Библия Станкевіча Пераклад Яна Станкевіча

2 да Карынцян, 12 Другі да Карынцян, 12 глава

1 Я маю чым хваліцца, але гэта запраўды не карысна, бо я прыйду да відзеняў і аб’яўленьняў Спадаровых.
2 Знаю чалавека ў Хрысту, каторы чатырнанцаць год таму (ці ў целе, ня ведаю, ці вонках цела, ня ведаю; Бог ведае) быў ухоплены аж да трэйцяга неба.
3 І знаю я такога чалавека (ці ў целе, ці вонках цела, ня ведаю; Бог ведае),
4 Што быў ухоплены да раю і чуў нявымоўныя рэчы, каторыя не дазволена чалавеку вымаўляць.
5 Такім буду хваліцца, але сабою ня буду хваліцца, хіба няўздоленьнямі сваімі.
6 Бо калі я зычу хваліцца, я ня буду неразумны, бо скажу праўду; але я ўзьдзержуюся, каб хто не падумаў празь мяне балей, чымся колькі ў імне бача, або чуе ад мяне.
7 І каб я не вяльмуваўся надзвычайнай вялікасьцяй аб’яўленьняў, дана імне бадзюка ў цела, пасланец шайтана, каб ён поўшыў мяне, каб я не вяльмуваўся.
8 Затым я трэйчы маліў Спадара, каб яна адступіла ад мяне.
9 Але Ён сказаў імне: «Досыць табе ласкі Мае, бо сіла Мая дасканаліцца ў кволасьці». І затым я буду найахватней хваліцца сваімі кволасьцьмі, каб жыхарыла ў імне сіла Хрыстова.
10 Затым я маю прыемнасьць у кволасьцях, у крыўдах, у патрэбах, у перасьледаваньнях, у вуцісках дзеля Хрыста; бо як я кволы, тады я дужы.
11 Я стаў неразумны, хвалячыся; вы прысілілі мяне. Вы бы мелі паручаць мяне, бо я ані ня быў застаўшыся ад вышшых апосталаў, дарма што я нішто.
12 Запраўды пазнакі апостала паказаны памеж вас у вусёй вытрываласьці, у знакох а чудосах а магутнасьцях.
13 Бо ў чым вы былі ніжшыя за засталыя цэрквы, хіба што я сам ня быў, дзяньгубячы, вялічны вам? Даруйце імне гэтую крыўду.
14 Вось, ужо трэйці раз я гатоў ісьці да вас, і ня буду, дзяньгубячы, вялічны, бо я шукаю ня вашага, але вас; бо ня дзеці маюць зьбіраць маемасьць бацьком, але бацькі дзяцём.
15 Я ж надта ахвотна буду рабіць выдаткі і супоўна высілюся за душы вашы, дарма што, надзвычайна любячы вас, я меней мілаваны вамі.
16 Але няхай так будзе, што я вас не цяжарыў, але, будучы хітры, браў вас падходам.
17 Ці выкарыстаў я вас кім-колечы з тых, каторых пасылаў да вас?
18 Я ўпрасіў Ціта і паслаў зь ім таго брата: ці Ціт выкарыстаў чым вас? ці не хадзілі мы ў тым самым духу? ня тымі самымі сігамі?
19 Ці ня думаеце ўжо, што мы правімся перад вамі? Мы гукаем перад Богам, у Хрысту, і ўсе, любовыя, да збудаваньня вашага.
20 Бо я баюся, каб, можа, прышоўшы, не засьпеў вас такімі, якімі ня зычу, і каб вы не знайшлі мяне такім, якім ня зычыце, каб ня было сьпярэчак, завідасьцяў, гневаў, звадаў, абмоваў, удаваньняў, пыхі, неўпакояў,
21 Каб ізноў, як прыйду, мяне не паніжыў у вас Бог мой, і каб я ня плакаў па шмат із тых, што ізграшылі ўперад і не пакаяліся за нечысьць, бязулства а распусту, якія рабілі.
Нашли в тексте ошибку? Выделите её и нажмите:Ctrl + Enter

Другі да Карынцян, 12 глава. Пераклад Яна Станкевіча

Обратите внимание! Номера стихов — это ссылки, ведущие на раздел со сравнением переводов, параллельными ссылками, текстами с номерами Стронга. Попробуйте.

Я ХОЧУ ПОМОЧЬ

Библии
Комментарии
  1. Новая Женевская Библия
  2. Учебной Библии МакАртура
  3. Толкование Мэтью Генри
  4. Комментарии МакДональда
  5. Толковая Библия Лопухина
  6. Комментарии Жана Кальвина
  7. Толкования Августина
  8. Библия говорит сегодня
  9. Комментарии Скоуфилда
  10. Комментарии Баркли
  11. Серия комментариев МакАртура
  12. Толкование Иоанна Златоуста
  13. Толкование Феофилакта Болгарского
  14. Новый Библейский Комментарий
  15. Лингвистический. Роджерс
  16. Комментарии Давида Стерна
  17. Ветхий Завет в Новом
  18. Комментарии Кузнецовой


2007–2026. Сделано с любовью для любящих и ищущих Бога. Если у вас есть вопросы или пожелания, то пишите нам bible-man@mail.ru.