямогласцю.
31 Бог і Бацька [нашага] Госпада Ісуса [Хрыста], добраславёны навекі, ведае, што я не лгу.
32 У Дамаску намеснік цара Гарэты пільнаваў горад дамаскійцаў, каб схапіць мяне,
33 і я праз акно быў спушчаны ў кашы, праз мур, і ўцёк з ягоных рук.
Нашли в тексте ошибку? Выделите её и нажмите:Ctrl + Enter

2 да Карынфянаў, 11 глава. Пераклад Анатоля Клышкi

Обратите внимание! Номера стихов — это ссылки, ведущие на раздел со сравнением переводов, параллельными ссылками, текстами с номерами Стронга. Попробуйте.


Публікуецца з дазволу праваўладальніка.
© 2014

ПОДДЕРЖИТЕ НАС

Библии
Комментарии
  1. Новая Женевская Библия
  2. Учебной Библии МакАртура
  3. Толкование Мэтью Генри
  4. Комментарии МакДональда
  5. Толковая Библия Лопухина
  6. Комментарии Жана Кальвина
  7. Толкования Августина
  8. Библия говорит сегодня
  9. Комментарии Скоуфилда
  10. Комментарии Баркли
  11. Серия комментариев МакАртура
  12. Толкование Иоанна Златоуста
  13. Толкование Феофилакта Болгарского
  14. Новый Библейский Комментарий
  15. Лингвистический. Роджерс
  16. Комментарии Давида Стерна
  17. Ветхий Завет в Новом
  18. Комментарии Кузнецовой


2007–2026. Сделано с любовью для любящих и ищущих Бога. Если у вас есть вопросы или пожелания, то пишите нам bible-man@mail.ru.