Библия Станкевіча Пераклад Яна Станкевіча

Да Галятаў, 2 Да Галятаў, 2 глава

1 Потым, за чатырнанцаць год, я ізноў хадзіў да Ерузаліму з Варнаваю, узяўшы із сабою й Ціта.
2 Узышоў жа подле аб’яўленьня і пакладаў перад імі Евангелю, каторую я абяшчаю меж народаў, але асобна выдатным, каб можа дарма ня бегаць цяпер і ўперад.
3 Але й Ціт, што, будучы Грэкам, быў з імною, ня быў прысілены абразацца.
4 І дзеля хвальшывых братоў, што былі прыведзены патай, каторыя цікавалі, каб падгледзіць свабоду нашу, каторую маем у Хрысту Ісусу, каб паняволіць нас,
5 Мы ані на гадзіну ня ўступілі і не паддаліся, каб праўда Евангелі заставалася ў вас.
6 І ў значных чымсь, чым-колечы яны ня былі б, імне няма нічога асаблівага: Бог не глядзіць на асобу людзіны. І значныя імне нічога не дадалі;
7 Але наадварот, бачачы, што Дабравесьць неабразаным была даверана імне, як Пётру абразаным, —
8 Бо Тый, што дзеяў у Пётру дзеля апосталства ў вабрэзаных, дзеяў таксама ў імне ўзглядам паган, —
9 І ведаючы ласку, даную імне, Якаў а Кіфа а Яан, каторых мелі за стаўпоў, далі імне а Варнаве правіцу ўзаем’я, каб мы йшлі да паган, а яны да абразаньня,
10 Адно, каб мы памятавалі бедных, што я жадаў рабіць.
11 Як жа Пётра прышоў да Антыёхі, дык я аблічна спрацівіўся яму, бо ён годзен быў ганеньня.
12 Бо, да прыбыцьця некатрых ад Якава, еў з тымі з народаў, а як яны прышлі, ён адсунуўся а аддзяліўся, баючыся абразаньня.
13 І зь ім засталыя із Жыдоў прыдаваліся, ажно Варнава паддаўся іх двудушнасьці.
14 Але як я абачыў, што яны ня проста ходзяць подле праўды Евангелі, я сказаў Пётру перад усімі: «Калі ты, будучы Жыдам, жывеш, як няжыд, а не як Жыды, дык чаму сіліш няжыдоў да Юдаізмы?»
15 Мы з прыроды Жыды, а ня грэшнікі з народаў;
16 Але, ведаючы, што людзіна правіцца ня ўчынкамі Закону, але вераю ў Ісуса Хрыста, і мы ўверылі ў Хрыста Ісуса, каб аправіцца вераю ў Хрыста, а ня ўчынкамі Закону; бо ўчынкамі Закону ніякае цела не аправіцца.
17 Калі ж, шукаючы апраўленьня ў Хрысту, мы й самы аказаліся грэшнікамі, — дык нягож Хрыстос слуга грэху? Няхай ня станецца так!
18 Бо калі я ізноў станаўлю, што абурыў, дык сам сябе раблю выступнікам.
19 Законам я памер дзеля Закону, каб жыць дзеля Бога.
20 Я ўкрыжаваны з Хрыстом, і ня жыву ўжо я, але Хрыстос жывець у імне. А што цяпер жыву ў целе, то жыву вераю ў Сына Божага, што ўлюбіў мяне і аддаў Сябе Самога за мяне.
21 Не адхінаю ласкі Божае; а калі справядлівасьць Законам, дык Хрыстос памер дарма.
Нашли в тексте ошибку? Выделите её и нажмите:Ctrl + Enter

Да Галятаў, 2 глава. Пераклад Яна Станкевіча

Обратите внимание! Номера стихов — это ссылки, ведущие на раздел со сравнением переводов, параллельными ссылками, текстами с номерами Стронга. Попробуйте.

Я ХОЧУ ПОМОЧЬ

Библии
Комментарии
  1. Новая Женевская Библия
  2. Учебной Библии МакАртура
  3. Толкование Мэтью Генри
  4. Комментарии МакДональда
  5. Толковая Библия Лопухина
  6. Комментарии Жана Кальвина
  7. Толкования Августина
  8. Библия говорит сегодня
  9. Комментарии Скоуфилда
  10. Комментарии Баркли
  11. Комментарии Мартина Лютера
  12. Серия комментариев МакАртура
  13. Толкование Иоанна Златоуста
  14. Толкование Феофилакта Болгарского
  15. Новый Библейский Комментарий
  16. Лингвистический. Роджерс
  17. Комментарии Давида Стерна
  18. Ветхий Завет в Новом
  19. Комментарии Кузнецовой


2007–2026. Сделано с любовью для любящих и ищущих Бога. Если у вас есть вопросы или пожелания, то пишите нам bible-man@mail.ru.