Библия Гадлеўскі Пераклад В. Гадлеўскага

Дзеі, 5 Апостальскія Дзеі, 5 глава

1 Адзін-жа муж, на імя Ананій, з жонкай сваею Сафірай, прадаў поле,
2 і адлажыў з заплаты за поле, з ведама сваей жонкі, і прынёсшы нейкую часьць, палажыў ля ног апосталаў.
3 І сказаў Пётр: Ананій, чаму д’ябал скусіў тваё сэрца, каб ты лгаў Духу сьвятому і адлажыў з заплаты за поле?
4 Ці-ж астаючыся яно не пры табе аставалася, а прададзенае ці-ж ня ў тваей было моцы? Чаму-ж ты пастанавіў у сэрцы сваім гэтую рэч? Ты не салгаў людзям, але Богу.
5 А пачуўшы гэтыя словы, Ананій упаў і сканаў. І зьняў вялікі страх усіх, каторыя чулі.
6 А ўстаўшы, дзяцюкі прынялі яго і вынесшы, пахавалі.
7 Прайшло-ж каля трох гадзін часу, і жонка ягона, ня ведаючы, што стала, увайшла.
8 І сказаў ей Пётр: Скажы мне жанчына, ці вы за столькі прадалі поле? Яна-ж сказала: Так за столькі.
9 Пётр-жа да яе: што гэта вы змовіліся, каб спакушваць Духа Панскага? Вось ногі тых, што пахавалі твайго мужа, ля дзьвярэй, і цябе вынясуць.
10 Яна зараз-жа ўпала ля ног ягоных і сканала. Увайшоўшы-ж дзяцюкі, знайшлі яе памёршаю і вынесьлі і пахавалі каля яе мужа.
11 І зьняў вялікі страх увесь касьцёл і ўсіх, што чулі аб гэтым.
12 Праз рукі-ж апосталаў дзеяліся многія знакі і цуды ў народзе. І былі ўсе аднадушна ў прысенку Саламона,
13 а з іншых ніхто не адважаваўся да іх далучыцца; але народ іх славіў
14 і болей павялічвалася мноства мужоў і жанок, веручых у Пану,
15 так што на вуліцы выносілі хворых і клалі на ложах і насілках, каб пры праходзе Пятра прынамся цень ягоны ацяніў каго-колечы з іх і каб былі звольнены ад сваіх хваробаў.
16 Зьбіралася-ж так-жа мноства з суседніх гарадоў да Ерузаліму, прыносячы хворых і мучаных духамі нячыстымі; усе яны былі аздароўлены.
17 І паўстаўшы архісьвятар і ўсе, што з ім былі (гэта ёсьць гэрэзыя садукеяў), былі напоўнены зайздрасьцяй,
18 і налажылі рукі на апосталаў і пасадзілі іх у вагульны вастрог.
19 Але анёл Панскі, уначы адчыніўшы дзьверы вастрогу і вывеўшы іх, сказаў:
20 Ідзеце, і стаўшы гаварэце народу ў сьвятыні ўсе словы гэтага жыцьця.
21 Яны, пачуўшы, увайшлі нараніцы ў сьвятыню і навучалі. А прыйшоўшы архісьвятар і тыя, што з ім былі, склікалі Раду і ўсіх старшых з сыноў Ізраіля, і паслалі ў вастрог, каб іх прывесьці.
22 Калі-ж прыйшлі слугі, і адчыніўшы вастрог, не знайшлі іх, вярнуўшыся, абвесьцілі,
23 кажучы: Вастрог-то мы знайшлі замкнёны з усей стараннасьцяй, і стражнікаў стаячых перад дзьвярамі, але адчыніўшы, мы ўнутры нікога не знайшлі.
24 Калі-ж пачулі гэтыя словы, начальнік сьвятыні і архісьвятары сумневаліся аб іх, што-б гэта сталася?
25 Прыйшоўшы-ж нехта, сказаў ім: што вось мужы, каторых вы пасадзілі ў вастрог, ёсьць у сьвятыні, стаяць і вучаць народ.
26 Тады пайшоў начальнік з слугамі і прывёў іх бяз гвалту, бо баяліся народу, каб не закаменаваў іх.
27 І прывёўшы іх, паставілі перад Радай. І спытаўся ў іх архісьвятар,
28 кажучы: Мы вам забаронай забаранілі, каб вы ня вучылі ў гэтае імя, а вы вось напоўнілі Ерузалім вашаю навукаю і хочаце на нас узьвесьці кроў гэтага чалавека.
29 Адказваючы-ж Пётр і апосталы сказалі: Болей трэба слухаць Бога, чым людзей.
30 Бог айцоў нашых падняў Езуса, каторага вы забілі, павесіўшы на дрэве.
31 Гэтага павадыра і збаўцу ўзвысіў Бог правіцаю сваею, каб даць пакутаваньне Ізраілю і адпушчэньне грахоў.
32 І мы ёсьць сьведкі гэтых слоў і Дух сьвяты, каторага даў Бог усім паслушным яму.
33 Пачуўшы гэтае надрываліся і думалі іх забіць.
34 Устаўшы-ж у Радзе адзін фарызэй, на імя Гамаліель, вучыцель закону, паважаны ўсім народам, загадаў людзям накоратка выйсьці
35 і сказаў да іх: Мужы ізраільскія, уважайце на сябе адносна гэтых людзей, што маеце рабіць.
36 Бо прад гэтымі днямі паўстаў Тэод, кажучы, што ён ёсьць нехта; да яго прыстала лікам каля чатырохсот мужоў; ён быў забіты і ўсе, што верылі яму, былі разсеены і абернуты ў нішто.
37 Пасьля гэтага паўстаў Юда Галілеец у дні перапісу і пацягнуў за сабою народ; і ён загінуў, і ўсе, каторыя — толькі прысталі да яго, разсыпаліся.
38 Дык і цяпер кажу вам, адступеце ад гэтых людзей і пакіньце іх. Бо калі гэта рада ці справа ад людзей, яна раскідаецца;
39 але калі яна з Бога, ня зможаце яе раскінуць, каб часам вам ня прыйшлося змагацца і з Богам. І згадзіліся з ім.
40 І паклікаўшы апосталаў, набіўшы іх, загадалі, каб яны зусім не гаварылі ў імя Езуса, і пусьцілі іх.
41 А яны ішлі ад вобліку Рады, цешачыся, што сталіся годнымі цярпець зьнявагу за імя Езус.
42 І не пераставалі кожны дзень у сьвятыні і па дамох навучаць і апавяшчаць Езуса Хрыста.

