Библия Дзекуць-Малея Пераклад Л. Дзекуць-Малея

2 да Карыньцянаў, 8 Другое да Карыньцянаў, 8 глава

1 Паведамляем вас, браты, аб ласцы Божай, што дадзена цэрквам Македонскім;
2 бо ў вялікай спробе горам у іх паддастаткам радасьцяў, і глыбокая ўбогасьць іх мае паддастаткам багацьця іх прастаты,
3 бо яны дабрахотлівыя па сілам і цераз сілу — я сьведчу гэта.
4 Яны ве́льмі прасілі нас прыняць дар і ўчасьце іх у служэньні сьвятым;
5 ды ня толькі, як мы спадзяваліся, але яны аддалі сябе́ пе́рш Госпаду, дый і нам па волі Божай;
6 дзеля гэтага мы прасілі Ціта, каб ён, як пачаў, так і дакончыў у вас і гэтую ласку.
7 А як вы багатыя ўсім: ве́раю і словам, і ве́даю, і ўсякай дбаласьцяй, і любоўю вашаю да нас, дык і ў гэтай ласцы ме́йце дастатак.
8 Кажу гэта не як загад, але дбаласьцяй другіх выпрабо́вую шчырасьць і вашай любві.
9 Бо вы ве́даеце ласку Госпада нашага Ісуса Хрыста, што Ён, быўшы багатым, абядне́ў дзеля вас, каб вы Яго ўбожствам разбагаце́лі.
10 Я даю ў гэтым раду: бо гэта карысна вам, якія ня толькі рабіць, але й жадаць пе́рш пачалі з ле́ташняга году.
11 Цяпе́р-жа й канчайце рабіць, каб, як была ахвота жадаць, гэтак і закончыць водле магчымасьці.
12 Бо, калі ёсьць ахвота, дык яна прые́мна водле таго, як хто ма́е, а не водле таго, як ня мае.
13 Бо не на тое, каб другім было палягчэньне, а вам цяжар, але каб была роўнасьць.
14 Цяпе́р вам дастатак дзеля іх недастатку, каб і іх дастатак быў дзеля вашага недастатку; каб была роўнасьць,
15 як напісана: Хто (сабраў) многа, ня ме́ў лішніцы; і хто — мала, ня ме́ў недастатку (Выхад 16:18).
16 Дзякуй Богу, які паклаў у сэрца Цітава гэткую дбаласьць аб вас;
17 бо і просьбу прыняў, і, сам больш дбалы, свае́й ахвотай пайшоў да вас.
18 З ім паслалі мы таксама брата, у-ва ўсіх цэрквах хвалёнага за дабраве́шчаньне;
19 дый ня толькі тое, але ён і выбраны ад цэркваў, таварыш наш з тэй ласкай, якой мы служылі на славу Самога Госпада і на вашае жаданьне,
20 высьцерагаючыся, каб не наракаў на нас хто за гэткае множства да́раў, якімі мы служым,
21 бо мы думаем аб добрым ня толькі перад Госпадам, але і перад людзьмі.
22 Ды паслалі мы з імі і брата нашага, якога дбаласьць мнагакротна выпрабавалі шмат у чым, які цяпе́р яшчэ больш дбалы ў вялікай надзе́і на вас.
23 Што-ж да Ціта, дык гэта — мой таварыш і вам памочнік; а што да братоў нашых, дык яны — пасланцы цэркваў, слава Хрыстовая.
24 Дык перад абліччам цэркваў пакажыце ім доказ любві вашай і (справядлівасьць) пахвальбы нашае вамі.
Нашли в тексте ошибку? Выделите её и нажмите:Ctrl + Enter

Другое да Карыньцянаў, 8 глава. Пераклад Л. Дзекуць-Малея

Обратите внимание! Номера стихов — это ссылки, ведущие на раздел со сравнением переводов, параллельными ссылками, текстами с номерами Стронга. Попробуйте.


Public Domain

Public Domain — народны здабытак.
Лукаш Дзекуць-Малей, Антон Луцкевіч.
1931, 1948; у 1985, 1991 унесены праўкі.

ПОДДЕРЖИТЕ НАС

Библии
Комментарии
  1. Новая Женевская Библия
  2. Учебной Библии МакАртура
  3. Толкование Мэтью Генри
  4. Комментарии МакДональда
  5. Толковая Библия Лопухина
  6. Комментарии Жана Кальвина
  7. Толкования Августина
  8. Библия говорит сегодня
  9. Комментарии Скоуфилда
  10. Комментарии Баркли
  11. Серия комментариев МакАртура
  12. Толкование Иоанна Златоуста
  13. Толкование Феофилакта Болгарского
  14. Новый Библейский Комментарий
  15. Лингвистический. Роджерс
  16. Комментарии Давида Стерна
  17. Ветхий Завет в Новом
  18. Комментарии Кузнецовой


2007–2026. Сделано с любовью для любящих и ищущих Бога. Если у вас есть вопросы или пожелания, то пишите нам bible-man@mail.ru.