Библия Станкевіча Пераклад Яна Станкевіча

Да Галятаў, 4 Да Галятаў, 4 глава

1 Вось жа скажу: пакуль спадкаемца бязьлетак, ён нічым ня розьніцца ад нявольніка, хоць і спадар усяго;
2 Але ён падданы апякуном а дамаверам аж да року айцом прызначанага.
3 Гэтак і мы, пакуль былі бязьлеткамі, былі паняволены наваламі сьвету;
4 Але як прышла паўніня часу, Бог паслаў Сына Свайго, народжанага із жонкі, народжанага пад Законам,
5 Каб адкупіць тых, што пад Законам, каб мы адзяржалі ўсынаўленьне.
6 А як вы сынове, Бог паслаў у сэрцы вашыя Духа Сына Свайго, Каторы гукае: «Аўва, Войча!»
7 Затым ты ўжо не нявольнік, але сын; а калі сын, дык спадкаемца Божы пераз Хрыста.
8 Але тады запраўды, ня знаўшы Бога, вы былі ў няволі ў тых, што з прыроды не багі;
9 Цяпер жа, пазнаўшы Бога, або валей кажучы, будучы пазнаныя Богам, нашто зварачаецеся ізноў да кволых а галетных навалаў, у каторых ізноў нанава хочаце быць у няволі?
10 Назірайце дні а месяцы а поры а гады.
11 Баюся за вас, ці запраўды не дарма я працаваў меж вас.
12 Будзьце, як я; бо я, як вы; браты, прашу вас. Вы нічым ня ўкрыўдзілі мяне.
13 Бо ведаеце, што ў кволасьці цела я абяшчаў Евангелю вам уперад,
14 І спакусы мае ў целе маім вы ўлегцы ня мелі, і не адхінулі з грэбаваньням, але прынялі мяне, як ангіла Божага, як Хрыста Ісуса!
15 Што за шчасьце тады было ваша! Сьветчу вам, што, калі б льга было, вы вылупілі б вочы свае і далі імне.
16 Дык нягож я стаў непрыяцелям вашым, кажучы вам праўду?
17 Ня добрая рупатлівасьць іхная праз вас, бо хочуць аддзяліць вас, каб вы рупіліся празь іх.
18 Добры рупіцца заўсёды праз добрае, а ня толькі, як я прытомны ў вас.
19 Дзеткі мае, дзеля каторых я ізноў у трудненьню, пакуль не ўхармуецца ў вас Хрыстос!
20 Зычыў бы я цяпер быць із вамі і адмяніць голас свой, бо я заклапочаны ўзглядам вас.
21 Скажыце імне вы, што зычыце быць пад Законам, хіба вы ня слухаеце Закону?
22 Бо напісана, што Абрагам меў двух сыноў, аднаго зь нявольніцы, а другога з вольніцы.
23 Але тый, што зь нявольніцы, быў народжаны подле цела; а тый, што з вольніцы — подле абятніцы.
24 У гэтым ёсьць атумекі; бо гэта дзьве змовы: адна з гары Сынайскае, што родзе ў няволю, каторая ё Гаґар,
25 бо Гаґар ё гара Сынай ув Арабе і адказуе цяперашняму Ерузаліму, бо ён ізь дзецьмі сваімі ў няволі.
26 А вышні Ерузалім вольны; ён — маці ўсіх нас.
27 Бо напісана: «Цешся бясплодная, каторая не радзіла; крыкні а загукай ты, што ня труднішся родамі; бо ў пакіненай шмат болей дзяцей, чымся ў маючай мужа».
28 А мы, браты, дзеці абятніцы подле зразы Ісака.
29 Але як тады народжаны подле цела перасьледаваў народжанага подле духа, так і цяперака.
30 Але што кажа Пісьмо? «Выкінь нявольніцу й сына ейнага, бо ніяк сын нявольнічын ня будзе спадкаемцам разам із сынам вольнічыным».
31 Дык, браты, мы дзеці не нявольнічыны, але вольнічыны.
Нашли в тексте ошибку? Выделите её и нажмите:Ctrl + Enter

Да Галятаў, 4 глава. Пераклад Яна Станкевіча

Обратите внимание! Номера стихов — это ссылки, ведущие на раздел со сравнением переводов, параллельными ссылками, текстами с номерами Стронга. Попробуйте.

ПОДДЕРЖИТЕ НАС

Библии
Комментарии
  1. Новая Женевская Библия
  2. Учебной Библии МакАртура
  3. Толкование Мэтью Генри
  4. Комментарии МакДональда
  5. Толковая Библия Лопухина
  6. Комментарии Жана Кальвина
  7. Толкования Августина
  8. Библия говорит сегодня
  9. Комментарии Скоуфилда
  10. Комментарии Баркли
  11. Комментарии Мартина Лютера
  12. Серия комментариев МакАртура
  13. Толкование Иоанна Златоуста
  14. Толкование Феофилакта Болгарского
  15. Новый Библейский Комментарий
  16. Лингвистический. Роджерс
  17. Комментарии Давида Стерна
  18. Ветхий Завет в Новом
  19. Комментарии Кузнецовой


2007–2026. Сделано с любовью для любящих и ищущих Бога. Если у вас есть вопросы или пожелания, то пишите нам bible-man@mail.ru.