Библия Клышка Пераклад Анатоля Клышкi

Да Эфесянаў, 5 Да Эфесянаў, 5 глава

1 Дык будзьце пераймальнікамі Бога, як улюбёныя дзеці,
2 і жывіце ў любові, як і Хрыстос палюбіў нас і аддаў Сябе за нас як прынашэнне і ахвяру Богу ў духмяны пах.
3 А распуста і ўсялякая нячысціня ці сквапнасць няхай і не ўспамінаюцца між вас, як належыць святым,
4 і непрыстойныя паводзіны, і дурная гаворка, але лепей — падзяка.
5 Бо вы гэта ведайце, што ніякі распуснік, ці нячысты, ці хцівец, які ёсць ідаласлужка, — не мае спадчыны ў царстве Хрыста і Бога.
6 Няхай ніхто вас не зводзіць у зман пустымі словамі, бо з-за гэтага прыходзіць гнеў Божы на сыноў непакорлівасці.
7 Дык не рабіцеся іх супольнікамі;
8 бо некалі вы былі цемраю, а цяпер — святло ў Госпадзе; як дзеці Святла — жывіце,
9 бо плод Святла2 ва ўсялякай дабрыні, праведнасці і праўдзе, —
10 правяраючы, што да спадобы Госпаду [Богу],
11 і не ўдзельнічайце ў бясплодных справах цемры. А лепей нават выкрывайце іх.
12 Бо пра тое, што робіцца імі патаемна, сорамна і казаць,
13 але ўсё, што выкрываецца, выяўляецца святлом,
14 бо ўсё, што робіцца яўным, ёсць святло. Таму Ён кажа: «Уставай, хто спіць, і ўваскрэсні з мёртвых, і асвеціць цябе Хрыстос».
15 Дык глядзіце ўважліва, як вы жывяце, — не як нямудрыя, а як мудрыя,
16 выкарыстоўваючы кожную хвіліну3,
17 Таму не будзьце неразумнымі, але пазнавайце, што ёсць воля Гасподняя4.
18 І не напівайцеся віном, у якім распуста, а напаўняйцеся Духам,
19 размаўляючы між сабою псалмамі, гімнамі і духоўнымі песнямі, сэрцам сваім спяваючы і іграючы псалмы Госпаду,
20 дзякуючы заўсёды за ўсё Богу і Бацьку ў імя нашага Госпада Ісуса Хрыста,
21 падпарадкуючыся адзін аднаму ў страху перад Хрыстом5:
22 жонкі — сваім мужам, як Госпаду,
23 бо муж ёсць галава жонкі, як і Хрыстос — галава Царквы, Ён Збаўца цела.
24 Але, як Царква падпарадкоўваецца Хрысту, так і жонкі няхай падпарадкоўваюцца мужам ва ўсім.
25 Мужы, любіце [сваіх] жонак, як і Хрыстос палюбіў Царкву і аддаў Сябе за яе,
26 каб асвяціць яе, ачысціўшы праз абмыванне вадою ў слове,
27 каб Яму паставіць перад Сабою Царкву слаўнай, якая не мае ні плямы, ні зморшчыны, ні чаго-небудзь падобнага, а каб яна была святая і беззаганная.
28 Так і мужы павінны любіць сваіх жонак, як свае целы. Той, хто любіць сваю жонку, любіць самога сябе.
29 Бо ніхто ніколі не меў нянавісці да свайго цела, а кожны корміць і грэе яго, як і Хрыстос Царкву,
30 таму што мы члены Яго цела, [ад Яго цела і ад Яго касцей].
31 Таму чалавек пакіне [свайго] бацьку і маці і прылепіцца да сваёй жонкі, і будуць двое адным целам.
32 Таямніца гэта вялікая, але я кажу пра Хрыста і пра Царкву.
33 Аднак і вы — кожны з вас няхай любіць так сваю жонку, як самога сябе, а жонка няхай баіцца мужа.

Примечания к тексту

9 2: У некат. рукап.: Духа.
16 3: Літаральна: выкупляючы час..
17 4: У некат. рукап.: Божая.
21 5: У некат. рукап.: Божым.
Нашли в тексте ошибку? Выделите её и нажмите:Ctrl + Enter

Да Эфесянаў, 5 глава. Пераклад Анатоля Клышкi

Обратите внимание! Номера стихов — это ссылки, ведущие на раздел со сравнением переводов, параллельными ссылками, текстами с номерами Стронга. Попробуйте.


Публікуецца з дазволу праваўладальніка.
© 2014

Я ХОЧУ ПОМОЧЬ

Библии
Комментарии
  1. Новая Женевская Библия
  2. Учебной Библии МакАртура
  3. Толкование Мэтью Генри
  4. Комментарии МакДональда
  5. Толковая Библия Лопухина
  6. Комментарии Жана Кальвина
  7. Толкования Августина
  8. Библия говорит сегодня
  9. Комментарии Скоуфилда
  10. Комментарии Баркли
  11. Серия комментариев МакАртура
  12. Толкование Иоанна Златоуста
  13. Толкование Феофилакта Болгарского
  14. Новый Библейский Комментарий
  15. Лингвистический. Роджерс
  16. Комментарии Давида Стерна
  17. Ветхий Завет в Новом
  18. Комментарии Кузнецовой


2007–2026. Сделано с любовью для любящих и ищущих Бога. Если у вас есть вопросы или пожелания, то пишите нам bible-man@mail.ru.