Библия Дзекуць-Малея Пераклад Л. Дзекуць-Малея

2 да Карыньцянаў, 2 Другое да Карыньцянаў, 2 глава

1 Дык я разважыў сам у сабе́ ня прыходзіць да вас ізноў у горы;
2 бо, калі я засмучаю вас, то хто паце́шыць мяне́, як ня той, што засмучаны мною?
3 Гэтае самае я і пісаў вам, каб, прыйшоўшы, ня ме́ць суму ад тых, ад якіх мне́ трэба ме́ць паце́ху, пэўны аб усіх вас, што мая радасьць для ўсіх вас.
4 Бо з вялікага гора й тугі сэрца пісаў я вам праз многія сьлёзы, не каб вы засумавалі, але каб пазналі любоў, якую я з лішкаю маю да вас.
5 Калі-ж хто засмуціў, дык не мяне́ засмуціў, але часткова, — каб не сказаць многа, — і ўсіх вас.
6 Даволі такому гэтае кары ад многіх;
7 дык вам ужо ле́пей дараваць Яму і паце́шыць, каб гэтакі ня быў абняты сумам церазме́рным.
8 Дзеля гэтага прашу вас паказаць яму любоў.
9 Бо на тое я і пісаў, каб выпрабаваць вас, ці ў-ва ўсім вы паслухмяныя.
10 А каму вы што дароўваеце, таму і я; бо і я, калі што дараваў каму, дараваў дзеля вас прад абліччам Хрыста,
11 каб не перамог нас шатан; бо нам не няве́дамы думкі ягоныя.
12 Прыйшоўшы-ж у Троаду дзеля абвяшчаньня аб Хрысьце́, калі мне́ былі адчынены дзьве́ры ў Госпадзе,
13 я ня ме́ў супакою духу майму, бо не знайшоў там брата майго Ціта; але, разьвітаўшыся з імі, я пайшоў у Македонію.
14 Дзякуй-жа Богу, што заўседы дае́ нам перамогу ў Хрысьце́ — і пахашчы веды Свае́й выяўляе праз нас у-ва ўсякім ме́сцы.
15 Бо мы — Хрыстовыя па́хашчы Богу ў тых, што збаўляюцца, і ў тых, што гінуць.
16 Для адных мы пах — сьме́рці на сьме́рць, а для другіх — пах жыцьця на жыцьцё.
17 Бо мы не таргуем словам Божым, як многія, але апавядаем шчыра, як ад Бога, перад Богам у Хрысьце́.
Нашли в тексте ошибку? Выделите её и нажмите:Ctrl + Enter

Другое да Карыньцянаў, 2 глава. Пераклад Л. Дзекуць-Малея

Обратите внимание! Номера стихов — это ссылки, ведущие на раздел со сравнением переводов, параллельными ссылками, текстами с номерами Стронга. Попробуйте.


Public Domain

Public Domain — народны здабытак.
Лукаш Дзекуць-Малей, Антон Луцкевіч.
1931, 1948; у 1985, 1991 унесены праўкі.

Я ХОЧУ ПОМОЧЬ

Библии
Комментарии
  1. Новая Женевская Библия
  2. Учебной Библии МакАртура
  3. Толкование Мэтью Генри
  4. Комментарии МакДональда
  5. Толковая Библия Лопухина
  6. Комментарии Жана Кальвина
  7. Толкования Августина
  8. Библия говорит сегодня
  9. Комментарии Скоуфилда
  10. Комментарии Баркли
  11. Серия комментариев МакАртура
  12. Толкование Иоанна Златоуста
  13. Толкование Феофилакта Болгарского
  14. Новый Библейский Комментарий
  15. Лингвистический. Роджерс
  16. Комментарии Давида Стерна
  17. Ветхий Завет в Новом
  18. Комментарии Кузнецовой


2007–2026. Сделано с любовью для любящих и ищущих Бога. Если у вас есть вопросы или пожелания, то пишите нам bible-man@mail.ru.