Библия Чарняўскі-17 Пераклад Чарняўскага 2017

Да Эфесцаў, 2 Ліст да Эфесцаў, 2 глава

1 І вы былі памерлымі праз правіны і грахі,
2 у якіх калісьці хадзілі паводле гэтага веку, па волі князя ўлады паветранай, духа, які дзейнічае цяпер у сынах бунту.
3 Між імі і мы калісьці жылі ўсе ў пажадлівасцях цела нашага, выконваючы волю цела і думак, і былі мы па прыродзе дзецьмі гневу, як і іншыя.
4 Але Бог, багаты міласэрнасцю, праз бязмежную любоў Сваю, якою ўзлюбіў нас
5 і, хоць былі мы мёртвымі праз грахі, ажывіў нас з Хрыстом, — ласкаю вы збаўлены, —
6 і ўваскрасіў разам, і пасадзіў разам у нябёсах у Хрысце Ісусе,
7 каб у наступных вяках выявіць нам незвычайныя багацці ласкі Сваёй у ласкавасці да нас у Хрысце Ісусе.
8 Бо ласкаю вы збаўлены праз веру, і гэта не ад вас, але Божы дар;
9 не праз учынкі, каб ніхто не хваліўся.
10 Бо мы — Яго стварэнне, створаныя ў Хрысце Ісусе для добрых спраў, якія Бог загадзя прыгатаваў, каб мы ў іх жылі.
11 Дзеля таго памятайце, што вы, калісьці пагане целам, якіх завуць неабрэзанымі тыя, што называюцца абрэзанымі абразаннем на целе рукатворным,
12 у той час былі без Хрыста, адчужаныя ад супольнасці з Ізраэлем і аддаленыя ад абяцанняў запаветаў, не маючы надзеі і без Бога ў свеце.
13 Цяпер жа ў Хрысце Ісусе вы, што калісьці былі далёка, сталіся блізкімі праз Кроў Хрыстову.
14 Бо Ён — супакой наш, Які злучыў абодвух у адно і зруйнаваў сцяну між імі і варожасць, целам Сваім,
15 скасаваў закон прыказанняў вучэннем, каб стварыць у Сабе з двух аднаго новага чалавека, творачы супакой,
16 і прымірыць з Богам абодвух у адным целе праз крыж, знішчаючы варожасць на ім.
17 І, прыйшоўшы, абвясціў супакой вам, якія былі далёка, ды тым, што былі блізка.
18 Бо праз Яго адны і другія маем доступ да Айца ў адным Духу.
19 Дык таму вы ўжо не чужынцы і прыхадні, але суграмадзяне святых і члены сям’і Божай,
20 угрунтаваныя на падмурку Апосталаў і прарокаў, дзе вуглавым каменем ёсць Сам Хрыстос Ісус,
21 на Якім уся пабудова зладжана расце ў святую святыню ў Госпадзе,
22 на Якім і вы разам будуецеся на жытло Божае Духам.
Нашли в тексте ошибку? Выделите её и нажмите:Ctrl + Enter

Ліст да Эфесцаў, 2 глава. Пераклад Чарняўскага 2017

Обратите внимание! Номера стихов — это ссылки, ведущие на раздел со сравнением переводов, параллельными ссылками, текстами с номерами Стронга. Попробуйте.


Біблейскае таварыства ў Рэспубліцы Беларусь

Публікуецца з дазволу Міжканфесіянальнага хрысціянскага рэлігійнага брацтва
«Біблейскае таварыства ў Рэспубліцы Беларусь».
© 2017

ПОДДЕРЖАТЬ СЛУЖЕНИЕ

Библии
Комментарии
  1. Новая Женевская Библия
  2. Учебной Библии МакАртура
  3. Толкование Мэтью Генри
  4. Комментарии МакДональда
  5. Толковая Библия Лопухина
  6. Комментарии Жана Кальвина
  7. Толкования Августина
  8. Библия говорит сегодня
  9. Комментарии Скоуфилда
  10. Комментарии Баркли
  11. Серия комментариев МакАртура
  12. Толкование Иоанна Златоуста
  13. Толкование Феофилакта Болгарского
  14. Новый Библейский Комментарий
  15. Лингвистический. Роджерс
  16. Комментарии Давида Стерна
  17. Ветхий Завет в Новом
  18. Комментарии Кузнецовой


2007–2026. Сделано с любовью для любящих и ищущих Бога. Если у вас есть вопросы или пожелания, то пишите нам bible-man@mail.ru.