Библия Татарыновіч Пераклад П. Татарыновіча

Да эфэсцаў, 2 Да эфэсцаў, 2 глава

1 І вас мяртвых праступкамі й грахамі вашымі,
2 ў якіх вы калісь звычаем гэтага сьвету жылі, згодна з уладаю князя сіл паветра, духа, што дзее цяпер у сынох бунту.
3 Між тымі й мы ўсе калісь жылі у нашых похацях цялесных, выконваючы прымхі цела і прыродных нахілаў, будучы з натуры дзяцьмі гневу, як і другія.
4 Але Бог, багаты міласэрдзям дзеля вялікае любасьці свае, якою умілаваў нас,
5 мяртвых праступкамі ажывіў нас разам з Хрыстусам — ласкаю ды збаўлёныя —
6 і разам з гробу збудзіў ды ў небе асадзіў у Хрыстусе;
7 каб у наступных вякох аказаць мог багацьце свае ласкі з дабраты свае да нас у Хрыстусе Езусе.
8 Вы бо ласкаю збаўлёныя празь веру; і-то не ад вас: бо (і яна) дар Божы —
9 не за учынкі, каб ніхто не хваліўся.
10 Бо мы стварэнні ягоныя, у Хрыстусе Езусе, стварэнні для добрых дзел, загадзе Богам празначаных для нашага выконвання.
11 Памятайце, восьжа, што вы, калісь пагане целам, празываныя «неабразанцамі» ад так званага абразання рукатворнага на целе,
12 былі тады бяз Хрыстуса, адлучаныя ад правоў ізраельскага грамадзянства, чужыя запаветным абяцанням, без надзеі і бяз Бога на гэтым сьвеце.
13 Цяпер-жа ў Хрыстусе Езусе вы, калісь далёкія, сталіся блізкімі крывёю Хрыстуса.
14 Ён бо — ёсьць мір-згода нашая, што ўтварыў з двух адно, скрышыўшы сьцяну перапоны варожасьці ў целе сваім:
15 сказаваў закон цьвёрдых наказаў прыказанняў, каб із двух зрабіць у сабе аднаго новага чалавека, ладзячы мір-згоду,
16 і пагадзіў з Богам абодвых у вадным целе праз крыж, умарыўшы ім варожасьць.
17 Ён, прыйшоўшы, дабравесьціў супакой вам, далёкім і блізкім;
18 праз Яго бо і адны і другія маем доступ да Айца ў адным Духу.
19 Дык вы ўжо ня чужынцы й ня прыходжыя, а суграмадзяне сьвятых і дамашнія ў Бога,
20 асталяваныя на фундаманце Апосталаў і Прарокаў, дзе вуглавым каменем ёсьць сам Хрыстус.
21 На Ім уся будыніна, стройна споеная, вырастае ў Святыню Божую,
22 на якой і вы будуецеся на прыбытак Бога ў Духу.
Нашли в тексте ошибку? Выделите её и нажмите:Ctrl + Enter

Да эфэсцаў, 2 глава. Пераклад П. Татарыновіча

Обратите внимание! Номера стихов — это ссылки, ведущие на раздел со сравнением переводов, параллельными ссылками, текстами с номерами Стронга. Попробуйте.

ПОДДЕРЖИТЕ НАС

Библии
Комментарии
  1. Новая Женевская Библия
  2. Учебной Библии МакАртура
  3. Толкование Мэтью Генри
  4. Комментарии МакДональда
  5. Толковая Библия Лопухина
  6. Комментарии Жана Кальвина
  7. Толкования Августина
  8. Библия говорит сегодня
  9. Комментарии Скоуфилда
  10. Комментарии Баркли
  11. Серия комментариев МакАртура
  12. Толкование Иоанна Златоуста
  13. Толкование Феофилакта Болгарского
  14. Новый Библейский Комментарий
  15. Лингвистический. Роджерс
  16. Комментарии Давида Стерна
  17. Ветхий Завет в Новом
  18. Комментарии Кузнецовой


2007–2026. Сделано с любовью для любящих и ищущих Бога. Если у вас есть вопросы или пожелания, то пишите нам bible-man@mail.ru.