Библия Клышка Пераклад Анатоля Клышкi

Да Эфесянаў, 3 Да Эфесянаў, 3 глава

1 Таму я, Павел, вязень Хрыста Ісуса дзеля вас, язычнікаў —
2 калі сапраўды вы чулі аб домаўладкаванні ласкі Божай, дадзенай мне для вас,
3 што праз адкрыццё мне была паведамлена таямніца, як я раней напісаў коратка,
4 адкуль вы, чытаючы, можаце ўведаць маё разуменне таямніцы Хрыстовай,
5 якая ў іншых пакаленнях не была абвешчана сынам чалавечым, як цяпер яна адкрыта Яго святым Апосталам і прарокам у Духу,
6 што язычнікі — супольныя спадчыннікі і члены таго ж Цела і саўдзельнікі абяцання ў Хрысце Ісусе праз Дабравесце,
7 служкам якога я стаў паводле дару ласкі Божай, дадзенай мне згодна з дзеяннем Яго сілы.
8 Мне, найменшаму з усіх святых, была дадзена гэтая ласка: дабравесціць язычнікам недаследнае багацце Хрыстова
9 і ўсім адкрыць, што ёсць домаўладкаванне таямніцы, схаванай адвеку ў Богу, Які стварыў усё [праз Ісуса Хрыста],
10 каб цяпер сталася вядомаю начальствам і ўладам у нябёсах праз Царкву шматгранная мудрасць Божая,
11 паводле спрадвечнага намеру, які Ён выканаў у Хрысце Ісусе, нашым Госпадзе,
12 у Якім мы маем адвагу і надзейны доступ ва ўпэўненасці праз веру ў Яго.
13 Таму прашу вас не падаць духам з-за маіх пакутаў дзеля вас, бо яны — ваша слава.
14 Таму схіляю мае калені да Бацькі, [нашага Госпада Ісуса Хрыста],
15 ад Якога атрымлівае імя кожнае бацькоўства ў нябёсах і на зямлі,
16 каб даў Ён вам паводле багацця Сваёй славы ўмацавацца сілаю праз Яго Духа ва ўнутраным чалавеку,
17 каб Хрыстос праз веру пасяліўся ў вашых сэрцах, каб вы, укаранёныя і ўмацаваныя ў любові,
18 маглі зразумець з усімі святымі, што ёсць шырыня, даўжыня, вышыня і глыбіня,
19 і пазнаць любоў Божую, якая пераўзыходзіць веды, каб вам напоўніцца ўсёю паўнатою Божаю.
20 А Таму, Хто можа зрабіць невымерна больш за ўсё тое, аб чым мы просім ці думаем, згодна з сілаю, што дзейнічае ў нас, —
21 Яму слава ў Царкве і ў Хрысце Ісусе праз усе пакаленні на векі вечныя, амін.
Нашли в тексте ошибку? Выделите её и нажмите:Ctrl + Enter

Да Эфесянаў, 3 глава. Пераклад Анатоля Клышкi

Обратите внимание! Номера стихов — это ссылки, ведущие на раздел со сравнением переводов, параллельными ссылками, текстами с номерами Стронга. Попробуйте.


Публікуецца з дазволу праваўладальніка.
© 2014

ПОДДЕРЖАТЬ ДЕНЬГАМИ

Библии
Комментарии
  1. Новая Женевская Библия
  2. Учебной Библии МакАртура
  3. Толкование Мэтью Генри
  4. Комментарии МакДональда
  5. Толковая Библия Лопухина
  6. Комментарии Жана Кальвина
  7. Толкования Августина
  8. Библия говорит сегодня
  9. Комментарии Скоуфилда
  10. Комментарии Баркли
  11. Серия комментариев МакАртура
  12. Толкование Иоанна Златоуста
  13. Толкование Феофилакта Болгарского
  14. Новый Библейский Комментарий
  15. Лингвистический. Роджерс
  16. Комментарии Давида Стерна
  17. Ветхий Завет в Новом
  18. Комментарии Кузнецовой


2007–2026. Сделано с любовью для любящих и ищущих Бога. Если у вас есть вопросы или пожелания, то пишите нам bible-man@mail.ru.