Библия Каталіцкі Пераклад Рыма-Каталіцкага Касцёла

Да Галатаў, 4 Пасланне да Галатаў, 4 глава

Божае ўсынаўленне

1 Дык кажу вам: пакуль спадкаемца дзіця, ён нічым не адрозніваецца ад слугі, хоць ён і гаспадар над усім,
2 але падпарадкоўваецца да вызначанага айцом часу апекунам і распарадчыкам.
3 Так і мы, пакуль былі дзецьмі, служылі стыхіям свету.
4 Калі надышла паўната часу, паслаў Бог Сына свайго, народжанага ад жанчыны, падпарадкаванага Закону,
5 каб адкупіць тых, хто падлягаў Закону, каб мы атрымалі ўсынаўленне.
6 А паколькі вы сыны, Бог паслаў у вашыя сэрцы Духа Сына свайго, які ўсклікае: «Абба, Ойча!»
7 Таму ты ўжо не слуга, а сын, а калі сын, то і спадкаемца Божы.
Перасцярога перад адступніцтвам

8 Але тады, калі не ведалі вы Бога, вы служылі тым, якія па сутнасці не былі багамі.
9 Цяпер жа, калі вы ўжо пазналі Бога і самі пазнаныя Богам, чаго вяртаецеся да бяссільных і марных стыхіяў, якім зноў хочаце служыць?
10 Вы зважаеце на дні, месяцы, часы і гады.
11 Баюся, ці не дарма я працаваў для вас?
Стаўленне Паўла да галатаў

12 Браты, прашу вас, будзьце такімі, як я, бо і я такі, як вы. Вы мяне нічым не пакрыўдзілі.
13 Ведаеце, што першы раз я абвяшчаў вам Евангелле, калі быў хворы.
14 У выпрабаванні вашым з прычыны маёй хваробы вы не адкінулі мяне, але прынялі як Божага анёла, як Езуса Хрыста.
15 Дык дзе ж вашая радасць? Сведчу вам, што калі б было можна, вы вырвалі б свае вочы і аддалі мне.
16 Ці ж я стаў для вас ворагам, кажучы вам праўду?
17 Яны рупяцца аб вас не з добрых меркаванняў, але хочуць адлучыць вас ад мяне, каб вы рупіліся аб іх.
18 Добра ж рупіцца аб добрым заўсёды, а не толькі тады, калі я прысутны сярод вас.
19 Дзеці мае, я зноў нараджаю вас у пакутах, пакуль вобраз Хрыста не сфармуецца ў вас.
20 Хацеў бы быць у вас цяпер і змяніць мой голас, бо сам не ведаю, што з вамі рабіць.
ЗАКОН І СВАБОДА

Два запаветы: Агар і Сара

21 Скажыце мне, вы, якія хочаце жыць пад Законам, ці ж вы не чуеце Закону?
22 Напісана, што ў Абрагама было два сыны: адзін ад нявольніцы, другі ад свабоднай.
23 Але той, што ад нявольніцы, нарадзіўся паводле цела, а той, што ад свабоднай — з абяцання.
24 У гэтым ёсць алегорыя: гэта два запаветы. Адзін, на гары Сінай, які нараджае для няволі, — гэта Агар.
25 Бо Агар — гэта гара Сінай у Арабіі і адпавядае цяперашняму Ерузалему, таму што ён зняволены са сваімі сынамі.
26 А Ерузалем, што ўгары, свабодны, ён — нашая маці.
27 Бо напісана:

«Узвесяліся, бясплодная, што не нараджала; усклікні і закрычы, якая не цярпела родаў, таму што ў пакінутай больш дзяцей, чым у той, што мае мужа».

28 Вы ж, браты, так як Ісаак, дзеці абяцання.
29 Але як і тады той, што нарадзіўся паводле цела, пераследаваў таго, які паводле духа, так і цяпер.
30 А што кажа Пісанне? «Выгані нявольніцу і яе сына, бо не будзе спадкаемцам сын нявольніцы разам з сынам свабоднай».
31 Таму, браты, мы дзеці не нявольніцы, але свабоднай.
Нашли в тексте ошибку? Выделите её и нажмите:Ctrl + Enter

Пасланне да Галатаў, 4 глава. Пераклад Рыма-Каталіцкага Касцёла

Обратите внимание! Номера стихов — это ссылки, ведущие на раздел со сравнением переводов, параллельными ссылками, текстами с номерами Стронга. Попробуйте.


Публікуецца з дазволу праваўладальніка:
Канферэнцыя Каталіцкіх Біскупаў у Беларусі.
© 2017, 2019

Я ХОЧУ ПОМОЧЬ

Библии
Комментарии
  1. Новая Женевская Библия
  2. Учебной Библии МакАртура
  3. Толкование Мэтью Генри
  4. Комментарии МакДональда
  5. Толковая Библия Лопухина
  6. Комментарии Жана Кальвина
  7. Толкования Августина
  8. Библия говорит сегодня
  9. Комментарии Скоуфилда
  10. Комментарии Баркли
  11. Комментарии Мартина Лютера
  12. Серия комментариев МакАртура
  13. Толкование Иоанна Златоуста
  14. Толкование Феофилакта Болгарского
  15. Новый Библейский Комментарий
  16. Лингвистический. Роджерс
  17. Комментарии Давида Стерна
  18. Ветхий Завет в Новом
  19. Комментарии Кузнецовой


2007–2026. Сделано с любовью для любящих и ищущих Бога. Если у вас есть вопросы или пожелания, то пишите нам bible-man@mail.ru.