Библия Каталіцкі Пераклад Рыма-Каталіцкага Касцёла

2 да Цімафея, 4 2-е пасланне да Цімафея, 4 глава

Абавязкі Цімафея

1 Перад абліччам Бога і Хрыста Езуса, які будзе судзіць жывых і памерлых, Яго аб’яўленнем і валадарствам я заклінаю цябе:
2 прапаведуй слова, будзь настойлівы ў спрыяльны і неспрыяльны час, аспрэчвай, папраўляй, заахвочвай з усёй цярплівасцю ў навучанні.
3 Бо настане час, калі не будуць зносіць здаровага вучэння, але паводле ўласнай пажадлівасці пачнуць памнажаць сабе настаўнікаў, каб тыя цешылі ім слых.
4 І адвернуць слых ад праўды, і звернуцца да баек.
5 Але ты будзь цвярозы ва ўсім, вытрымлівай зло, здзейсні справу дабравесніка, споўні сваё служэнне.
Прадказанне хуткай смерці Апостала

6 Бо я ўжо праліваюся, як ахвяра, і настаў час майго адыходу.
7 У добрай барацьбе я змагаўся, бег скончыў, веру захаваў.
8 Нарэшце рыхтуецца мне вянок справядлівасці, які ў той дзень дасць мне Пан, справядлівы Суддзя. І не толькі мне, але ўсім, хто палюбіў Яго аб’яўленне.
Апошнія настаўленні

9 Пастарайся прыйсці да мяне неўзабаве.
10 Дэмас пакінуў мяне, палюбіўшы цяперашні свет, і скіраваўся ў Тэсалоніку; Крэсцэнс — у Галатыю, Ціт — у Далматыю.
11 Толькі Лука са мною. Забяры Марка і прывядзі з сабою, бо ён найбольш карысны мне для служэння.
12 Тыхіка я паслаў у Эфес.
13 Як пойдзеш да мяне, прынясі плашч, які я пакінуў у Карпа ў Траадзе, а таксама кнігі, асабліва пергаменты.
14 Меднік Аляксандр праявіў у дачыненні да мяне шмат зла — Пан адплаціць яму паводле ўчынкаў ягоных.
15 І ты асцерагайся яго, бо ён моцна супраціўляўся нашым словам.
16 Пры першай маёй абароне нікога не было са мною, але ўсе мяне пакінулі. Няхай не будзе палічана ім гэта.
17 А Пан стаў пры мне і ўмацаваў мяне, каб праз мяне здзейснілася прапаведаванне і каб пачулі ўсе язычнікі, а я пазбег ільвінай пашчы.
18 Уратуе мяне Пан ад кожнай ліхой справы і захавае мяне для свайго Нябеснага Валадарства. Яму слава на векі вечныя. Амэн.
Прывітанні

19 Прывітай Прыску і Аквілу, і дом Анэсіфора.
20 Эраст застаўся ў Карынце, а хворага Трафіма я пакінуў у Мілеце.
21 Паспяшайся прыйсці да зімы.
Вітаюць цябе Эўбуль, Пудэнс, Лін, Клаўдыя і ўсе браты.
22 Пан з духам тваім. Ласка з вамі.
Нашли в тексте ошибку? Выделите её и нажмите:Ctrl + Enter

2-е пасланне да Цімафея, 4 глава. Пераклад Рыма-Каталіцкага Касцёла

Обратите внимание! Номера стихов — это ссылки, ведущие на раздел со сравнением переводов, параллельными ссылками, текстами с номерами Стронга. Попробуйте.


Публікуецца з дазволу праваўладальніка:
Канферэнцыя Каталіцкіх Біскупаў у Беларусі.
© 2017, 2019

ПОЖЕРТВОВАТЬ

Библии
Комментарии
  1. Новая Женевская Библия
  2. Учебной Библии МакАртура
  3. Толкование Мэтью Генри
  4. Комментарии МакДональда
  5. Толковая Библия Лопухина
  6. Комментарии Жана Кальвина
  7. Толкования Августина
  8. Библия говорит сегодня
  9. Комментарии Скоуфилда
  10. Комментарии Баркли
  11. Толкование Иоанна Златоуста
  12. Толкование Феофилакта Болгарского
  13. Новый Библейский Комментарий
  14. Лингвистический. Роджерс
  15. Комментарии Давида Стерна
  16. Ветхий Завет в Новом
  17. Комментарии Кузнецовой


2007–2026. Сделано с любовью для любящих и ищущих Бога. Если у вас есть вопросы или пожелания, то пишите нам bible-man@mail.ru.