Библия Каталіцкі Пераклад Рыма-Каталіцкага Касцёла

2 да Карынцянаў, 12 2-е пасланне да Карынцянаў, 12 глава

Візіі і аб’яўленні

1 Калі трэба хваліцца, хоць гэта і некарысна, то перайду да візій і аб’яўленняў Пана.
2 Ведаю чалавека ў Хрысце, які чатырнаццаць гадоў таму (ці ў целе, не ведаю, ці па-за целам, не ведаю, ведае Бог) быў забраны аж да трэцяга неба.
3 І ведаю, што гэты чалавек (ці ў целе, ці па-за целам, не ведаю, ведае Бог)
4 быў забраны ў рай і чуў невыказныя словы, якіх чалавеку нельга перадаць.
5 Гэтым буду хваліцца, а сабою не пахвалюся, хіба што сваёй слабасцю.
6 Калі захачу пахваліцца, не буду неразважлівым, бо скажу праўду. Але я ўстрымліваюся, каб хто не падумаў пра мяне болей, чым ува мне бачыць або чуе ад мяне
7 на падставе мноства аб’яўленняў. Дадзена мне джала ў цела, пасланец сатаны, каб біць мяне, каб я не хваліўся.
8 Таму я тройчы маліў Пана адхіліць ад мяне гэта.
9 Але Пан сказаў мне: «Хопіць табе Маёй ласкі, бо моц удасканальваецца ў слабасці». Найбольш ахвотна буду хваліцца сваёй слабасцю, каб жыла ўва мне моц Хрыста.
10 Таму ўпадабаў я слабасць, пагарду, нястачы, ганенні і ўціск за Хрыста, бо, калі я слабы, тады моцны.
Клопат пра Касцёл у Карынце

11 Я стаў неразумным. Вы мяне прымусілі да гэтага. Бо гэта вам трэба было б мяне хваліць, таму што ні ў чым я не горшы за вялікіх Апосталаў, хоць я і нішто.
12 Вось знакі Апостала сталіся ў вас праз вялікую цярплівасць, а таксама праз цуды і моцы.
13 Бо ў чым вы горшыя за іншыя Касцёлы? Хіба толькі ў тым, што сам я не быў вам цяжарам. Даруйце мне гэтую крыўду.
14 Вось, трэці раз я гатоў прыйсці да вас і не быць цяжарам для вас, бо шукаю не вашага, але вас. Бо не дзеці павінны збіраць даброты для бацькоў, але бацькі для дзяцей.
15 Я вельмі ахвотна панясу выдаткі і нават самога сябе аддам за душы вашыя. Калі я буду любіць вас больш, хіба я атрымаю менш любові?
16 Няхай будзе так. Я не абцяжарыў вас. Але, будучы хітрым, я подступам здабыў вас.
17 Ці праз кагосьці з тых, каго пасылаў да вас, я выкарыстоўваў вас?
18 Я папрасіў Ціта і паслаў з ім брата. Ці вас Ціт выкарыстоўваў? Ці не ў тым жа духу мы паступалі? Ці не тымі ж слядамі хадзілі?
Неспакой Паўла

19 Ужо доўгі час вы думаеце, што мы апраўдваемся перад вамі? Мы гаворым перад Богам у Хрысце: усё, умілаваныя, дзеля вашага збудавання.
20 Бо баюся, каб часам, прыйшоўшы, не знайсці вас не такімі, як хачу. Ды і вы каб не знайшлі мяне, якім не хочаце. Каб не было ў вас спрэчкі, зайздрасці, гневу, сварак, паклёпаў, абмоваў, пыхі, бязладдзя.
21 І калі зноў прыйду, каб не панізіў мяне Бог мой перад вамі і каб не аплакваў я многіх з тых, якія зграшылі раней і не пакаяліся ў нячыстасці, распусце і ў разбэшчанасці, якую ўчынілі.
Нашли в тексте ошибку? Выделите её и нажмите:Ctrl + Enter

2-е пасланне да Карынцянаў, 12 глава. Пераклад Рыма-Каталіцкага Касцёла

Обратите внимание! Номера стихов — это ссылки, ведущие на раздел со сравнением переводов, параллельными ссылками, текстами с номерами Стронга. Попробуйте.


Публікуецца з дазволу праваўладальніка:
Канферэнцыя Каталіцкіх Біскупаў у Беларусі.
© 2017, 2019

ПОЖЕРТВОВАТЬ

Библии
Комментарии
  1. Новая Женевская Библия
  2. Учебной Библии МакАртура
  3. Толкование Мэтью Генри
  4. Комментарии МакДональда
  5. Толковая Библия Лопухина
  6. Комментарии Жана Кальвина
  7. Толкования Августина
  8. Библия говорит сегодня
  9. Комментарии Скоуфилда
  10. Комментарии Баркли
  11. Серия комментариев МакАртура
  12. Толкование Иоанна Златоуста
  13. Толкование Феофилакта Болгарского
  14. Новый Библейский Комментарий
  15. Лингвистический. Роджерс
  16. Комментарии Давида Стерна
  17. Ветхий Завет в Новом
  18. Комментарии Кузнецовой


2007–2026. Сделано с любовью для любящих и ищущих Бога. Если у вас есть вопросы или пожелания, то пишите нам bible-man@mail.ru.