Примечания к тексту

4 З гэтага бачым, што хрысьціяне ня мелі абавязку прадаваць сваей маемасьці, а калі і прадавалі, то маглі грошы аставіць на свае патрэбы.

11 Суровая кара, якая спаткала Ананія і Сафіру, была патрэбнай у першапачаткавай грамадзе, каб забясьпечыць разьвіцьцё яе на асновах праўды і справядлівасьці, паступак-жа Ананія і Сафіры быў супярэчны з гэтымі асновамі. У паступку гэтых людзей была грамадзкая крыўда, бо аддаўшы часьць грашэй у агульную касу, яны маглі-б дамагацца ад гэтай касы ўтрыманьня і разам з гэтым мелі-б славу сьвятых і справядлівых людзей. Пакараньне іх было страхам для іншых.

13 Тут гутарка аб апосталах, да каторых ніхто не адважваўся далучыцца і самавольна браць на сябе ўрад апостала. Народ славіў апосталаў за цуды, якія яны ўчынілі.

17 Садукеі, тагачасныя лібэралы і вольнадумцы, ненавідзелі хрысьціян ня столькі з прычын рэлігійных (як фарызэі), сколькі дзеля ўплыву, які мелі апосталы на народ. Злавала іх так-жа вялікая духоўнасьць (спірытуалізм) хрысьціянскай навукі і вера ў ускрасеньне ўмерлых.

20 «У сьвятыні» г. зн. на панадворках і прысенках, якімі была акружана сьвятыня.

24 «Сумняваліся» г. зн. не маглі зразумець, што было сталася.

28 Старшыя баяцца крыві Хрыстовай г. зн. каб народ не палічыў іх адказнымі за кроў і сьмерць Хрыста.

34 Гамаліель, вучыцель Саўла (Паўла), быў чалавек разважны і прызнаваў агляд Божы ў падзеях народаў.

36 Тэод, званы яшчэ Матыясам, быў, як дапускаюць, паўстанцам проціў рымскай улады, вучні ягоны пад канец панаваньня Гэрада В. скінулі рымскага арла з вялікай брамы сьвятыні.

37 Юда з Галілеі падняў бунт у часе народнага перапісу, які рабіла рымская ўлада ў мэтах падатковых. Юда казаў, што даваць падатак рымлянам — гэта ламаць вернасьць Богу, які ёсьць валадарам Ізраіля.

39 Справа Божая ня можа быць раскідана людзьмі, а праўда заўсёды перамагае.

40 Білі апосталаў за праступленьне забароны Сангэдрыну, які забараніў абвяшчаць Хрыста (гл. Ап. Дз. 4:18).

41 Якая вялікая зьмена настала ў апосталаў пасьля зыходу Духа Сьв.! З баязьлівых і млаверных яны зрабіліся стойкімі вяшчунамі навукі Хрыстовай і гатовы цярпець за яе.

Нашли в тексте ошибку? Выделите её и нажмите:Ctrl + Enter

Апостальскія Дзеі, 5 глава. Пераклад В. Гадлеўскага

Обратите внимание! Номера стихов — это ссылки, ведущие на раздел со сравнением переводов, параллельными ссылками, текстами с номерами Стронга. Попробуйте.

ПОЖЕРТВОВАТЬ

Библии
Комментарии
  1. Новая Женевская Библия
  2. Учебной Библии МакАртура
  3. Толкование Мэтью Генри
  4. Комментарии МакДональда
  5. Толковая Библия Лопухина
  6. Комментарии Жана Кальвина
  7. Толкования Августина
  8. Библия говорит сегодня
  9. Комментарии Скоуфилда
  10. Комментарии Баркли
  11. Серия комментариев МакАртура
  12. Толкование Иоанна Златоуста
  13. Толкование Феофилакта Болгарского
  14. Новый Библейский Комментарий
  15. Лингвистический. Роджерс
  16. Комментарии Давида Стерна
  17. Ветхий Завет в Новом
  18. Комментарии Кузнецовой


2007–2026. Сделано с любовью для любящих и ищущих Бога. Если у вас есть вопросы или пожелания, то пишите нам bible-man@mail.ru.