Біблія » Сёмухі Пераклад Васіля Сёмухі

2 да Карынфянаў 10 Другое да Карынфянаў 10 раздзел

1 А сам я, Павал, асабіста сьціплы сярод вас, а здалёку супроць вас адважны, пераконваю вас лагодаю і мілажальнасьцю Хрыстовай.
2 Прашу вас, каб, калі прыйду да вас, не давялося мне адважна ўжываць тую цьвёрдую адвагу, якую думаю ўжыць супроць некаторых, якія думаюць пра нас, быццам мы ўчыняем па плоці.
3 Бо мы, ходзячы ў плоці, не па плоці змагаемся.
4 Зброя нашага змаганьня ня плоцкая, а моцная Богам на руйнаваньне цьвярдыняў: імі мы абвяргаем намыслы
5 і ўсякую ганарлівасьць, што паўстае супроць пазнаньня Божага, і палонім усякія задумы на паслушнасьць Хрысту;
6 і гатовыя пакараць любую непаслушнасьць, калі вашая паслушнасьць зьдзейсьніцца.
7 Ці на асобу зважаеце? Хто ўпэўнены ў сабе, што ён Хрыстовы, той сам па сабе хай мяркуе, што, калі ён Хрыстовы, дык і мы Хрыстовыя.
8 Бо, калі б я пачаў занадта хваліцца нашай уладай, якую Гасподзь даў нам на станаўленьне, а не на разладзьдзе нашае, дык я ня быў бы пасаромлены.
9 Зрэшты, хай ня здасца, што я палохаю вас толькі пасланьнямі.
10 Бо як нехта кажа: «у пасланьнях ён строгі і моцны, а ў асабістай прысутнасьці слабы, і мова ягоная нязначная»,
11 дык няхай ведаюць, што, якія мы на словах у пасланьнях завочна, такія і ў дзеі асабіста.
12 Бо мы не адважваемся мерацца альбо параўноўваць сябе з тымі, якія самі сябе выстаўляюць: яны мераюць сябе самімі сабою і параўноўваюць сябе з сабою неразумна.
13 А мы не хваліцца будзем бязь меры, а мераю долі, якую нам вызначыў Бог і такою мераю, каб дасягнуць і да вас.
14 Бо мы ня высільваемся, як тыя, што не дасяглі да вас, бо дасягнулі і да вас зьвеставаньнем Хрыстовым;
15 мы не бязь меры хвалімся, ня чужою працаю, а спадзяёмся, што калі будзе расьці вера вашая, над меру пабольшыць у вас удзел наш,
16 (так, каб і) далей прапаведаваць вам Дабравесьце, ня хвалячыся гатовым у чужой долі.
17 «Хто хваліцца, няхай хваліцца ў Госпадзе».
18 Бо ня той годны, хто сам сябе хваліць, а каго хваліць Гасподзь.
Знайшлі памылку ў тэксце? Вылучыце яе і націсніце: Ctrl + Enter


Сябры, вельмі патрэбныя наступныя папяровыя выданні:

  1. Сьвятая Бібля ў перакладзе Янкі Станкевіча 1973 (і Новы Закон 1970).
  2. Эвангельле Мацьвея, Марка, Лукі, Іоана — 1926−1930, Лодзь.
  3. Евангелля і Дзеі ў перакладах Гадлеўскага і Татарыновіча.
  4. Генезіс і Кніга Эклезіяста, або Прапаведніка ў перакладзе Яна Пятроўскага, 1984, 1987.

Калі вы імі валодаеце і можаце прадаць, патэлефануеце па тэлефоне +375296422269, ці напішыце — bible-man@mail.ru.

Калі вы чытаеце на беларускай мове, паспрабуйце новы праект — biblia.by:

Другое пасланьне да Карынфянаў, 10 раздзел. Пераклад Васіля Сёмухі.

Звярніце ўвагу. Нумары вершаў — гэта спасылкі, якія вядуць на раздзел з параўнаннем перакладаў, паралельнымі спасылкамі, тэкстамі з нумарамі Стронг. Паспрабуйце, магчыма, вы будзеце прыемна здзіўлены.

Публікуецца з дазволу праваўладальнікаў.
© 2002

Я ХОЧУ ПОМОЧЬ

2 да Карынфянаў 10 раздзел в переводах:
2 да Карынфянаў 10 раздзел, комментарии:
  1. Новой Женевской Библии
  2. Толкование Мэтью Генри
  3. Комментарии МакДональда
  4. Толковая Библия Лопухина
  5. Комментарии Баркли
  6. Комментарии Жана Кальвина
  7. Толкования Августина
  8. Толкование Иоанна Златоуста
  9. Толкование Феофилакта Болгарского
  10. Новый Библейский Комментарий
  11. Лингвистический. Роджерс
  12. Комментарии Давида Стерна
  13. Библия говорит сегодня
  14. Комментарии Скоуфилда


2007–2024. Зроблена з любоўю для тых, што любяць і шукаюць Бога. Калі ў вас ёсць пытанні ці пажаданні, то пішыце нам: bible-man@mail.ru.