Библия Дзекуць-Малея Пераклад Л. Дзекуць-Малея

Да Галятаў, 3 Да Галятаў, 3 глава

1 О, бязглуздыя Галяты! Хто вас ачараваў, каб не пакараліся праўдзе, (вас), у якіх перад вачыма напе́рад быў апісаны Ісус Хрыстос, (як-бы) ў вас раскрыжаваны?
2 Гэтае толькі хачу даве́дацца ад вас: ці ад дзе́л закону вы ўзялі Духа? Ці ад слуханьня ве́ры?
3 Ці вы гэткія бязглуздыя, што, пачаўшы духам, цяпе́р завяршаеце це́лам?
4 Няўжо-ж гэтулькі пацярпе́лі вы надарма? Дый каб жа надарма!
5 Бо Той, Хто дае́ вам Духа, між вамі цуды робіць, — ці ад дзе́л закону (гэтае робіць), ці ад слуханьня ве́ры?
6 Водле (таго, як) Аўраам паве́рыў Богу, і залічана яму гэтае ў праведнасьць (Быцьцё 15:6).
7 Ве́дайце-ж, што, хто ад ве́ры, гэтыя есьць сыны Аўраамавы.
8 І Пісаньне, прадба́чачы, што Бог ве́раю апраўдывае паганаў, загадзя апавясьціла Аўраама: у табе́ багасла́ўлены будуць усе́ народы (Быцьцё 12:3).
9 Гэтак тыя, што ад ве́ры, багаслаўляюцца разам з ве́рным Аўраамам.
10 А тыя, што ад дзе́л закону, тыя пад праклёнам. Бо напісана: пракляты ўсякі, хто ня трывае ў-ва ўсім, што напісана ў кнізе закону, каб рабіць гэтае (Другазаконьне 27:26).
11 А што законам ніхто не апраўдываецца перад Богам, гэта ясна, бо праведны ве́раю жыць будзе (Аввакума 2:4).
12 Закон-жа не ад ве́ры; але чалаве́к, які гэтае выпаўняе, жыць будзе ў гэтым (Лявіт 18:5).
13 Хрыстос адкупіў нас ад пракляцьця закону, стаўшыся за нас пракляцьцем (бо напісана: пракляты ўсякі, хто вісіць на дзе́раве) (Другазаконьне 21:23),
14 каб багаслаўле́ньне Аўраа́мавае ў Хрысьце́ Ісусе ста́лася на паганаў, каб абяцаньне Духа ўзялі мы праз ве́ру.
15 Браты, па чалаве́чаму кажу: навет чалаве́кам абве́шчанага запавету ніхто не адкідае, або не дадае́ (да яго).
16 Аўрааму-ж вы́сказаны прырачэньні і насе́ньню яго. Ня сказана: і насе́ньням, як аб многіх, але як аб адным: і насе́ньню твайму, якое ёсьць Хрыстос (Быцьцё 12:7).
17 Я-ж кажу тое, што запаве́ту аб Хрысьце́, ране́й сцьве́рджанага Богам, закон, які настаў цераз чатырыста трыццаць гадоў, не адмяняе на тое, каб прырачэньне было зьнішчана.
18 Бо, калі спадчына — ад закону, дык ужо не з прырачэньня; але Аўрааму Бог падараваў цераз прырачэньне.
19 Дык што-ж закон? Ён дадзены з прычыны праступкаў, да часу, пакуль прыйдзе насе́ньне, якому дадзена прырачэньне, і выкладзены праз ангелаў рукою пасярэдніка.
20 Але пасярэднік ня ёсьць аднаго, а Бог адзін.
21 Дык ці закон про́ціў прырачэньняў Божых? Няхай ня станецца! Бо калі-б даны быў закон, што можа ажыўляць, дык запраўды праведнасьць была-б ад закону;
22 але пісаньне замкнула ўсё пад грэхам, каб прырачэньне ад ве́ры Ісуса Хрыста было дадзена ве́руючым.
23 А да прыходу ве́ры мы замкнёны былі пад вартаю закону да таго часу, як мусіла адкрыцца ве́ра.
24 Дык закон быў для нас настаўнікам, (каб вясьці) да Хрыста, каб нам апраўдацца ве́раю.
25 Як-жа прышла ве́ра, мы ўжо не пад настаўнікам,
26 бо ўсе́ вы — сыны Божыя праз ве́ру ў Хрыста Ісуса.
27 Бо, колькі вас у Хрыста ахрысьціліся, у Хрыста апрануліся.
28 Няма ўжо Юдэя, ані Грэка; няма раба, ані свабоднага; няма мужчьшскага полу, ані жаноцкага: бо ўсе́ вы адно ў Хрысьце́ Ісусе.
29 Калі-ж вы — Хрыстовыя, дык вы — насе́ньне Аўраамавае і водле прырачэньня насьле́днікі.
Нашли в тексте ошибку? Выделите её и нажмите:Ctrl + Enter

Да Галятаў, 3 глава. Пераклад Л. Дзекуць-Малея

Обратите внимание! Номера стихов — это ссылки, ведущие на раздел со сравнением переводов, параллельными ссылками, текстами с номерами Стронга. Попробуйте.


Public Domain

Public Domain — народны здабытак.
Лукаш Дзекуць-Малей, Антон Луцкевіч.
1931, 1948; у 1985, 1991 унесены праўкі.

ПОДДЕРЖАТЬ ДЕНЬГАМИ

Библии
Комментарии
  1. Новая Женевская Библия
  2. Учебной Библии МакАртура
  3. Толкование Мэтью Генри
  4. Комментарии МакДональда
  5. Толковая Библия Лопухина
  6. Комментарии Жана Кальвина
  7. Толкования Августина
  8. Библия говорит сегодня
  9. Комментарии Скоуфилда
  10. Комментарии Баркли
  11. Комментарии Мартина Лютера
  12. Серия комментариев МакАртура
  13. Толкование Иоанна Златоуста
  14. Толкование Феофилакта Болгарского
  15. Новый Библейский Комментарий
  16. Лингвистический. Роджерс
  17. Комментарии Давида Стерна
  18. Ветхий Завет в Новом
  19. Комментарии Кузнецовой


2007–2026. Сделано с любовью для любящих и ищущих Бога. Если у вас есть вопросы или пожелания, то пишите нам bible-man@mail.ru.