Библия Каталіцкі Пераклад Рыма-Каталіцкага Касцёла

2 да Карынцянаў, 13 2-е пасланне да Карынцянаў, 13 глава

Заключныя настаўленні

1 Ужо трэці раз прыходжу да вас: вуснамі двух ці трох сведкаў пацвердзіцца кожнае слова.
2 Я гаварыў раней, калі быў у вас другі раз, і цяпер, калі далёка, паўтараю тым, якія раней зграшылі, і ўсім астатнім, што, калі зноў прыйду, не пашкадую.
3 Вы шукаеце доказу, што праз мяне гаворыць Хрыстус, які не бяссільны перад вамі, але моцны ў вас.
4 Хоць Ён быў укрыжаваны праз бяссілле, але жыве дзякуючы моцы Божай. Мы таксама бяссільныя ў Ім, але будзем жыць разам з Ім дзякуючы моцы Божай у вас.
5 Выпрабоўвайце саміх сябе, ці вы трываеце ў веры? Саміх сябе правярайце. Ці вы не ведаеце, што Езус Хрыстус у вас? А можа, вы нягодныя?
6 Спадзяюся, што вы даведаецеся, што мы годныя.
7 Молімся да Бога, каб вы не рабілі ніякага зла. Не для таго, што мы паказаліся годнымі, але каб вы рабілі дабро, а мы былі як нягодныя.
8 Мы нічога не можам рабіць супраць праўды, толькі дзеля праўды.
9 Таму радуемся, калі мы слабыя, а вы моцныя. Аб гэтым і молімся, аб вашай дасканаласці.
10 Дзеля гэтага я і пішу гэтае, каб, будучы сярод вас, не паступіў сурова паводле ўлады, якую даў мне Пан для будавання, а не для руйнавання.
ЗАКАНЧЭННЕ

Наказы, прывітанні і заключныя пажаданні

11 Урэшце, браты, радуйцеся, будзьце дасканалымі, суцяшайцеся, будзьце аднадумцамі, жывіце ў спакоі, і Бог любові і спакою будзе з вамі.
12 Прывітайце адзін аднаго святым пацалункам. Вітаюць вас усе святыя.
13 Ласка Пана Езуса Хрыста і любоў Бога, і еднасць Духа Святога з усімі вамі.
Нашли в тексте ошибку? Выделите её и нажмите:Ctrl + Enter

2-е пасланне да Карынцянаў, 13 глава. Пераклад Рыма-Каталіцкага Касцёла

Обратите внимание! Номера стихов — это ссылки, ведущие на раздел со сравнением переводов, параллельными ссылками, текстами с номерами Стронга. Попробуйте.


Публікуецца з дазволу праваўладальніка:
Канферэнцыя Каталіцкіх Біскупаў у Беларусі.
© 2017, 2019

ПОЖЕРТВОВАТЬ

Библии
Комментарии
  1. Новая Женевская Библия
  2. Учебной Библии МакАртура
  3. Толкование Мэтью Генри
  4. Комментарии МакДональда
  5. Толковая Библия Лопухина
  6. Комментарии Жана Кальвина
  7. Толкования Августина
  8. Библия говорит сегодня
  9. Комментарии Скоуфилда
  10. Комментарии Баркли
  11. Серия комментариев МакАртура
  12. Толкование Иоанна Златоуста
  13. Толкование Феофилакта Болгарского
  14. Новый Библейский Комментарий
  15. Лингвистический. Роджерс
  16. Комментарии Давида Стерна
  17. Ветхий Завет в Новом
  18. Комментарии Кузнецовой


2007–2026. Сделано с любовью для любящих и ищущих Бога. Если у вас есть вопросы или пожелания, то пишите нам bible-man@mail.ru.