Библия Клышка Пераклад Анатоля Клышкi

2-ы Карынфянаў, 13 2 да Карынфянаў, 13 глава

1 Ужо трэці раз я іду да вас: пры вуснах двух сведак ці трох падцвердзіцца кожнае слова.
2 Я казаў раней калі быў другі раз, і кажу8 загадзя цяпер, адсутнічаючы, тым, хто раней грашыў, і ўсім астатнім, што, калі я зноў прыйду, не злітуюся,
3 калі вы шукаеце доказу, ці гаворыць ува мне Хрыстос, Які не слабы для вас, а дужы ў вас.
4 бо Ён і ўкрыжаваны быў у слабасці, але жывы сілаю Божай. І мы таксама, хоць слабыя ў Ім, але будзем жыць разам з Ім сілаю Божай у вас.
5 Выпрабоўвайце саміх сябе, ці ў веры вы; правярайце сябе. Ці вы не прызнаяце, што Ісус Хрыстос увас? Хіба толькі вы не такія, якімі павінны быць.
6 Але я спадзяюся, вы даведаецеся, што мы тое, чым павінны быць.
7 Мы ж молімся Богу, каб вы не зрабілі нічога благога, — не дзеля таго, каб мы паказалі сябе годнымі ў выпрабаванні, а каб вы самі рабілі дабро, хоць бы мы здаваліся і не тым, чым павінны быць.
8 Бо мы не можам рабіць што-небудзь супроць праўды, а можам дзеля праўды.
9 Бо мы радуемся, калі мы слабыя, а вы дужыя; аб гэтым мы і молімся: аб вашым удасканаленні.
10 Дзеля таго я пішу гэта, у адсутнасці, каб у прысутнасці не давялося мне ўжыць суровасць паводле ўлады, якую Госпад мне даў на стварэнне, а не на руйнаванне.
11 Урэшце, браты, радуйцеся, удасканальвайцеся, суцяшайцеся, будзьце аднадумцамі, жывіце ў міры, і Бог любові і міру будзе з вамі.
12 Прывітайце адзін аднаго святым пацалункам. Вітаюць вас усе святыя.
13 Ласка Госпада [нашага] Ісуса Хрыста, і любоў Бога, і лучнасць Святога Духа няхай будзе з усімі вамі. [Амін].

Примечания к тексту

2 8: У некат. рукап.: пішу.
Нашли в тексте ошибку? Выделите её и нажмите:Ctrl + Enter

2 да Карынфянаў, 13 глава. Пераклад Анатоля Клышкi

Обратите внимание! Номера стихов — это ссылки, ведущие на раздел со сравнением переводов, параллельными ссылками, текстами с номерами Стронга. Попробуйте.


Публікуецца з дазволу праваўладальніка.
© 2014

ПОЖЕРТВОВАТЬ

Библии
Комментарии
  1. Новая Женевская Библия
  2. Учебной Библии МакАртура
  3. Толкование Мэтью Генри
  4. Комментарии МакДональда
  5. Толковая Библия Лопухина
  6. Комментарии Жана Кальвина
  7. Толкования Августина
  8. Библия говорит сегодня
  9. Комментарии Скоуфилда
  10. Комментарии Баркли
  11. Серия комментариев МакАртура
  12. Толкование Иоанна Златоуста
  13. Толкование Феофилакта Болгарского
  14. Новый Библейский Комментарий
  15. Лингвистический. Роджерс
  16. Комментарии Давида Стерна
  17. Ветхий Завет в Новом
  18. Комментарии Кузнецовой


2007–2026. Сделано с любовью для любящих и ищущих Бога. Если у вас есть вопросы или пожелания, то пишите нам bible-man@mail.ru.