Библия Сёмухі Пераклад Васіля Сёмухі

2 да Карынфянаў, 6 Другое да Карынфянаў, 6 глава

1 А мы, як памочнікі ў працы, просім вас, каб мілата Божая ня марна была прынята вамі.
2 Бо сказана: «у часіну спрыяльную пачуў Я цябе, і ў дзень выратаваньня дапамог табе». Вось цяпер часіна спрыяльная, вось, цяпер дзень выратаваньня.
3 Мы нікому ні ў чым не даём спатыкацца, каб не выстаўляць на глум служэньне,
4 а ва ўсім выяўляем сябе, як слуг Божых, у вялікай цярплівасьці, у бедах, у гаротах, ва ўцісках,
5 пад ударамі, у вязьніцах, у выгнаньнях, на працы, у чуваньнях, у пастах,
6 у чысьціні, у добрай разумнасьці, у вялікадушнасьці, у даброці, у Духу Сьвятым, у шчырай любові,
7 у слове ісьціны, у моцы Божай, са зброяю праўды ў правай і ў левай руцэ,
8 у славе і няславе, пры ганьбе і хвале: нас лічаць ашуканцамі, але мы верныя;
9 мы невядомыя, але нас пазнаюць; нас лічаць нябожчыкамі, але вось, мы жывыя; мы караныя, але мы не паміраем;
10 нас засмучаюць, а мы заўсёды радуемся; мы гаротнікі, але многіх багацім; мы нічога ня маем, але ўсім валодаем.
11 Вусны нашыя адкрытыя вам, Карынфяне, сэрца нашае расшырана.
12 Вам ня цесна ў нас; а ў сэрцах вашых цесна.
13 Такою ж роўнаю мераю — кажу вам, як дзецям, — зрабеце і вашае сэрца шырокім!
14 Ня ўгінайцеся пад чужое ярмо зь нявернымі. Бо што супольнага ў праведнасьці зь беззаконьнем? што супольнага ў сьвятла зь цемраю?
15 Якая згода паміж Хрыстом і Вэліярам? Альбо якая саўдзельнасьць у верніка зь няверным?
16 Якая агульнасьць храма Божага зь ідаламі? Бо вы храм Бога Жывога, як сказаў Бог: «усялюся ў іх і буду хадзіць у іх; і буду іхнім Богам, і яны будуць Маім народам».
17 І таму выйдзіце зь іхнага асяродзьдзя і аддзялецеся, — кажа Гасподзь, — і не дакранайцеся да нячыстага, і Я прыму вас
18 і буду вам за Айца, і вы будзеце Маімі сынамі і дочкамі, кажа Гасподзь Усеўладны».
Нашли в тексте ошибку? Выделите её и нажмите:Ctrl + Enter

Другое да Карынфянаў, 6 глава. Пераклад Васіля Сёмухі

Обратите внимание! Номера стихов — это ссылки, ведущие на раздел со сравнением переводов, параллельными ссылками, текстами с номерами Стронга. Попробуйте.


Публікуецца з дазволу праваўладальнікаў.
© 2002

ПОДДЕРЖАТЬ СЛУЖЕНИЕ

Библии
Комментарии
  1. Новая Женевская Библия
  2. Учебной Библии МакАртура
  3. Толкование Мэтью Генри
  4. Комментарии МакДональда
  5. Толковая Библия Лопухина
  6. Комментарии Жана Кальвина
  7. Толкования Августина
  8. Библия говорит сегодня
  9. Комментарии Скоуфилда
  10. Комментарии Баркли
  11. Серия комментариев МакАртура
  12. Толкование Иоанна Златоуста
  13. Толкование Феофилакта Болгарского
  14. Новый Библейский Комментарий
  15. Лингвистический. Роджерс
  16. Комментарии Давида Стерна
  17. Ветхий Завет в Новом
  18. Комментарии Кузнецовой


2007–2026. Сделано с любовью для любящих и ищущих Бога. Если у вас есть вопросы или пожелания, то пишите нам bible-man@mail.ru.