Библия Станкевіча Пераклад Яна Станкевіча

Да Галятаў, 6 Да Галятаў, 6 глава

1 Браты! калі запраўды людзіне луча выступ, вы духоўныя праўце таковага ў духу лагоднасьці, назіраючы кажны за сабою, каб ня быць спакушаным.
2 Насіце цяжары адзін аднаго і гэтак вы споўніце закон Хрыстоў.
3 Бо хто ўважае сябе за што-колечы, будучы нішто, тый ашукуе сам сябе.
4 Кажны няхай спробуе свой учынак, і тады будзе мець пахвалу толькі ў сабе, а ня ў другім;
5 Бо кажны панясець свой цяжар.
6 Навучаны словам дзяліся кажным дабром із навучаючым.
7 Ня дайся зводзіць; Бога не асьмяеш. Бо што пасее людзіна, тое й пажнець.
8 Бо хто сее ў цела свае, пажнець расклад; а хто сее ў Дух, з Духа пажнець жыцьцё вечнае.
9 Робячы дабро, не безнадзейся; бо ўпару пажнем, калі ня скволеем.
10 Дык, пакуль ё час, рабіма дабро ўсім, і пагатове хатнім зь веры.
11 Бачыце, якімі вялікімі літарамі я напісаў вам сваёй рукою.
12 Зычачыя хваліцца целам сіляць вас абразацца адно дзеля таго, каб ня быць перасьледаванымі за крыж Хрыстоў;
13 Бо й самы тыя, што абразаюцца, не дзяржаць Закону, але хочуць, каб вы абразаліся, каб пахваліцца целам вашым.
14 Але што да мяне, я ня буду хваліцца, хіба адно крыжам Спадара нашага Ісуса Хрыста, Каторым дзеля мяне сьвет укрыжаваны, і я дзеля сьвету.
15 Бо ў Хрысту Ісусу нічога ня знача ані абразаньне, ані неабразаньне, але новы стварэнец.
16 Тым, што ходзяць подле гэтага правіла, супакой ім а міласэрдзе, і Ізраелю Божаму.
17 Наапошку, няхай ніхто не цяжарыць мяне, бо я нашу на целе сваім болькі Спадара Ісуса Хрыста.
18 Ласка Спадара нашага Ісуса Хрыста з духам вашым, браты. Амін.
Нашли в тексте ошибку? Выделите её и нажмите:Ctrl + Enter

Да Галятаў, 6 глава. Пераклад Яна Станкевіча

Обратите внимание! Номера стихов — это ссылки, ведущие на раздел со сравнением переводов, параллельными ссылками, текстами с номерами Стронга. Попробуйте.

ПОДДЕРЖАТЬ ДЕНЬГАМИ

Библии
Комментарии
  1. Новая Женевская Библия
  2. Учебной Библии МакАртура
  3. Толкование Мэтью Генри
  4. Комментарии МакДональда
  5. Толковая Библия Лопухина
  6. Комментарии Жана Кальвина
  7. Толкования Августина
  8. Библия говорит сегодня
  9. Комментарии Скоуфилда
  10. Комментарии Баркли
  11. Комментарии Мартина Лютера
  12. Серия комментариев МакАртура
  13. Толкование Иоанна Златоуста
  14. Толкование Феофилакта Болгарского
  15. Новый Библейский Комментарий
  16. Лингвистический. Роджерс
  17. Комментарии Давида Стерна
  18. Ветхий Завет в Новом
  19. Комментарии Кузнецовой


2007–2026. Сделано с любовью для любящих и ищущих Бога. Если у вас есть вопросы или пожелания, то пишите нам bible-man@mail.ru.