Библия Сабіла Пераклад Сабілы і Малахава

Да галятаў, 5 Да галятаў, 5 глава

1 Дык стойце ў волі, якую даў нам Хрыстос, і ня сьхіляйцеся ізноў пад ярмо рабства.
2 Вось, я, Павал, кажу вам, што, калі вы абразаецеся, дык Хрыстос вам ня прынясе ніякай карысьці.
3 Дык сьведчу ізноў усякаму чалавеку, які абразаецца, што ён павінен выканаць увесь Закон.
4 Вы, якія апраўдваецеся Законам, сталіся адхіленымі ад Хрыста, вы адпа́лі ад Багадаці.
5 А мы духам чакаем і спадзяёмся на праведнасьць ад веры.
6 Бо ў Хрысьце Ісусе ня мае сілы ні абразаньне, ні няабразаньне, але вера, якая дзейнічае празь любоў.
7 Вы добра бе́глі, хто вас спыніў, каб вы ня былі паслухмянымі праўдзе?
8 Такое перакананьне ня ад Таго, Хто прыклікае вас.
9 Крошка кíсьлі ўсё цеста квасіць.
10 Я пэўны за вас у Госпадзе, што вы ня будзеце думаць інакш; а хто бунтуе вас, панясе спагнаньне, кім бы ён ні быў.
11 Браты, калі я ўсё яшчэ абвяшчаю абразаньне, дык за што я яшчэ дасюль ганíмы? Тады быў бы адхілены ка́мень спатыканьня крыжа.
12 О, калі б былі адсечаны тыя, што бунтуюць вас!
13 Бо вы, браты, прыкліканы да волі. Толькі воля вашая хай ня служыць падставай для (дагаджэньня) плоці, але любоўю служыце адзін аднаму.
14 Бо ўвесь Закон у адным сказе зьмяшчаецца: «любі бліжняга твайго, як самога сябе».
15 Калі ж вы адзін аднаго грызеце і заядаеце, сьцеражыцеся, каб вы ня былі зьнішчаны адзін адным.
16 А я кажу: жывіце Духам, дык ня споўніце пажаданьняў плоці.
17 Плоць прагне супраць Духу; а Дух — супраць плоці; і яны супрацівяцца адзін аднаму, так што вы ня тое робіце, чаго хацелі б.
18 Калі ж вы ве́дзены Духам, дык вы ня пад Законам.
19 Учынкі ж плоці ведамыя, якія ёсьць чужалоства, блудадзейства, нячыстасьць, разбэшчанасьць,
20 балванапаклонства, чарадзейства, варожасьць, сваркі, зайздрасьць, гнеў, звадкі, нязгоды, гарэзіі,
21 нянавісьць, забойствы, п’янствы, гулянкі і да таго падобнае, аб чым папярэджваю вас, як і раней папярэджваў, што тыя, што гэтак робяць, Валадарства Божага ў спадчыну ня атрымаюць.
22 Плод жа Духа ёсьць: любоў, радасьць, мір, доўгацярплівасьць, зычлівасьць, дабрыня, вера,
23 лагоднасьць, стрыманасьць. Супраць гэткіх няма Закону.
24 А Хрыстовыя раскрыжавалі плоць з юрлівасьцямі і пажадлівасьцямі.
25 Калі мы жывём Духам, дык Духам і ходзім.
26 Ня напаўняймася хванабэрыяй, ня раздражняйма адзін воднага, ня станьма адзін воднаму зайздросьціць.
Нашли в тексте ошибку? Выделите её и нажмите:Ctrl + Enter

Да галятаў, 5 глава. Пераклад Сабілы і Малахава

Обратите внимание! Номера стихов — это ссылки, ведущие на раздел со сравнением переводов, параллельными ссылками, текстами с номерами Стронга. Попробуйте.


Публікуецца з дазволу аўтара.
© 2020

ПОДДЕРЖИТЕ НАС

Библии
Комментарии
  1. Новая Женевская Библия
  2. Учебной Библии МакАртура
  3. Толкование Мэтью Генри
  4. Комментарии МакДональда
  5. Толковая Библия Лопухина
  6. Комментарии Жана Кальвина
  7. Толкования Августина
  8. Библия говорит сегодня
  9. Комментарии Скоуфилда
  10. Комментарии Баркли
  11. Комментарии Мартина Лютера
  12. Серия комментариев МакАртура
  13. Толкование Иоанна Златоуста
  14. Толкование Феофилакта Болгарского
  15. Новый Библейский Комментарий
  16. Лингвистический. Роджерс
  17. Комментарии Давида Стерна
  18. Ветхий Завет в Новом
  19. Комментарии Кузнецовой


2007–2026. Сделано с любовью для любящих и ищущих Бога. Если у вас есть вопросы или пожелания, то пишите нам bible-man@mail.ru.