Библия Станкевіча Пераклад Яна Станкевіча

2 да Карынцян, 8 Другі да Карынцян, 8 глава

1 Наказую вам, браты, праз ласку Божую, даную цэрквам Макядонскім;
2 Бо яны сярод вялікага дазнаньня атугамі маюць збытак радасьцяў; і вялікая галіта іхная збыткавала багацьцям шчодрасьці.
3 Бо сьветчу, што подле магчымасьці і звыш магчымасьці ахвотныя былі,
4 Просячы нас ізь вялікім маленьням прыняць дар а ўзаем’е ў службе сьвятым;
5 І ня толькі, як мы спадзяваліся, але яны самых сябе перш аддалі Спадару і нам з волі Божае.
6 Затым мы прасілі Ціта, каб ён, як уперад пачаў, так і скончыў узглядам вас гэтую ласку таксама.
7 І аднолькава як вы шчодрыя ў вусім: у веры а ў слове а ў ведзі а ў кажнай улеглівасьці а ў міласьці сваёй да нас, каб былі шчодрыя і ў гэтай ласцы.
8 Не кажу вам як расказаньне, але рупатлівасьцяй іншых прабую шчырасьць і міласьці вашае.
9 Бо вы знаеце ласку Спадара нашага Ісуса Хрыста, што ён дзеля нас, будучы багаты, зьбяднеў, каб вы забагацелі галітою Ягонай.
10 І даю раду да гэтага, бо яна карысная вам, каторыя ня толькі рабіць, але й хацець пачалі першыя летась.
11 Вось жа, цяпер і ўчынкам завяршыце гэта, каб, як гатовае было хаценьне, так і ўчыненьне з тога, што маеце.
12 Бо калі будзе імкненьне, яго прыймаюць узглядам тога, што хто мае, а ня ўзглядам тога, што ня мае.
13 Не каб іншым была палёгка, а вам ацяжарэньне,
14 Але роўнасьць. Цяпер дастатак вашы да нястачы іхнае, каб дастатак іхны мог быць да нястачы вашае, каб была роўнасьць,
15 Як напісана: «Хто зьбер шмат, ня меў нястачы; і хто — мала, ня меў нястачы».
16 Але дзякі Богу, Каторы такую самую шчырую рупатлівасьць да вас даець у сэрца Цітава;
17 Бо ён запраўды прыняў маленьне і, будучы поўны рупатлівасьці, самахоць пайшоў да вас.
18 Паслалі ж мы зь ім брата, хваленага ў Дабравесьці ў вусіх цэрквах,
19 Ды абранага цэрквамі за спадарожніка нашага з гэтай ласкаю, каторай мы служым на славу Самага Спадара й парываньня вашага,
20 Сьцерагучыся таго, каб хто ня зганіў нас за дастатак, каторым слугуем;
21 Бо мы стараемся праз дабро не адно перад Спадаром, але й перад людзьмі.
22 І зь імі мы паслалі брата свайго, каторы шмат разоў давёў, што рупны, і цяпер рупнейшы з прычыны вялікага даверу да вас.
23 Што да Ціта, гэта — мой сябра а супрацавень у вас; што да братоў нашых, гэта — паслове цэркваў, слава Хрыстова.
24 Дык перад цэрквамі дайце ім довад міласьці вашае й нашага хваленьня вамі.
Нашли в тексте ошибку? Выделите её и нажмите:Ctrl + Enter

Другі да Карынцян, 8 глава. Пераклад Яна Станкевіча

Обратите внимание! Номера стихов — это ссылки, ведущие на раздел со сравнением переводов, параллельными ссылками, текстами с номерами Стронга. Попробуйте.

Я ХОЧУ ПОМОЧЬ

Библии
Комментарии
  1. Новая Женевская Библия
  2. Учебной Библии МакАртура
  3. Толкование Мэтью Генри
  4. Комментарии МакДональда
  5. Толковая Библия Лопухина
  6. Комментарии Жана Кальвина
  7. Толкования Августина
  8. Библия говорит сегодня
  9. Комментарии Скоуфилда
  10. Комментарии Баркли
  11. Серия комментариев МакАртура
  12. Толкование Иоанна Златоуста
  13. Толкование Феофилакта Болгарского
  14. Новый Библейский Комментарий
  15. Лингвистический. Роджерс
  16. Комментарии Давида Стерна
  17. Ветхий Завет в Новом
  18. Комментарии Кузнецовой


2007–2026. Сделано с любовью для любящих и ищущих Бога. Если у вас есть вопросы или пожелания, то пишите нам bible-man@mail.ru.