Біблія » Татарыновіч Пераклад П. Татарыновіча

Да галятаў 3 Да галятаў 3 раздзел

1 О, бязмысныя Галяты! Хто вас амарочыў ня слухаць праўды, вас, прадачараваных вобразам Езуса Хрыстуса якбы ў вас укрыжаванага?
2 Тое толькі хацеўбы ад вас даведацца: ці ад учынкаў Закону вы атрымалі Духа, ці ад слухання веры?
3 Няўжэ аж датаго вы бязмысныя, каб пачатае духам завяршаць цяпер целам?
4 Гэтулькі нацярпеліся надарма? Дый кабжа толькі надарма!
5 Ціж Той, Хто дае вам Духа і дзее цуды між вамі, праз учынкі Закону робіць гэта, ці дзеля послуху веры?
6 Як (і напісана): Абрагам паверыў Богу і гэта залічана яму ў праведнасьць.
7 Дык ведайцеж: тыя, хто зь веры, ёсьць сыны Абрагамавы.
8 І Пісанне, прадбачыўшы, што Бог вераю апраўдваціме паганаў, прадвясьціла Абрагаму: У табе будуць багаслаўлёныя ўсе народы.
9 Гэтак вось веручыя дабраславяцца зь верным Абрагамам;
10 а ўсе паклікаючыяся на ўчынкі Закону, знайходзяцца пад выкляцьцем; напісана бо: Пракляты кажны, хто не спаўняе вытрывала ўсяго напісанааг ў кнізе Закону.
11 А што Законам ніхто не асправядлівіцца перад Богам, дык гэта ясна такжа з напісанага: справядлівы жыве зь веры.
12 Закон-жа не ад веры, бо кажа: «Хто будзе выконываць яго загады, той будзе ў іх жыць.»
13 Хрыстус адкупіў нас ад выкляцьця Закону, стаўшыся за нас пракляцьцем, бо напісана: Пракляты ўсякі, хто вісіць на дрэве.
14 каб дабраслаўленства Абрагама праз Езуса Хрыстуса перайшло на паганаў і каб мы вераю атрымалі абецанага Духа.
15 Браты, па-людзку кажучы: навет людзкога тэстаманту, абгрунтаванага як належыцца, ніхто ня можа сказаваць, або перайначваць.
16 А вось Абрагаму й насенню ягонаму былі даныя абяцанні. Не сказана: «і насенням (патомкам)», якбы аба многіх, але аб адным: І насенню твайму, якім ёсьць Хрыстус
17 Тое кажу тады: Тэстаманту ўжо Богам уцьверджанага Закон, што зьявіўся чатырыста трыццаць год пазьней, аспрэчыць ня можа так, каб абяссіліць абяцанне.
18 Бо каліб спадчына была ад Закону, янаб ня была ўжо ад абяцання; але-ж бо Абрагаму Бог дараваў яе праз абяцанне.
19 Нашто-ж тады Закон? Ён дададзены быў дзеля праступства да часу прыйсьця патомка, якога датычыць абяцанне, аглошаны праз Анелаў рукою пасярэдніка.
20 Але пасярэдніка няма, калі хто адзін, а Бог-жа адзін.
21 Дык ціж Закон праціўны абяцанням Божым? Зусім не! Каліб даны быў закон, які могбы ажыцьцяўляць, тадыб існа маглоб асправядліўленне быць і з Закону;
22 алеж Пісанне замкнула ўсё пад грахом, каб абяцанне веручым было дана дзеля веры ў Езуса Хрыстуса.
23 А да прыйсьця веры мы былі сьцеражоныя Законам, чакаючы яе, меўшай адкрыцца.
24 Так што Закон быў нашым правадніком да Хрыстуса, каб асправядлівіцца вераю;
25 а як прыйшла вера, мы ўжо ня ёсьць пад гэтым правадніком,
26 усе бо сыны вы Божыя празь веру ў Хрыстуса Езуса.
27 Усе, што ў Хрыстуса хрысьціліся, ў Хрыстуса й ахінуліся.
28 Няма ўжо ні Юдэя, ні Грэка; няма ні слугі, ні вольнага; няма мужчыны, ці жанчыны; усе бо вы адно ў Хрыстусе Езусе.
29 А калі вы Хрыстусавы, дык і патомства Абрагамава, спадкаемнікі водле абяцання.
Знайшлі памылку ў тэксце? Вылучыце яе і націсніце: Ctrl + Enter


Сябры, вельмі патрэбныя наступныя папяровыя выданні:

  1. Сьвятая Бібля ў перакладзе Янкі Станкевіча 1973 (і Новы Закон 1970).
  2. Эвангельле Мацьвея, Марка, Лукі, Іоана — 1926−1930, Лодзь.
  3. Евангелля і Дзеі ў перакладах Гадлеўскага і Татарыновіча.
  4. Генезіс і Кніга Эклезіяста, або Прапаведніка ў перакладзе Яна Пятроўскага, 1984, 1987.

Калі вы імі валодаеце і можаце прадаць, патэлефануеце па тэлефоне +375296422269, ці напішыце — bible-man@mail.ru.

Калі вы чытаеце на беларускай мове, паспрабуйце новы праект — biblia.by:

Ліст да галятаў сьвятога Паўла апостала, 3 раздзел. Пераклад П. Татарыновіча.

Звярніце ўвагу. Нумары вершаў — гэта спасылкі, якія вядуць на раздзел з параўнаннем перакладаў, паралельнымі спасылкамі, тэкстамі з нумарамі Стронг. Паспрабуйце, магчыма, вы будзеце прыемна здзіўлены.

Я ХОЧУ ПОМОЧЬ

Да галятаў 3 раздзел в переводах:
Да галятаў 3 раздзел, комментарии:
  1. Новой Женевской Библии
  2. Толкование Мэтью Генри
  3. Комментарии МакДональда
  4. Толковая Библия Лопухина
  5. Комментарии Баркли
  6. Комментарии Жана Кальвина
  7. Комментарии Мартина Лютера
  8. Толкования Августина
  9. Толкование Иоанна Златоуста
  10. Толкование Феофилакта Болгарского
  11. Новый Библейский Комментарий
  12. Лингвистический. Роджерс
  13. Комментарии Давида Стерна
  14. Библия говорит сегодня
  15. Комментарии Скоуфилда


2007–2024. Зроблена з любоўю для тых, што любяць і шукаюць Бога. Калі ў вас ёсць пытанні ці пажаданні, то пішыце нам: bible-man@mail.ru.