Библия Каталіцкі Пераклад Рыма-Каталіцкага Касцёла

Да Галатаў, 5 Пасланне да Галатаў, 5 глава

Сутнасць хрысціянскай свабоды

1 Дзеля свабоды вызваліў вас Хрыстус. Таму трывайце і не паддавайцеся ярму няволі.
2 Вось я, Павел, кажу вам: калі вы дасцё сябе абрэзаць, Хрыстус вам нічым не дапаможа.
3 Яшчэ сведчу кожнаму чалавеку, які прымае абразанне, што ён павінен выконваць увесь Закон.
4 Вы, што апраўдваеце сябе Законам, аддаляецеся ад Хрыста і адпалі ад ласкі.
5 Мы ж у Духу з надзеяй чакаем апраўдання праз веру.
6 Таму што ў Хрысце Езусе не мае моцы ні абразанне, ні адсутнасць абразання, але вера, якая дзейнічае праз любоў.
Трыванне ў праўдзе

7 Вы беглі добра, і хто ж перашкодзіў вам быць паслухмянымі праўдзе?
8 Пераконванне гэтае не ад таго, які вас кліча.
9 Малая закваска квасіць усё цеста.
10 Наконт вас я ўпэўнены ў Пану, што вы не будзеце думаць інакш. А хто бунтуе вас, той будзе асуджанны, хто б ён не быў.
11 Браты, калі я і далей абвяшчаю абразанне, то чаму надалей мяне пераследуюць? Бо тады знікла б згаршэнне крыжа.
12 О, каб былі скалечаныя тыя, якія вас бунтуюць!
Свабода і любоў

13 Вы, браты, пакліканыя да свабоды. Толькі не выкарыстоўвайце свабоды, каб дагадзіць целу, але ў любові служыце адзін аднаму.
14 Бо ўвесь Закон спаўняецца ў адным: любі бліжняга свайго, як самога сябе.
15 Калі ж адзін аднаго кусаеце і з’ядаеце, то глядзіце, каб не пазабівалі вы адзін аднаго!
Учынкі цела і плады Духа

16 Я кажу: паступайце паводле Духа і не выконвайце жаданняў цела.
17 Бо жаданні цела супярэчаць Духу, а Дух супярэчыць целу, таму што яны супрацьстаяць адзін аднаму, каб вы не маглі рабіць таго, што хацелі б.
18 Калі кіруе вамі Дух, то вы не пад Законам.
19 Учынкі ж цела вядомыя, а гэта: распуста, нячыстасць, разбэшчанасць,
20 ідалапаклонства, чарадзейства, варожасць, спрэчкі, зайздрасць, гнеў, сварлівасць, звады, ерасі,
21 нянавісць, п’янства, непрыстойнасць і падобнае да гэтага. Кажу вам зноў, як і казаў, што тыя, хто гэта робіць, не атрымаюць у спадчыну Валадарства Божага.
22 А плод Духа — гэта любоў, радасць, спакой, доўгацярплівасць, лагоднасць, дабрыня, вернасць,
23 далікатнасць, стрыманасць. Супраць такіх няма Закону.
24 А тыя, хто належыць Хрысту, укрыжавалі цела разам з жаданнямі і пажадлівасцю.
25 Калі мы жывем паводле Духа, то і паступаем паводле Духа.
26 Не будзем шукаць пустой славы, дражнячы і ненавідзячы адзін аднаго.
Нашли в тексте ошибку? Выделите её и нажмите:Ctrl + Enter

Пасланне да Галатаў, 5 глава. Пераклад Рыма-Каталіцкага Касцёла

Обратите внимание! Номера стихов — это ссылки, ведущие на раздел со сравнением переводов, параллельными ссылками, текстами с номерами Стронга. Попробуйте.


Публікуецца з дазволу праваўладальніка:
Канферэнцыя Каталіцкіх Біскупаў у Беларусі.
© 2017, 2019

Я ХОЧУ ПОМОЧЬ

Библии
Комментарии
  1. Новая Женевская Библия
  2. Учебной Библии МакАртура
  3. Толкование Мэтью Генри
  4. Комментарии МакДональда
  5. Толковая Библия Лопухина
  6. Комментарии Жана Кальвина
  7. Толкования Августина
  8. Библия говорит сегодня
  9. Комментарии Скоуфилда
  10. Комментарии Баркли
  11. Комментарии Мартина Лютера
  12. Серия комментариев МакАртура
  13. Толкование Иоанна Златоуста
  14. Толкование Феофилакта Болгарского
  15. Новый Библейский Комментарий
  16. Лингвистический. Роджерс
  17. Комментарии Давида Стерна
  18. Ветхий Завет в Новом
  19. Комментарии Кузнецовой


2007–2026. Сделано с любовью для любящих и ищущих Бога. Если у вас есть вопросы или пожелания, то пишите нам bible-man@mail.ru.