Біблія » Сабіла Пераклад Сабілы і Малахава

2 да карыньцянаў 11 Другое да карыньцянаў 11 раздзел

1 О, калі б вы (хоць) крыху былі цярплівымі да маёй няразумнасьці! Але вы і церпіце мяне.
2 Бо я руплюся аб вас рупнасьцю Божай; бо я заручыў вас аднаму Мужу, каб прадставіць Хрысту чыстую дзеву.
3 Але баюся, каб розумы вашыя ня былі пашкоджаны, як (некалі) зьмей хітрасьцю сваёй зьвёў Еву, так, каб і вы ня (ухіліліся) ад прастаты, якая ў Хрысьце.
4 Бо (бачу ў вас), што калі б нехта прыходзячы пачаў абвяшчаць другога Ісуса, якога мы вам ня абвяшчалі, альбо калі б вы атрымалі духа іншага, якога ня атрымалі, альбо Эвангельле іншае, якое вы ня прынялі, то вы (такога) гатовы б цярпець.
5 Бо думаю, што я ні ў чым ня маю нястачы перад вышэйшымі Апосталамі.
6 Хаця я (для вас) і просты ў слове, але ня ў пазнаньні. І мы ва ўсім добра вядомыя вам.
7 Ці саграшыў я, сябе ўніжаючы, каб вас узвысіць, калі я Божае Эвангельле апавясьціў вам зада́рма?
8 Дзеля вашага служэньня я браў на пражытак з другіх цэркваў,
9 і будучы (працуючы) у вас і перанёсшы нястачу я нікога ня абцяжарыў; таму што нястачу маю папоўнілі браты, якія прыйшлі з Македоніі; ды і ва ўсім стараўся і буду старацца быць для вас ня цяжарам.
10 Ёсьць праўда Хрыста ўва мне, таму пахвала гэта (за дабравешчаньне) у краях Ахаі ня будзе ад мяне адабрана.
11 Чаму (так кажу)? Ці таму, што ня люблю вас? Бог ведае!
12 Але што раблю, тое і буду рабіць, каб адсячы повад у тых, што шукаюць поваду, каб, у чым яны хваляцца, аказаліся (такімі ж), як і мы.
13 Таму што яны ілжэапосталы, ілжывыя працаўнікі, якія прыймаюць выгляд Апосталаў Хрыста.
14 І ня дзіва: бо сам шатан прыкідваецца ангелам сьвятла.
15 Таму нічога вялікага няма (у тым), калі і ягоныя служкі прыкідваюцца служкамі праведнасьці, канец якіх будзе паводля іхных учынкаў.
16 Ізноў кажу: хай ніхто ня палічыць мяне няразумным; а калі ня так, дык прыміце мяне, хаця б як няразумнага, каб і мне хоць чым-небудзь пахваліцца.
17 (А) што кажу, дык кажу ня паводля Госпада, але як бы па няразумнасьці пры гэткай адвазе на пахвалу.
18 Так як многія хваляцца паводля цела, то і я буду хваліцца.
19 Бо вы людзі мудрыя ахвотна церпіце няразумных.
20 Бо вы церпіце, калі хто вас панявольвае, калі хто (вас) аб’ядае, калі хто (вас) абірае, калі хто вывышшаецца, калі хто вас б’е ў твар.
21 На сорам вам кажу, што мы (на такія ўчынкі) аказаліся слабымі. Але калі нехта ў нечым асьмельваецца, то ў няразумнасьці гавару, асьмельваюся і я.
22 Яны жыды? І я. Яны ізраэляны? І я. Яны насеньне Абрагама? І я.
23 Яны служкі Хрыста? Кажу як няразумны: я балей (таго)! многа балей у працах, звыш меры ў плягах, намнога больш у вязьніцах, часта пры сьмерці.
24 Ад юдэяў я атрымаў пяць разоў па сорак (удараў) бяз аднаго.
25 Тройчы я быў пабіты палкамі, аднойчы быў пабіты камянямі, тройчы пацярпеў караблекрушэньне, ноч і дзень прабыў у (марской) глыбінí;
26 часта у падарожжах, падпадаў пад нябясьпекі на рэках, у нябясьпеках ад разбойнікаў, у нябясьпеках ад суайчыньнікаў, у нябясьпеках ад паганаў, у нябясьпеках у ме́сту, у нябясьпеках у пустэльні, у нябясьпеках на моры, у нябясьпеках паміж ілжэбратамі,
27 у працы і ў зьнемажэньні, часта ў нядасыпаньні, у голадзе і пра́зе, часта ў пастах, у холадзе і ў галізьне.
28 Апрача звычайных (клопатаў) кожны дзень вакол мяне людзкая зборка, клопат аб усіх цэрквах.
29 Хто зьнямагае, (з кім бы) і я ня зьнямагаў? Хто спатыкаецца, (за каго) і я ня ўзгараўся?
30 Калі належыць хваліцца, то я буду хваліцца маёю нямогласьцю.
31 Бог і Бацька Госпада нашага Ісуса Хрыста, Які багаславёны навекі, ведае, што я ня ілгу.
32 У Дамаску намесьнік валадара Арэты пільнаваў места дамаскае жадаючы схапіць мяне;
33 але я ў карзіне быў спушчаны праз вакно па (мястовай) сьцяне і пазьбег ягоных рук.
Знайшлі памылку ў тэксце? Вылучыце яе і націсніце: Ctrl + Enter


Сябры, вельмі патрэбныя наступныя папяровыя выданні:

  1. Сьвятая Бібля ў перакладзе Янкі Станкевіча 1973 (і Новы Закон 1970).
  2. Эвангельле Мацьвея, Марка, Лукі, Іоана — 1926−1930, Лодзь.
  3. Евангелля і Дзеі ў перакладах Гадлеўскага і Татарыновіча.
  4. Генезіс і Кніга Эклезіяста, або Прапаведніка ў перакладзе Яна Пятроўскага, 1984, 1987.

Калі вы імі валодаеце і можаце прадаць, патэлефануеце па тэлефоне +375296422269, ці напішыце — bible-man@mail.ru.

Калі вы чытаеце на беларускай мове, паспрабуйце новы праект — biblia.by:

Другое Пасланьне Апостала Паўлы да карыньцянаў, 11 раздзел. Пераклад Сабілы і Малахава.

Звярніце ўвагу. Нумары вершаў — гэта спасылкі, якія вядуць на раздзел з параўнаннем перакладаў, паралельнымі спасылкамі, тэкстамі з нумарамі Стронг. Паспрабуйце, магчыма, вы будзеце прыемна здзіўлены.

Публікуецца з дазволу аўтара.
© 2020

ПОДДЕРЖАТЬ ДЕНЬГАМИ

2 да карыньцянаў 11 раздзел в переводах:
2 да карыньцянаў 11 раздзел, комментарии:
  1. Новой Женевской Библии
  2. Толкование Мэтью Генри
  3. Комментарии МакДональда
  4. Толковая Библия Лопухина
  5. Комментарии Баркли
  6. Комментарии Жана Кальвина
  7. Толкования Августина
  8. Толкование Иоанна Златоуста
  9. Толкование Феофилакта Болгарского
  10. Новый Библейский Комментарий
  11. Лингвистический. Роджерс
  12. Комментарии Давида Стерна
  13. Библия говорит сегодня
  14. Комментарии Скоуфилда


2007–2024. Зроблена з любоўю для тых, што любяць і шукаюць Бога. Калі ў вас ёсць пытанні ці пажаданні, то пішыце нам: bible-man@mail.ru.