Библия Клышка Пераклад Анатоля Клышкi

2-ы Карынфянаў, 10 2 да Карынфянаў, 10 глава

1 Але сам я, Павел, прашу вас лагоднасцю і мяккасцю Хрыстовай — я, той, хто нясмелы між вас, але адважны з вамі ў адсутнасці, —
2 прашу, каб мне, як буду між вамі, не давялося ўжыць тую цвёрдую адвагу, з якою я думаю выступіць супроць некаторых, што лічаць, быццам мы жывём паводле цела.
3 Бо, хоць мы жывём у целе, мы не паводле цела ваюем;
4 бо зброя нашага змагання не цялесная, а моцная Богам на зруйнаванне цвярдыняў; мы руйнуем задумы
5 і ўсялякае высакамер’е, што паўстае супроць пазнання Бога, і палонім усялякую думку ў паслухмянасць Хрысту,
6 і мы гатовы пакараць усякую непаслухмянасць, калі ваша паслухмянасць стане поўнаю.
7 Глядзіце на тое, што перад вачыма. Калі хто ўпэўнены ў сабе, што ён Хрыстоў, няхай яшчэ раз сам па сабе разважыць, што як ён Хрыстоў, так і мы [Хрыстовы].
8 Бо нават калі я і трошкі болей пахвалюся нашаю ўладай, якую даў Госпад дзеля вашага збудавання, а не дзеля вашага разбурэння, я не буду пасаромлены.
9 Кажу гэта, каб не здалося, быццам я запалохваю вас лістамі,
10 таму што, хоць яго лісты, скажа хтосьці, важкія і моцныя, у асабістай прысутнасці ён слабы і слова яго мізэрнае.
11 Такі няхай ведае, што якія мы ў слове лістоў, калі адсутнічаем, такія мы ва ўчынках, калі прысутнічаем.
12 Бо мы не адважваемся залічаць сябе да тых ці параўноўваць сябе з тымі, хто сам сябе рэкамендуе; але яны, вымяраючы сябе сабою і параўноўваючы сябе з сабою, не разумеюць.
13 А мы не будзем хваліцца праз меру, але ў межах, вызначаных нам Богам, каб дайсці і да вас.
14 Бо мы не напружваем сябе, як быццам не дасягнулі вас, бо мы дайшлі і да вас у Дабравесці Хрыстовым.
15 Мы не хвалімся без меры чужою працай, але спадзяёмся, што з узрастаннем вашай веры невымерна ўзвялічыцца ў вас наш удзел,
16 каб дабравесціць між тых, хто па-за вашымі межамі, а не для таго, каб хваліцца гатовым у чужым удзеле.
17 А той, хто хваліцца, няхай хваліцца Госпадам;
18 бо не той годны, хто сам сабе выстаўляе, а той, каго ставіць Госпад.
Нашли в тексте ошибку? Выделите её и нажмите:Ctrl + Enter

2 да Карынфянаў, 10 глава. Пераклад Анатоля Клышкi

Обратите внимание! Номера стихов — это ссылки, ведущие на раздел со сравнением переводов, параллельными ссылками, текстами с номерами Стронга. Попробуйте.


Публікуецца з дазволу праваўладальніка.
© 2014

ПОЖЕРТВОВАТЬ

Библии
Комментарии
  1. Новая Женевская Библия
  2. Учебной Библии МакАртура
  3. Толкование Мэтью Генри
  4. Комментарии МакДональда
  5. Толковая Библия Лопухина
  6. Комментарии Жана Кальвина
  7. Толкования Августина
  8. Библия говорит сегодня
  9. Комментарии Скоуфилда
  10. Комментарии Баркли
  11. Серия комментариев МакАртура
  12. Толкование Иоанна Златоуста
  13. Толкование Феофилакта Болгарского
  14. Новый Библейский Комментарий
  15. Лингвистический. Роджерс
  16. Комментарии Давида Стерна
  17. Ветхий Завет в Новом
  18. Комментарии Кузнецовой


2007–2026. Сделано с любовью для любящих и ищущих Бога. Если у вас есть вопросы или пожелания, то пишите нам bible-man@mail.ru.