Библия Клышка Пераклад Анатоля Клышкi

2-ы Цімафею, 4 2 да Цімафея, 4 глава

1 [Дык я] заклінаю цябе перад Богам і [нашым Госпадам] Хрыстом Ісусам, Які будзе судзіць жывых і мёртвых у Сваім з’яўленні і Сваім царстве:
2 прапаведуй слова, будзь гатовы ў час і не ў час; выкрывай, дакарай, падбадзёрвай з усім доўгацярпеннем і павучаннем.
3 Бо будзе час, калі здаровага вучэння не будуць цярпець, а паводле ўласных пажадлівасцей — бо іх вушы свярбяць — будуць набіраць сабе настаўнікаў,
4 і ад праўды адвернуць вушы і звернуцца да баек.
5 Але ты будзь цвярозы ва ўсім, цярпі ліха, рабі работу дабравесніка, поўнасцю выканай сваё служэнне.
6 Бо я ўжо раблюся ахвярным узліваннем і настае час майго адыходу.
7 Добраю барацьбою я пазмагаўся, бег скончыў, веру захаваў;
8 Ад гэтага часу пакладзены для мяне вянок праведнасці, які Госпад, праведны Суддзя, дасць мне ў той дзень і не толькі мне, але і ўсім, хто палюбіў Яго з’яўленне.
9 Пастарайся прыйсці да мяне хутчэй;
10 бо Дзімас пакінуў мяне, палюбіўшы цяперашні век, і пайшоў у Фесалоніку; Крыскент — у Галатыю, Ціт — у Далматыю;
11 адзін Лукаш са мною. Вазьмі Марка і прывядзі з сабою, бо ён мне карысны для служэння.
12 А Ціхіка я паслаў у Эфес.
13 Плашч, які я пакінуў у Траядзе ў Карпа, прынясі, калі прыйдзеш, і кнігі, асабліва пергамены.
14 Аляксандр, меднік, шмат ліха учыніў мне. [Няхай] аддасць яму Госпад паводле яго ўчынкаў;
15 і ты асцерагайся яго: бо ён моцна працівіўся нашым словам.
16 Пры маёй першай абароне ніхто не прыйшоў мне на дапамогу, а ўсе мяне пакінулі; няхай не залічыцца гэта супроць іх.
17 Але Госпад з’явіўся мне і ўмацаваў мяне, каб праз мяне поўнасцю сцвердзілася пропаведзь Дабравесця і каб пачулі ўсе язычнікі; і я быў выбаўлены з львінай пашчы.
18 Госпад выбавіць мяне ад усялякай ліхой справы і ўратуе для Свайго Нябеснага Царства; Яму слава ў векі вечныя, амін.
19 Вітай Прыску і Акілу і дом Анісіфора.
20 Эраст застаўся ў Карынфе, а Трафіма я пакінуў у Міліце хворага.
21 Пастарайся прыйсці да зімы. Вітаюць цябе Эўбул, Пуд, Лін, Клаўдзія і ўсе браты.
22 Няхай будзе Госпад [Ісус Хрыстос] з тваім духам. Ласка Божая няхай будзе з вамі. [Амін].
Нашли в тексте ошибку? Выделите её и нажмите:Ctrl + Enter

2 да Цімафея, 4 глава. Пераклад Анатоля Клышкi

Обратите внимание! Номера стихов — это ссылки, ведущие на раздел со сравнением переводов, параллельными ссылками, текстами с номерами Стронга. Попробуйте.


Публікуецца з дазволу праваўладальніка.
© 2014

ПОЖЕРТВОВАТЬ

Библии
Комментарии
  1. Новая Женевская Библия
  2. Учебной Библии МакАртура
  3. Толкование Мэтью Генри
  4. Комментарии МакДональда
  5. Толковая Библия Лопухина
  6. Комментарии Жана Кальвина
  7. Толкования Августина
  8. Библия говорит сегодня
  9. Комментарии Скоуфилда
  10. Комментарии Баркли
  11. Толкование Иоанна Златоуста
  12. Толкование Феофилакта Болгарского
  13. Новый Библейский Комментарий
  14. Лингвистический. Роджерс
  15. Комментарии Давида Стерна
  16. Ветхий Завет в Новом
  17. Комментарии Кузнецовой


2007–2026. Сделано с любовью для любящих и ищущих Бога. Если у вас есть вопросы или пожелания, то пишите нам bible-man@mail.ru.