Библия Каталіцкі Пераклад Рыма-Каталіцкага Касцёла

2 да Карынцянаў, 8 2-е пасланне да Карынцянаў, 8 глава

МІЛАСЦІНА ДЛЯ ЎБОГІХ У ЕРУЗАЛЕМЕ

Заахвочванне да велікадушнасці

1 Паведамляем вам, браты, пра ласку Божую, дадзеную Касцёлам Македоніі.
2 Бо ў цяжкім выпрабаванні ўціскам іх вялікая радасць і глыбокае ўбоства выліліся ў шчодрае багацце іхняй велікадушнасці.
3 Сведчу, што яны паводле сваіх сілаў і па-над сілы былі добраахвотнымі
4 і вельмі настойліва прасілі ў нас ласкі саўдзельнічаць у служэнні дзеля святых.
5 І зрабілі не толькі тое, на што мы спадзяваліся, але з волі Божай саміх сябе найперш даручылі Пану, а затым нам.
6 Дзеля гэтага мы прасілі Ціта, каб ён, як пачаў, так і завяршыў у вас і гэтую добрую справу.
7 Але паколькі вы перапоўненыя ўсім: вераю, словам, пазнаннем, усялякай стараннасцю і вашай любоўю да нас, то будзьце перапоўненыя гэтай ласкай.
8 Не кажу гэта як загад, але праз руплівасць іншых выпрабоўваю шчырасць вашай любові.
9 Бо вы ведаеце ласку Пана нашага Езуса Хрыста, што Ён, хоць быў багаты, стаў бедным дзеля вас, каб вы ўзбагаціліся Ягоным убоствам.
10 Я выказваю сваё меркаванне, што гэта карысна для ўсіх вас, якія з мінулага года першымі пачалі не толькі рабіць гэта, але і хацець гэтага.
11 А цяпер давядзіце справу да канца, каб ахвочая гатоўнасць здзейснілася па меры вашых сродкаў.
12 Бо калі ёсць гатоўнасць, яна ацэньваецца паводле таго, што нехта мае, а не паводле таго, чаго не мае.
13 Не пра тое гаворка, каб вы рабілі палёгку іншым, а сябе пакідалі ва ўціску, але каб была роўнасць.
14 Цяпер ваш дастатак дапаможа іх нястачы, каб іхні дастатак дапамог таксама вашай нястачы, каб была роўнасць,
15 як напісана: «Хто сабраў шмат, не меў лішку; і хто — мала, не меў нястачы».
Ціт — сябра і супрацоўнік Паўла

16 Дзякую Богу, які напоўніў сэрца Ціта такім клопатам пра вас,
17 бо ён прыняў запрашэнне і ў сваёй вялікай руплівасці, паводле свайго жадання, пайшоў да вас.
18 Разам з ім мы паслалі брата, якога хваляць усе Касцёлы за абвяшчэнне Евангелля.
19 І не толькі гэта, але ён выбраны таксама праз ускладанне рук Касцёламі, каб спадарожнічаць нам у той ласцы, якой мы ахвотна служым на славу самога Пана,
20 асцерагаючыся, каб не дакараў нас хто за такое мноства дароў, якія мы атрымалі праз сваё служэнне.
21 Бо мы клапоцімся аб добрым не толькі перад Панам, але і перад людзьмі.
22 Мы паслалі з імі брата нашага, адданасць якога мы шмат у чым выпрабавалі. Цяпер жа яго адданасць яшчэ большая, бо мае на вас вялікую надзею.
23 Што да Ціта, то гэта мой сябра і супрацоўнік дзеля вас. А што да братоў нашых, то яны пасланцы Касцёлаў, слава Хрыста.
24 Таму пакажыце ім вашую любоў і слушнасць нашага гонару за вас перад Касцёламі.
Нашли в тексте ошибку? Выделите её и нажмите:Ctrl + Enter

2-е пасланне да Карынцянаў, 8 глава. Пераклад Рыма-Каталіцкага Касцёла

Обратите внимание! Номера стихов — это ссылки, ведущие на раздел со сравнением переводов, параллельными ссылками, текстами с номерами Стронга. Попробуйте.


Публікуецца з дазволу праваўладальніка:
Канферэнцыя Каталіцкіх Біскупаў у Беларусі.
© 2017, 2019

Я ХОЧУ ПОМОЧЬ

Библии
Комментарии
  1. Новая Женевская Библия
  2. Учебной Библии МакАртура
  3. Толкование Мэтью Генри
  4. Комментарии МакДональда
  5. Толковая Библия Лопухина
  6. Комментарии Жана Кальвина
  7. Толкования Августина
  8. Библия говорит сегодня
  9. Комментарии Скоуфилда
  10. Комментарии Баркли
  11. Серия комментариев МакАртура
  12. Толкование Иоанна Златоуста
  13. Толкование Феофилакта Болгарского
  14. Новый Библейский Комментарий
  15. Лингвистический. Роджерс
  16. Комментарии Давида Стерна
  17. Ветхий Завет в Новом
  18. Комментарии Кузнецовой


2007–2026. Сделано с любовью для любящих и ищущих Бога. Если у вас есть вопросы или пожелания, то пишите нам bible-man@mail.ru.