Біблія » Чарняўскі-17 Пераклад Чарняўскага 2017

Да Галатаў 4 Ліст да Галатаў 4 раздзел

1 Кажу ж вам: пакуль спадкаемец дзіця, ён нічым не адрозніваецца ад нявольніка, хоць ён і гаспадар над усім,
2 але знаходзіцца да вызначанага часу пад апекунамі і аканомамі.
3 Так і мы, пакуль мы былі дзецьмі, былі паняволены стыхіямі свету.
4 А калі прыйшла поўня часу, паслаў Бог Свайго Сына, народжанага жанчынай, стаўшага пад закон,
5 каб адкупіў тых, якія былі пад законам, каб і мы атрымалі ўсынаўленне.
6 А дзеля таго, што вы — сыны, паслаў Бог Духа Сына Свайго ў сэрцы вашы, Які кліча: «Абба, Ойча!»
7 Так што ты ўжо не нявольнік, але сын; а калі сын, дык і спадкаемец Божы праз Хрыста.
8 Але тады, калі не ведалі вы Бога, служылі тым, якія па сутнасці не ёсць багамі.
9 Цяпер жа, калі вы ўжо пазналі Бога і самі пазнаныя Богам, чаго вяртаецеся да бяссільных і бязродных стыхій, якім зноў хочаце служыць?
10 Вы глядзіце на дні, месяцы, часы і гады!
11 Баюся за вас, што, можа, надарма працаваў у вас.
12 Браты, прашу вас, будзьце такімі, як і я; бо і я стаўся такім, як вы. Нічым вы мяне не скрыўдзілі.
13 Вы ж ведаеце, як праз слабасць цела першы раз я дабравесціў вам,
14 і вы не пагардзілі спакусай маёй у целе маім, і не адрынулі, але прынялі мяне як анёла Божага, як Хрыста Ісуса.
15 Дзе ж тады тое шчасце ваша? Сведчу вам, што, калі б гэта было магчыма, дык, вочы сабе вырваўшы, аддалі б іх мне.
16 Дык ці ворагам стаўся я вам за тое, што казаў вам праўду?
17 Рупяцца яны пра вас не з дабра, але хочуць адарваць вас, каб аб іх вы рупіліся.
18 Добра рупіцца аб добрым заўсёды, а не тады толькі, калі я знаходжуся паміж вас;
19 дзеткі мае, зноў вас нараджаю ў муках, пакуль уфармуецца ў вас Хрыстос.
20 Хацеў бы я быць у вас цяпер ды змяніць голас мой, бо сам я ў неўразуменні аб вас.
21 Скажыце мне тыя, што хочаце жыць пад законам: ці закону вы не чулі?
22 Напісана, што Абрагам меў двух сыноў: аднаго з нявольніцы, другога з вольнай.
23 Але той, што з нявольніцы, паводле цела нарадзіўся, а той, што з вольнай, — праз абяцанне.
24 Гэта як алегорыя сказана, абазначае гэта два запаветы: адзін — на гары Сінай, што на няволю родзіць, гэта Агар.
25 Бо гэтая Агар — гара Сінай у Арабіі, адпавядае цяперашняму Ерузаліму і зняволена з сынамі сваімі.
26 Той жа Ерузалім, што ўгары, вольны, і ёсць маці ўсім нам.
27 Напісана бо: «Узвесяліся, няплодная, якая не нараджаеш, усклікай і крычы, якая не пакутуеш родамі, бо ў пакінутай больш дзяцей, чым у той, якая мае мужа».
28 Мы ж, браты, паводле Ізаака дзеці абяцання.
29 Але як і тады той, што паводле цела нарадзіўся, пераследаваў таго, які паводле духа, так і цяпер.
30 А што кажа Пісанне? «Выгані нявольніцу і яе сына, бо не будзе спадкаемцам сын нявольніцы разам з сынам вольнай».
31 Дык вось, браты, мы дзеці не нявольніцы, але вольнай.
Знайшлі памылку ў тэксце? Вылучыце яе і націсніце: Ctrl + Enter


Сябры, вельмі патрэбныя наступныя папяровыя выданні:

  1. Сьвятая Бібля ў перакладзе Янкі Станкевіча 1973 (і Новы Закон 1970).
  2. Эвангельле Мацьвея, Марка, Лукі, Іоана — 1926−1930, Лодзь.
  3. Евангелля і Дзеі ў перакладах Гадлеўскага і Татарыновіча.
  4. Генезіс і Кніга Эклезіяста, або Прапаведніка ў перакладзе Яна Пятроўскага, 1984, 1987.

Калі вы імі валодаеце і можаце прадаць, патэлефануеце па тэлефоне +375296422269, ці напішыце — bible-man@mail.ru.

Калі вы чытаеце на беларускай мове, паспрабуйце новы праект — biblia.by:

Ліст да Галатаў, 4 раздзел. Пераклад Чарняўскага 2017.

Звярніце ўвагу. Нумары вершаў — гэта спасылкі, якія вядуць на раздзел з параўнаннем перакладаў, паралельнымі спасылкамі, тэкстамі з нумарамі Стронг. Паспрабуйце, магчыма, вы будзеце прыемна здзіўлены.

Біблейскае таварыства ў Рэспубліцы Беларусь

Публікуецца з дазволу Міжканфесіянальнага хрысціянскага рэлігійнага брацтва
«Біблейскае таварыства ў Рэспубліцы Беларусь».
© 2017

ПОДДЕРЖАТЬ ДЕНЬГАМИ

Да Галатаў 4 раздзел, слухаць:
Да Галатаў 4 раздзел в переводах:
Да Галатаў 4 раздзел, комментарии:
  1. Новой Женевской Библии
  2. Толкование Мэтью Генри
  3. Комментарии МакДональда
  4. Толковая Библия Лопухина
  5. Комментарии Баркли
  6. Комментарии Жана Кальвина
  7. Комментарии Мартина Лютера
  8. Толкования Августина
  9. Толкование Иоанна Златоуста
  10. Толкование Феофилакта Болгарского
  11. Новый Библейский Комментарий
  12. Лингвистический. Роджерс
  13. Комментарии Давида Стерна
  14. Библия говорит сегодня
  15. Комментарии Скоуфилда


2007–2024. Зроблена з любоўю для тых, што любяць і шукаюць Бога. Калі ў вас ёсць пытанні ці пажаданні, то пішыце нам: bible-man@mail.ru.