Библия БКБПЦ Пераклад праваслаўнай царквы

2 да Карынфян, 10 2-е Пасланне да Карынфян, 10 глава

1 Сам жа я, Павел, малю́ вас дзеля лагоднасці і спага́длівасці Хрыстовай, — я сціплы, калі знаходжуся сярод вас, і рашу́чы ў адносінах да вас, калі адсу́тнічаю.
2 Прашу, каб мне, прыйшоўшы, не давялося праявіць рашучасць з той упэўненасцю, з якой я збіраюся смела выступіць супраць некаторых, што лічаць, нібы́та мы жывём паводле плоці.
3 Бо хоць мы жывём у плоці, але не паводле плоці ваюем;
4 зброя змагання нашага не плоцкая, а ма́е сілу ад Бога на руйнаванне цвярдынь: ёю мы разбураем на́мыслы
5 і ўсялякае высакамер’е, якое паўстае супраць пазнання Божага, і бяром у палон усякую думку на паслушэнства Хрысту,
6 і гатовы пакараць усякае непаслушэнства, калі стане поўным ваша паслушэнства.
7 На аблічча зважа́еце́ Калі нехта ўпэўнены ў сабе, што ён Хрыстоў, то няхай зноў жа па сабе мяркуе, што, як ён Хрыстоў, так і мы Хрыстовы.
8 Бо калі б я і больш стаў хвалíцца ўладаю нашаю, якую Гасподзь даў нам на ўмацаванне ваша, а не на разбурэнне, то не быў бы пасаромлены.
9 Няхай не здаецца, быццам я палохаю вас у пасланнях.
10 Бо нехта кажа: «пасланні ва́жкія і моцныя, а пры асабістай прысутнасці ён сла́бы і слова яго нязначнае»;
11 няхай той мае на ўвазе, што якія мы ў словах пасланняў, калі адсутнічаем, такія і ў справах, калі прысутнічаем.
12 Мы ж не смеем станавіцца ўпоравень ці параўноўваць сябе з тымі, якія саміх сябе выстаўляюць; яны, ме́раючы сябе самімі сабою і параўноўваючы сябе з сабою, робяць неразумна.
13 Мы ж не праз меру будзем хвалíцца, а па меры ўдзелу, які вы́значыў для нас Бог такою мераю, каб дайсці і да вас.
14 Бо мы не перавыша́ем вы́значанага нам, як было б, калі б мы не дайшлі да вас, таму што і да вас мы дайшлі з дабравесцем Хрыстовым;
15 мы не праз меру хва́лімся, не чужою працаю, а спадзяёмся з узрастаннем веры вашай значна павялічыць сярод вас удзел наш,
16 каб і па-за вашым краем прапаведаваць Евангелле, не хва́лячыся тым, што ўжо здзе́йснена пры чужым удзеле.
17 Хто хва́ліцца, няхай Госпадам хва́ліцца.
18 Бо не той годны, хто сам сябе выстаўля́е, а той, каго Гасподзь вылуча́е.
Нашли в тексте ошибку? Выделите её и нажмите:Ctrl + Enter

2-е Пасланне да Карынфян, 10 глава. Пераклад праваслаўнай царквы

Обратите внимание! Номера стихов — это ссылки, ведущие на раздел со сравнением переводов, параллельными ссылками, текстами с номерами Стронга. Попробуйте.


Біблейская камісія БПЦ
© 2017

ПОЖЕРТВОВАТЬ

Библии
Комментарии
  1. Новая Женевская Библия
  2. Учебной Библии МакАртура
  3. Толкование Мэтью Генри
  4. Комментарии МакДональда
  5. Толковая Библия Лопухина
  6. Комментарии Жана Кальвина
  7. Толкования Августина
  8. Библия говорит сегодня
  9. Комментарии Скоуфилда
  10. Комментарии Баркли
  11. Серия комментариев МакАртура
  12. Толкование Иоанна Златоуста
  13. Толкование Феофилакта Болгарского
  14. Новый Библейский Комментарий
  15. Лингвистический. Роджерс
  16. Комментарии Давида Стерна
  17. Ветхий Завет в Новом
  18. Комментарии Кузнецовой


2007–2026. Сделано с любовью для любящих и ищущих Бога. Если у вас есть вопросы или пожелания, то пишите нам bible-man@mail.ru.