Библия Сабіла Пераклад Сабілы і Малахава

2 да карыньцянаў, 7 Другое да карыньцянаў, 7 глава

1 Дык вось, любасныя, маючы гэткія абяцаньні, ачысьцім сябе ад усяго, што апаганьвае цела і дух, учыняючы сьвятасьць у страху Божым.
2 Прыміце нас (у сэрцы вашыя)! Мы нікога ня пакрыўдзілі, нікому ня пашкодзілі, ні ў кога ня шукалі карысьці.
3 Ня на асуджэньне кажу; бо я ране́й сказаў, што вы ў сэрцах нашых, каб разам і паме́рці і жыць.
4 (Гавару) з вамі вельмі адкрыта, вельмі хвалюся вамі; я напоўнены суцяшэньнем, перапаўняюся радасьцю, пры ўсім уціску на нас.
5 Бо калі мы прыйшлі ў Македонію, цела нашае ня мела ніякага спакою, але адусюль мы былі ўцісьненыя: звонку — напасьці, унутры — страхі.
6 Але Бог, Які суцяшае ціхамірных, суцешыў нас прыходам Ціта;
7 і ня толькі ягоным прыходам, але і суцяшэньнем, якім ён быў суцешаны вамі, калі ён расказваў нам пра вашу руплівасьць, пра ваш плач, пра вашу прыхільнасьць да мяне, так што я (яшчэ) болей узра́даваўся.
8 Калі ж я і засмуціў вас тым Пасланьнем, ня шкадую, хоць было і шкадаваў; бо бачу, што гэнае Пасланьне хоць на (нейкі) час засмуціла вас.
9 Цяпер я радуюся ня таму, што вы былí засму́чаны, але таму, што вы былí засму́чаны на пакаяньне: бо былі засмучаны дзеля Бога, так што ні ў чым ад нас ня пацярпелі шкоды.
10 Таму што смутак дзеля Бога ўчыняе пакаяньне на збаўленьне, аб чым ня сьлед шкадаваць; а сьвецкі смутак учыняе сьмерць.
11 Глядзіце, ужо самае тое, што вы засму́чаны дзеля Бога, якую дбаласьць учыніла (гэта) у вас, колькі (просьбаў) прабачэньня, якое абурэньне, які страх, якое жаданьне, якую руплівасьць, якое спагнаньне! Ва ўсім вы паказалі сябе чыстымі ў гэтай справе.
12 Таму, калі я і напісаў вам, то ня дзеля таго, хто пакрыўдзіў, і ня дзеля пакрыўджанага, але дзеля таго, каб вачавіднай стала сярод вас ваша дбаласьць пра нас перад Богам.
13 Таму мы суцешаны вашым суцяшэньнем; шмат больш, нават празьмерна ўзрадаваліся мы радасьцю Ціта, таму што дух ягоны быў супакоены ўсімі вамі.
14 Таму, калі я і пахваліўся яму чым-небудзь пра вас, то ня быў пастыжоны, але як мы вам сказалі ўсё ў праўдзе, так і пахвала нашая перад Цітам аказалася праўдай.
15 І сэрца ягонае яшчэ мацней ту́ліцца да вас, пры ўспаміне аб паслухмянасьці ўсіх вас, як са страхам і трымценьнем вы прынялі яго.
16 Я радуюся таму, што ва ўсім магу пакласьціся на вас.
Нашли в тексте ошибку? Выделите её и нажмите:Ctrl + Enter

Другое да карыньцянаў, 7 глава. Пераклад Сабілы і Малахава

Обратите внимание! Номера стихов — это ссылки, ведущие на раздел со сравнением переводов, параллельными ссылками, текстами с номерами Стронга. Попробуйте.


Публікуецца з дазволу аўтара.
© 2020

ПОДДЕРЖАТЬ СЛУЖЕНИЕ

Библии
Комментарии
  1. Новая Женевская Библия
  2. Учебной Библии МакАртура
  3. Толкование Мэтью Генри
  4. Комментарии МакДональда
  5. Толковая Библия Лопухина
  6. Комментарии Жана Кальвина
  7. Толкования Августина
  8. Библия говорит сегодня
  9. Комментарии Скоуфилда
  10. Комментарии Баркли
  11. Серия комментариев МакАртура
  12. Толкование Иоанна Златоуста
  13. Толкование Феофилакта Болгарского
  14. Новый Библейский Комментарий
  15. Лингвистический. Роджерс
  16. Комментарии Давида Стерна
  17. Ветхий Завет в Новом
  18. Комментарии Кузнецовой


2007–2026. Сделано с любовью для любящих и ищущих Бога. Если у вас есть вопросы или пожелания, то пишите нам bible-man@mail.ru.