Библия Сёмухі Пераклад Васіля Сёмухі

2 да Карынфянаў, 2 Другое да Карынфянаў, 2 глава

1 І вось разважыў я сам сабе ня ісьці да вас зноў з засмучэньнем;
2 бо калі я засмучаю вас, дык хто ж парадуе мяне, як ня той, хто засмучаны мною?
3 Гэта самае і пісаў я вам, каб, прыйшоўшы, ня мець засмучэньня ад тых, за каго мне сьлед было радавацца; бо я за ўсіх вас пэўны, што мая радасьць ёсьць радасьць і ўсім вам.
4 Ад вялікае скрухі і прыгнечанага сэрца я пісаў вам зь вялікімі сьлязьмі не на тое, каб засмуціць вас, а каб вы спазналі любоў, якое я маю багата да вас!
5 А калі хто засмуціў, дык не мяне засмуціў, а часткова — каб не сказаць многа — і ўсіх вас.
6 Такому досыць і гэтае кары ад многіх,
7 так што вам лепей ужо дараваць яму і пашкадаваць яго, каб не апанаваў яго надта вялікі смутак,
8 і таму прашу вас не абысьці яго любоўю.
9 На тое бо я і пісаў, каб выпрабаваць вас, ці ва ўсім вы паслухмяныя.
10 А каму вы ў чым даруеце, таму і я; бо і я, калі каму ў чым дараваў, дараваў дзеля вас у імя Хрыстовае,
11 каб не зрабіў нам шкоды сатана; бо нам вядомы ягоныя намыслы.
12 Прыйшоўшы ў Трааду для зьвеставаньня пра Хрыста, хоць мне і адчынены дзьверы былі Госпадам,
13 я ня меў спакою духу майму, бо не знайшоў там брата майго Ціта; а разьвітаўшыся зь імі, я пайшоў у Македонію.
14 Але дзякаваць Богу, Які заўсёды дае нам перамогу ў Хрысьце і духмянасьць ведаў пра Сябе пашырае праз нас у кожнай мясьціне.
15 Бо мы Хрыстовая духмянасьць Богу ў тых, што ратуюцца і што гінуць.
16 Адным — водар сьмертаносны на сьмерць, а другім — водар жыўнасны на жыцьцё! І хто здольны на гэта?
17 Мы не прадаём слова Божага, як многія, а прапаведуем шчыра, як ад Бога, перад Богам, у Хрысьце.
Нашли в тексте ошибку? Выделите её и нажмите:Ctrl + Enter

Другое да Карынфянаў, 2 глава. Пераклад Васіля Сёмухі

Обратите внимание! Номера стихов — это ссылки, ведущие на раздел со сравнением переводов, параллельными ссылками, текстами с номерами Стронга. Попробуйте.


Публікуецца з дазволу праваўладальнікаў.
© 2002

ПОДДЕРЖАТЬ ДЕНЬГАМИ

Библии
Комментарии
  1. Новая Женевская Библия
  2. Учебной Библии МакАртура
  3. Толкование Мэтью Генри
  4. Комментарии МакДональда
  5. Толковая Библия Лопухина
  6. Комментарии Жана Кальвина
  7. Толкования Августина
  8. Библия говорит сегодня
  9. Комментарии Скоуфилда
  10. Комментарии Баркли
  11. Серия комментариев МакАртура
  12. Толкование Иоанна Златоуста
  13. Толкование Феофилакта Болгарского
  14. Новый Библейский Комментарий
  15. Лингвистический. Роджерс
  16. Комментарии Давида Стерна
  17. Ветхий Завет в Новом
  18. Комментарии Кузнецовой


2007–2026. Сделано с любовью для любящих и ищущих Бога. Если у вас есть вопросы или пожелания, то пишите нам bible-man@mail.ru.